~~META: title = Анегінская страфа &keywords = анегінская, страфа &abstract = Што такое анегінская страфа? Асаблівасці і прыклады ўжывання анегінскай страфы &iftrue = nan ~~ ====== Анегінская страфа ====== Анегінская страфа — створаная А. Пушкіным чатырнаццацірадковая [[слоўнік/страфа|страфа]] з [[слоўнік/рыфмоўка|рыфмоўкай]] //АбАбВВггДееДжж//.\\ Складаецца з трох цесна звязаных паміж сабой чатырохрадкоўяў з перакрыжаванай, сумежнай і апаясной рыфмоўкай і заключнага [[слоўнік/двухрадкоўе|двухрадкоўя]] — [[слоўнік/кода|коды]]. Дзякуючы мужчынскім рыфмам кода гучыць энергічна, мае звычайна афарыстычны характар і нярэдка выступае яшчэ ў функцыі [[слоўнік/пуант|пуанта]].\\ Анегінская страфа надзвычай ёмістая і гнуткая, што дапамагае лепшай перадачы эпічнага зместу вялікіх па аб’ёму твораў ([[слоўнік/паэма|паэма]], раман вершаваны).\\ А. Пушкін напісаў анегінскай страфой асноўны свой твор — вершаваны раман «Евгений Онегин» (адсюль і назва). Пазней ёю карыстаўся М. Лермантаў (паэмы «Тамбовская казначейша», «Моряк»), некаторыя іншыя рускія паэты.\\ Вось узор анегінскай страфы («Евгений Онегин», у перакладзе [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]]): Мой дзядзька правіл без заганы,\\ Калі не жартам занямог,\\ Усіх прымусіў да пашаны\\ І лепей выдумаць не мог.\\ Другіх той прыклад навучае;\\ Ды, божа мой, нуда якая\\ Пры хворым дзень і ноч сядзець,\\ Не адыходзіцца, нудзець!\\ Прытворства нізкае якое\\ Напаўжывога забаўляць,\\ Яму падушкі папраўляць\\ І лекі падаваць з тугою,\\ Ды моўчкі думаць сам сабе:\\ Калі ўжо возьме чорт цябе! ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/страфа]]