~~META: title = Альманах &keywords = альманах &abstract = Што такое альманах? Прыклады беларускіх альманахаў &iftrue = nan ~~ ====== Альманах ====== Альманах (ад араб. альманах – каляндар) – неперыядычны зборнік, у якім змяшчаюцца звесткі з розных галін грамадскай дзейнасці, звычайна з указаннем літаратурных навінак, навуковых дасягненняў, заканадаўчых змяненняў і гэтак далей. Літаратурны альманах – зборнік [[слоўнік/твор-літаратурны|літаратурных твораў]] розных аўтараў. Як правiла, матэрыялы ў ім аб'яднаны паводле нейкай прыкметы – тэматычнай, жанравай, тэрытарыяльнай (літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус», «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення «Саюза беларускіх пісьменнікаў» )