~~META: title = Анахранізм &keywords = анахранізм &abstract = Што такое анахранізм? Мэта выкарыстання анахранізмаў у літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Анахранізм ====== Анахранізм (ад грэч. ana — уверх, супраць i chronos — час) — наўмыснае або выпадковае, неасэнсаванае, перанясенне характэрных рыс жыцця адной эпохі ў другую.\\ Анахранізм нярэдка выкарыстоўваецца для стварэння камічнага эфекту ў сатырычных або гумарыстычных творах. Напрыклад, у парадыйных паэмах «[[творы/іншае/вікенцій-равінскі-энеіда-навыварат|Энеіда навыварат]]» і «[[творы/іншае/канстанцін-вераніцын-тарас-на-парнасе|Тарас на Парнасе]]» персанажы антычнай міфалогіі паказаны ва ўмовах прыгоннага ладу XVIII-XIX стагоддзяў.