~~META: title = Анапест &keywords = анапест &abstract = Што такое анапест? Прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Анапест ====== Анапест (ад грэч. anаpаіstos — звернуты назад) —\\ 1. Адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках анапестычных стопаў; схема гэтага метра наступная: — —| — —| — —| ...;\\ 2. Від трохскладовай стапы з двух кароткіх і заключнага доўгага ([[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычнае вершаванне]]) або двух ненаціскных і заключнага націскнога ([[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічнае вершаванне]]) складоў: — —|.\\ Анапест, як і іншыя трохскладовыя стопы, у беларускай паэзіі асабліва пашырыўся з пачатку XX ст. Анапестычным метрам карысталіся [[постаці/янка-купала|Янка Купала]], [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа|Якуб Колас]], [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]] і іншыя паэты. Вось узоры двух-, чатырох- і пяцістопнага анапест: Ты кашулю мне вышый\\ Палявым васільком,\\ Чырванейшым ад вішань\\ Пераплёўшы сцяжком.\\ (Алег Лойка) \\ Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,\\ Абрабіць яго трэба з цярпеннем.\\ Як ударыш ты ім, ён, як звон, зазвініць,\\ Брызнуць іскры з халодных каменняў.\\ (Максім Багдановіч. «[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-песняру|Песняру]]»)\\ \\ Беларусь — мая маці і мова, паветра і хлеб!\\ Гэта ўзважана сэрцам на нервах расстайных дарог,\\ дзе не раз пад агнём задыхаўся ад дыму і слеп,\\ даставаўся здалёку, слязою абмыўшы парог.\\ ([[постаці/анатоль-вялюгін|Анатоль Вялюгін]]. «[[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-прызнанне-ў-любові|Прызнанне ў любові]]»)