~~META: title = Анаграма &keywords = анаграма &abstract = Што такое анаграма? Анаграмная рыфма &iftrue = nan ~~ ====== Анаграма ====== Анаграма (ад грэч. ana – пера- і gramma – літара) –\\ 1. Слова або словазлучэнне, утворанае перастаноўкай гукаў, літар ці складоў: камар - Макар - рамка - марка;\\ 2. Спосаб старажытнага [[слоўнік/вершаванне-вершаскладанне|вершаскладання]], пры якім асобныя фанемы самага важнага слова паўтараюцца ў іншых словах гэтага твора, ад чаго ўтварылася так званая анаграмная рыфма – рыфма, у якой можна ўбачыць ці пачуць анаграмы: лавы - валы, верш - рвеш, дзіва - вадзі.