слоўнік:альманах
Гэта старая версія дакумента!
Альманах
Альманах (ад араб. альманах – каляндар) – неперыядычны зборнік, у якім змяшчаюцца звесткі з розных галін грамадскай дзейнасці, звычайна з указаннем літаратурных навінак, навуковых дасягненняў, заканадаўчых змяненняў і гэтак далей.
Літаратурны альманах – зборнік літаратурных твораў розных аўтараў. Як правiла, матэрыялы ў ім аб'яднаны паводле нейкай прыкметы – тэматычнай, жанравай, тэрытарыяльнай (літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус», «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення «Саюза беларускіх пісьменнікаў» )
слоўнік/альманах.1755859475.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1