~~META: title = Аналогія &keywords = аналогія &abstract = Аналогія як разнавіднасць разгорнутага параўнання &iftrue = nan ~~ ====== Аналогія ====== Аналогія (ад грэч. analogia — адпаведнасць, падабенства) — прыём супастаўлення, параўнання блізкіх або падобных з’яў з мэтай іх характарыстыкі адной праз другую ў навуковай літаратуры. У мастацкай літаратуры аналогія — разнавіднасць разгорнутага [[слоўнік/параўнанне|параўнання]]: А маладзенькія ялінкі\\ Пад белым пухам чуць заметны,\\ Яны так мілы, так прыветны,\\ Бы тыя красачкі-дзяўчаткі,\\ Надзеўшы гожыя апраткі.\\ ([[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]]. [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя|Новая зямля]])