~~META: title = Альтэрнанс &keywords = Альтэрнанс &abstract = Што такое альтэрнанс? Роля альтэрнансу ў цвёрдых формах верша &iftrue = nan ~~ ====== Альтэрнанс ====== Альтэрнанс (ад лац. alterno — чаргуюся) — сукупнасць правіл чаргавання розных па характару [[слоўнік/рыфма|рыфмаў]] (мужчынскіх, жаночых і дактылічных) у вершаваных [[слоўнік/страфа|строфах]]. Такія правілы распрацоўваліся і прымяняліся (спачатку ў французскай [[слоўнік/паэтыка|паэтыцы]], а з XVIII ст. — і ва ўсходнеславянскай) для таго, каб пазбавіць строфы аднастайнасці, зрабіць іх больш рухомымі па форме, здольнымі выяўляць разнастайныя думкі і пачуцці.\\ Асаблівае значэнне мае альтэрнанс для [[слоўнік/цвёрдыя-формы-верша|цвёрдых форм верша]] ([[слоўнік/секстына|секстына]], [[слоўнік/актава|актава]], [[слоўнік/санет|санет]] і гэтак далей), у якіх якасць рыфмаў і характар [[слоўнік/рыфмоўка|рыфмоўкі]] строга вытрымліваюцца.