~~META: title = Анталогія &keywords = анталогія &abstract = Што такое анталогія? Прыклады беларускіх анталогій &iftrue = nan ~~ ====== Анталогія ====== Анталогія (ад грэч. anthologia – букет кветак, кветнік) – неперыядычны зборнік выбраных твораў, складзены па адпаведных прыкметах ([[слоўнік/проза|проза]], вершы) або на пэўную тэму. Напачатку слова «Анталогія» ужывалася толькі ў дачыненні да зборнікаў твораў антычных (пераважна старажытнагрэчаскіх) паэтаў. Лічыцца, што першую анталогію склаў старажытнагрэчаскі паэт Мелеагр з Гадары (канец II – пачатак I ст. да н. э.). У яго анталогію «Вянок», акрамя асабістых твораў, увайшлі вершы яшчэ сарака шасці паэтаў. Прыклады беларускіх анталогій: «Беларуская літаратурная спадчына : анталогія. У 2 кнігах», укладальнік П. М. Лапо і інш.; «Анталогія беларускай [[слоўнік/эпіграма|эпіграмы]]» (Уклаў К. Камейша. Мн., 2000); «Анталогія беларускага апавядання: У 2-х тамах", 1967; «Анталогія беларускай народнай песні», 1975; «Анталогія беларускай паэзіі: У 3-х тамах», 1993