~~META: title = Алітэрацыя &keywords = алітэрацыя &abstract = Што такое алітэрацыя? Асаблівасці і прыклады ўжывання алітэрацыі &iftrue = nan ~~ ====== Алітэрацыя ====== Алітэрацыя (ад лац. ad — да, пры і littera — літара) — прадвызначанае пэўнымі мастацкімі задачамі паўтарэнне ў вершаванай мове аднолькавых або падобных зычных гукаў. Напрыклад: **Т**ам, дзе во**р**анам во**р**аг ка**р**кае,\\ Я з зямлі паўс**т**аю і бун**т**ую.\\ **Д**аб**р**авольная сані**т**а**р**ка — я Ласкай **д**ушы б**р**атоў бін**т**ую.\\ ([[творы/пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля|Пятрусь Макаль]]. «Цётка») \\ У гэтых радках адчуваецца выразная алітэрацыя на гукі **р**, **д** і **т**.\\ Прызначэнне Алітэрацыі ў вершы рознае. У. Маякоўскі падкрэсліваў:«Я звяртаюся да алітэрацыі для абрамлення, для яшчэ большага падкрэслення важнага для мяне слова. Можна звяртацца да алітэрацыі для простай гульні ў словы, для паэтычнай забавы; старыя (для нас старыя) паэты карысталіся алітэрацыяй галоўным чынам для меладычнасці, для музычнасці слова...» Пры гэтым рускі паэт адзначаў, што «дазіраваць» алітэрацыю і [[слоўнік/асананс|асананс]] трэба вельмі асцярожна і што гукавыя паўторы не з’яўляюцца самамэтай паэзіі.\\ Да ліку «найбольш тонкіх сродкаў паэтычнага ўздзеяння» адносіў алітэрацыю і асананс [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]]. Дзякуючы перш за ўсё алітэрацыі — інструментоўцы на зычныя гукі — у шэрагу вершаў ствараецца эфект [[слоўнік/гукаперайманне|гукапераймання]].\\ Вось як алітэрацыя на шыпячыя, свісцячыя, а таксама на р не толькі прадвызначылі музыку наступных радкоў з «[[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя|Новай зямлі]]» [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]], але таксама дапамаглі стварыць гукавы эфект,«слыхавое ўяўленне» (Т. Эліат) надыходу навальніцы: А дождж шуміць, а дождж гудзе,\\ І бліжай-бліжай ён ідзе...\\ І вось жахнула бліскавіца,\\ Як вокамгненная крыніца,\\ І гром-пярун сталёвым бічам,\\ Бы нейкі звер сталёвым лычам,\\ Арэ-трасе, калоціць хмары...