~~META: title = Ампліфікацыя &keywords = ампліфікацыя &abstract = Што такое ампліфікацыя? Прыклады ампліфікацыі &iftrue = nan ~~ ====== Ампліфікацыя ====== Ампліфікацыя (ад лац. amplificatio — збольшанне, пашырэнне), або **накапленне**, — стылістычны прыём, сутнасць якога — у нагнятанні аднатыпных слоў ці моўных канструкцый ([[слоўнік/эпітэт|эпітэтаў]], [[слоўнік/параўнанне|параўнанняў]], [[слоўнік/сінонімы|сінонімаў]], злучнікаў, аднародных членаў сказа і г. д.).\\ Вельмі дарэчы ампліфікацыя (нагнятанне эпітэтаў, параўнанняў) выкарыстана ў вершы Дануты Бічэль-Загнетавай [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова|«Роднае слова»]]: Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае,\\ Маё беларускае, роднае, кроўнае,\\ Такое раптоўнае, такое чароўнае,\\ Такое ласкавае, цёплае, чыстае,\\ Як сонца, агністае,\\ Як Нёман, празрыстае,\\ Як казка, быліна, як песня, жаданае,\\ Дагэтуль яшчэ ў жыцці неспазнанае,\\ Гарачае слова ад шчырага сэрца! \\ Да ампліфікацыі звярнуўся і Алег Лойка ў паэме «Лясная песня». Тут асобныя вымоўныя прозвішчы і тапанімічныя назвы, якія «накапліваюцца» ў вершаваных радках, дапамагаюць стварыць непаўторны вобраз ляснога краю — Беларусі: Там край лясны і людзі там лясныя:\\ Сасноўскія, Каліны, Лазнявыя,\\ Паддубскія, Дуброўскія, Дубягі,\\ Альхоўскія, Альшэўскія, Карагі;\\ І гарады лясныя там, і вёскі:\\ Залессі, Берастовіцы, Бярозкі,\\ Бярэзніцы, Дубровы, Дзераўныя,\\ Бары Святыя, Добрыя, Старыя;\\ І рэкі там лясныя: Дзеравянкі,\\ Бярозы, Лані, Бераставічанкі;\\ Дарогі там лясныя і азёры,\\ І знічкамі на лес спадаюць зоры... \\ Адным з відаў ампліфікацыі з’яўляецца [[слоўнік/анафара|анафара]], калі яна праходзіць праз усе ці значную частку вершаваных радкоў: Ты ж мая адзіная,\\ Ты ж мая ніўная,\\ Ты ж мая радзінная,\\ Ты ж мая жніўная,\\ Ты ж мая вясельная,\\ Ты ж мая вясенняя,\\ Ты ж мая нязваная,\\ Ты ж мая нязнаная,\\ Да грудзей прытуленая —\\ Матуліна...\\ ([[постаці/генадзь-бураўкін|Генадзь Бураўкін]]. «Вяртанне песні»)