~~META: title = Анакалуф &keywords = анакалуф &abstract = Што такое анакалуф? Прыклады выкарыстання анаклуфа &iftrue = nan ~~ ====== Анакалуф ====== Анакалуф (ад грэч. anakoluthos — непаслядоўны, няўзгоднены) — сінтаксічная або лагічная няўзгодненасць асобных членаў паэтычнага выказвання.\\ Анаклуф дапамагае выяўленню ўсхваляванасці таго, хто гаворыць, індывідуалізацыі мовы персанажа і г. д. У супрацьлегласць [[слоўнік/амфібалія|амфібаліі]] анаклуф не зацямняе сэнсу паэтычнага выказвання, толькі надае гэтаму выказванню своеасаблівы характар.\\ Вось прыклад анаклуфа з верша М. Лужаніна «Запрашэнне на возера Нарач»: Празрыстае — можна каменне злічыць,\\ Блакітнае — неба у ім палавіна,\\ Багатае — рыба лускою блішчыць,\\ Магутнае — слава ад бацькі і сына. \\ Тут у першых трох радках працяжнікі замяняюць злучнікі //што, бо, аж//. У чацвёртым жа радку ўсталяваная сінтаксічная сувязь паміж членамі выказвання парушаецца: працяжнік тут замяняе, па сутнасці, цэлы выраз: «Магутнае, [таму што на яго падае] слава ад бацькі і сына».\\ Арыгінальны анаклуф сустракаем у вершы А. Пысіна «Ёсць на свеце мой алень», дзе гэтая сінтаксічная фігура «працуе» на ўзмацненне экалагічнага матыву верша: Вы, разумныя браты,\\ //Я і сам страляць умею//, —\\ Дайце жыць майму аленю\\ Пад галінкай дабраты.