~~META: title = Антонімы &keywords = антонімы, антанімія &abstract = Што такое антонімы? Антанімія і супрацьпастаўленне &iftrue = nan ~~ ====== Антонімы ====== Антонімы (ад грэч. anti — супраць і onyma — імя) — пары слоў адной часціны мовы з супрацьлеглым значэннем: сябар - вораг, высокі - нізкі, далёка – блізка.\\ Антонімы нярэдка сустракаюцца ў фальклорных творах — казках, песнях, [[слоўнік/прыказка|прыказках]] і прымаўках («На языку мядок, а на сэрцы — лядок»,«Есць — пацее, а працуе — мерзне»).\\ Часта выкарыстоўваюцца антонімы ў назвах літаратурных твораў, асобных кніг.\\ Антонім ляжыць у аснове кампазіцыйнага прыёму супрацьпастаўлення.\\ Да антанімічнасці любіў звяртацца [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] («Бот і лапаць», «Ён і яна», «[[творы/янка-купала/янка-купала-яна-і-я|Яна і я]]», «Тут і там»,«Так... не» і інш.; «Сярод сваіх і чужакоў %%//%% Яна мне ласкай матчынай»;«І ў белы дзень, і ў чорну ноч %%//%% Я ўсцяж раблю агледзіны...» — «Спадчына»). Часам на антонімах «трымаецца» ўвесь [[слоўнік/верш|верш]], як, напрыклад, «[[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-ці-ачнёмся|Ці ачнёмся?]]» [[постаці/ніл-гілевіч|Ніла Гілевіча]]. Антанімія ляжыць у аснове [[слоўнік/аксюмаран|аксюмарана]].