~~META: title = Ананім &keywords = ананім &abstract = Ананімнасць і прычыны ўтойвання сапраўднага прозвішча &iftrue = nan ~~ ====== Ананім ====== Ананім (ад грэч. anonymos – безыменны) – [[слоўнік/аўтар|аўтар]] напісанага, які па пэўнай прычыне ўтойвае сваё сапраўднае прозвішча. Гэтыя прычыны розныя – ад боязі падпісацца пад сваім, магчыма, слабым творам ці верагоднаць праследавання, кары афіцыйнымі ўладамі.\\ Шматлікія беларускія ананімныя творы ([[слоўнік/апокрыф|апокрыфы]], [[слоўнік/гутарка|гутаркі]], [[слоўнік/паэма|паэмы]]) напісаны і абнародаваны такім чынам, каб не толькі не выявіцца ў сваёй жывой думцы, але і каб пазбегнуць пакарання за ўжыванне забароненай у XIX ст. царскім урадам беларускай мовы.