~~META: title = Амфібрахій &keywords = Амфібрахій &abstract = Што такое амфібрахій? Прыклады вершаў &iftrue = nan ~~ ====== Амфібрахій ====== Амфібрахій (ад грэч . amphі — кругом і brachуs — кароткі) —\\ 1. Адзін з [[слоўнік/метр|метраў]] антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках амфібрахічных стопаў; схема гэтага метра наступная: —|— —|— —|—...;\\ 2. Від трохскладовай стапы, у якой доўгі склад знаходзіцца паміж кароткіх ([[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычнае вершаванне]]) або націскны — паміж ненаціскных ([[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічнае вершаванне]]): —|—.\\ Амфібрахій — пашыраная стапа ў беларускай паэзіі, выкарыстоўваецца для выяўлення разнастайных думак і пачуццяў: Вайсковыя могілкі Мінска\\ Не будуць варот зачыняць.\\ Спыніся — далёкі ці блізкі —\\ Тут маршалы нацыі спяць.\\ \\ Купала і Колас…...\\ Раптоўна\\ Адчуеш свабодна зусім —\\ Не толькі радком загалоўным —\\ Ты ўсім абавязаны ім.\\ (Р. Семашкевіч)\\ \\ Як лёгка наперад глядзець —\\ Калі табе дваццаць.\\ Адзвоніць асенняя медзь —\\ Як цяжка назад аглядацца...\\ ([[постаці/васіль-зуёнак|Васіль Зуёнак]])