~~META: title = Анжамбеман &keywords = анжамбеман &abstract = Што такое анжамбеман? Разнавіднасці анжамбеману: радковы, строфны, складовы &iftrue = nan ~~ ====== Анжамбеман ====== Анжамбеман (ад фр. enjamber – пераступаць, пераскокваць) – стылістычны прыём, пры якім сінтаксічна цэласнае словазлучэнне, пачатак якога знаходзіцца ў адным вершаваным радку, заканчваецца ў наступным. Анжамбеман заснаваны на несупадзенні рытмічнай міжрадковай паўзы з сэнсавай паўзай. На словазлучэнне, раздзеленае міжрадковай паўзай, звяртаецца асаблівая ўвага, а сама міжрадковая паўза набывае выразны экспрэсіўны характар, падкрэсліваючы словы, што стаяць перад ёй і – асабліва – за ёй. Анжамбеман дапамагае стварыць размоўную інтанацыю, перадаць эмацыянальную напружанасць маўлення, падкрэсліць галоўную думку.\\ Існуюць наступныя разнавіднасці анжамбеману: **//радковы, строфны//** і **//складовы//**. Пры радковым анжамбемане сінтаксічна цэласнае словазлучэнне можа запаўняць поўнасцю суседнія вершаваныя радкі або займаць першы радок і заканчвацца ў пачатку другога: Шлях ціснецца паміж стваламі,\\ Каб ведаў кожны без прынук –\\ Наш лёс,\\ __як дол,__\\ прарос вузламі\\ __Сялянскіх спрацаваных рук.__\\ (С. Законнікаў. Дарога ў Альбуць). \\ Пры радковым анжамбемане адзін радок можа заканчвацца злучнікам ці прыназоўнікам, а словы, да якіх яны адносяцца, пачынаюць наступны радок: Творчасць – гэта вечны сыход упрочкі __ад__\\ тых, каго любіш.\\ (А. Белая. Творчасць – гэта вечны сыход упрочкі ад).\\ \\ Зноў хмара злуецца, зноў, мусіць, з тугі\\ Кідае свае бліскавіцы,\\ Рассунуць хацела б яна берагі,\\ Хацела б\\ Краямі ўмясціцца.\\ \\ I не ўпершыню з непакоем былым\\ Удаль адплывае без згадкі.\\ А следам за ёй.\\ Як за лёсам сваім,\\ Спяшаюцца воблакаў статкі.\\ \\ Глядзяцца - адбітыя ў завадзяў шкле –\\ З нябёс у люстраную плошчу,\\ Красу сваю бачаць, блакіт свій,\\ __Але__\\ З воблакам тым не зайздрошчу.\\ ([[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]]. [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-плыла-цалавалася-хмара-з|Плыла, цалавалася хмара з зямлёй...]]). \\ Строфны анжамбеман прадугледжвае перанос сінтаксічна цэлага словазлучэння на іншую страфу, прычым міжстрофная паўза па працягласці крыху большая за міжрадковую: Не думай, што дзеля славы\\ Я песні свае пяю.\\ Паэзіі па праву\\ Поўнасцю аддаю\\ \\ __Сябе__. Не заслоняць спіны\\ Яе ад мяне назаўжды,\\ Бо я без яе, як спінінг\\ Без сіняй рачной вады.\\ (А. Сербантовіч. Не думай, што дзеля славы...). \\ Пры складовым нжамбемане міжрадковая паўза дзеліць на часткі не словазлучэнне, а слова: I з ахвотаю, са скрыпам\\ Стаў узнімацца __шлаг-\\ баум__. Шафёр прыспешваў крыкам\\ I крануўся ў шлях.\\ ([[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці|Анатоль Вярцінскі]]. Здарэнне ля шлагбаума).