~~META: title = Алюзія &keywords = алюзія &abstract = Што такое алюзія? Прыклад ужывання алюзіі &iftrue = nan ~~ ====== Алюзія ====== Алюзія — стылістычны прыём, які мае ў сваёй аснове схаваны намёк на агульнавядомы факт рэлігійнага, гістарычнага ці бытавога характару або ўзяты з мастацкай літаратуры. У якасці прыкладу можна прывесці наступны верш: Парог, вычасаны з успамінаў,\\ Астаўся за мной;\\ Дзверы, на завесах цвыркуновай песні,\\ Асталіся за мной;\\ Вокны, зашклёныя вачамі блізкіх,\\ Асталіся за мной;\\ Хата, пакрытая крыламі ластавак,\\ Асталіся за мной, —\\ Як жа мне не азірнуцца назад,\\ Нават калі б я застыў\\ Слупом солі? ([[постаці/максім-танк|Максім Танк]]. Парог, вычасаны з успамінаў...). \\ Верш разлічаны на тое, што чытач валодае пэўнымі культуралагічнымі пазнаннямі. Пра гэта сведчыць выраз слупом солі,які выклікае ў памяці біблейскае паданне аб тым, як узніклі на берагах Чырвонага мора рэальныя саляныя слупы.\\ Паданне гаворыць наступнае: у старажытных гарадах Садоме і Гаморы людзі ўшчэнт разбэсціліся, пачалі грашыць, жыць не па-людску (адсюль выраз «садом і гамора», што значыць — разруха, непарадак, бесталкоўшчына). Бог вырашыў пакараць гарады, усіх іх жыхароў. Выключэнне зрабіў для прапаведніка Лота і яго жонкі. Сказаў, каб яны выйшлі за горад і ні ў якім разе не азіраліся назад, што б ні здарылася. Калі Лот з жонкаю ўзышлі на адзін з прыгарадных пагоркаў, раздаўся страшэнны выбух. Лот, як ні хацелася яму гэта зрабіць, не павярнуў галавы, не пасмеў аслухацца Бога. А яго жонка - відаць, таму, што любіла родны горад, дзе нарадзілася і вырасла, — азірнулася назад і навек застыла слупом солі. Такім чынам, у выраз застыць слупом солі аўтар укладвае значны сэнс. Нават ведаючы жахлівую меру пакарання, паэт азірнецца на родную хату, калі з ёй нешта здарыцца. I толькі вялікая любоў да Радзімы можа прывесці да такога ўчынку.