~~META: title = Анакруза &keywords = анакруза &abstract = Што такое анакруза? Рытмічнае значэнне анакрузы ў вершы &iftrue = nan ~~ ====== Анакруза ====== Анакруза (ад грэч. anakrusis — адштурхоўванне, ход назад) — ненаціскныя склады ў пачатку вершаванага радка перад першым метрычным націскам.\\ У [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічным вершы]] ў залежнасці ад характару метра бывае нулявой ([[слоўнік/харэй|харэй]], [[слоўнік/дактыль|дактыль]]), аднаскладовай ([[слоўнік/ямб|ямб]], [[слоўнік/амфібрахій|амфібрахій]]) і двухскладовай ([[слоўнік/анапест|анапест]]).\\ Анакруза у вершы мае вялікае рытмічнае значэнне. Паколькі ўнутраная структура роднасных памераў ([[слоўнік/двухскладовыя-памеры|двухскладовых]], з аднаго боку, і [[слоўнік/трохскладовыя-памеры|трохскладовых]], з другога) аднолькавая, то яны адрозніваюцца па сутнасці толькі анакрузай. На гэтым засноўваецца існаванне радковых [[слоўнік/лагаэд|лагаэдаў]] — двухскладовых і трохскладовых памераў з раўнамерным чаргаваннем анакрузы. Часам анакруза дапамагае вылучыць пэўнае слова ў пачатку вершаванага радка. Гэта здараецца тады, калі сярод аднатыпных анакрузаў з'яўляецца анакруза іншага віду. Найбольш відазмяняе рытмічны малюнак верша нераўнамернае паўтарэнне анакрузаў у трохскладовых метрах — дактылічным, амфібрахічным і анапестычным; памер такіх вершаў вызначаем як трохскладовікі з пераменнай анакрузай. Рэдка, але сустракаюцца ў паэзіі і двухскладовікі з пераменнай анакрузай. Б. Тамашэўскі, праўда, сцвярджаў, што "ніводзін рускі паэт не пісаў вершаў, у якіх ямбы і харэі знаходзяцца ў вольным спалучэнні". Але М. Гаспараў знайшоў такія вершы ў Б. Пастэрнака, У. Лугаўскога, С. Міхалкова і А. Барто. Сустракаюцца яны і ў беларускай паэзіі (напрыклад, у [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], Яуба Коласа).\\ Некаторыя даследчыкі тэрмін "анакруза" ўжываюць толькі ў дачыненні да звышсхемных ненаціскных складоў у пачатку радкоў.