~~META: title = Антанамазія &keywords = антанамазія &abstract = Што такое антанамазія? Прыклады антанамазіі &iftrue = nan ~~ ====== Антанамазія ====== Антанамазія (антанамасія) (грэч. antonomasia — перайменаванне ) —\\ 1. [[слоўнік/стылістычныя-фігуры|Стылістычная фігура]], у якой замест уласнага назоўніка ўжываецца [[слоўнік/перыфраза|перыфраза]]: аўтар паэмы «Курган» замест [[постаці/янка-купала|Янка Купала]]; у вершы [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрата Крапівы]] «Гебельс брэша — вецер носіць» прозвішча Гебельса не называецца, але выразна падразумяваецца: «Каб прыкрасіць крыху справы Гітлераўскай банды, У Берліне ёсць плюгавы Доктар прапаганды».\\ 2. [[слоўнік/троп|Троп]], заснаваны на выкарыстанні ўласнага імя замест агульнага назоўніка: «баязлівец» — Туляга (з п'есы Кандрата Крапівы [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал|"Хто смяецца апошнім"]]).\\ «Свет, у якім мы жывём — Не наш. Яго даўно закаханыя параздавалі Сваім Дульцынеям, Джульетам» [г. зн. сваім каханым], [[постаці/максім-танк|Максім Танк]].