Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:анталогія

Гэта старая версія дакумента!


Анталогія

Анталогія (ад грэч. anthologia – букет кветак, кветнік) – неперыядычны зборнік выбраных твораў, складзены па адпаведных прыкметах (проза, вершы) або на пэўную тэму.

Напачатку слова «Анталогія» ужывалася толькі ў дачыненні да зборнікаў твораў антычных (пераважна старажытнагрэчаскіх) паэтаў.

Лічыцца, што першую анталогію склаў старажытнагрэчаскі паэт Мелеагр з Гадары (канец II – пачатак I ст. да н. э.). У яго анталогію «Вянок», акрамя асабістых твораў, увайшлі вершы яшчэ сарака шасці паэтаў.

Прыклады беларускіх анталогій: «Беларуская літаратурная спадчына : анталогія. У 2 кнігах», укладальнік П. М. Лапо і інш.; «Анталогія беларускай эпіграмы» (Уклаў К. Камейша. Мн., 2000); «Анталогія беларускага апавядання: У 2-х тамах«, 1967; «Анталогія беларускай народнай песні», 1975; «Анталогія беларускай паэзіі: У 3-х тамах», 1993

слоўнік/анталогія.1755859475.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki