~~META: title = Александрыйскі верш &keywords = Александрыйскі, верш &abstract = Што такое Александрыйскі верш? &iftrue = nan ~~ ====== Александрыйскі верш ====== Александрыйскі верш – верш, які складаецца з папарна звязаных рыфмай вершаваных радкоў. напісаных шасцістопным [[слоўнік/ямб|ямбам]] з [[слоўнік/цэзура|цэзурай]] пасля трэцяй [[слоўнік/стапа|стапы]]. Пры паўтарэнні ў вершаваным творы некалькіх такіх [[слоўнік/двухрадкоўе|двухрадкоўяў]] абавязковым з'яўляецца чаргаванне ў ім мужчынскіх і жаночых рыфмаў. Узнік у французскай паэзіі, паходжанне яго назвы звязваюць з "Раманам пра Аляксандра Македонскага" (ХІІ ст. ), які напісаны гэтым вершам. Сярод беларускіх паэтаў да александрыйскага верша найбольш часта звяртаўся [[постаці/максім-багдановіч|Максім Багдановіч]], ужываючы яго ў творах, стылізаваных пад старыну ("Перапісчык", [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-летапісец|"Летапісец"]]), у сваіх лірычных роздумах. Вось пачатак яго вершаванага апавядання "У вёсцы", напісанага александрыйскім вершам: Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці,\\ І душы мацярэй нас могуць чараваці;\\ Вышэйшая краса - ў іх злітнасці жывой!\\ Артысты-маляры схіляліся над ёй,\\ Жадаючы з'явіць цераз свае халсціны\\ Пачуцці мацеры у вобліку дзяўчыны. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш]] * [[слоўнік/каламыйкавы-верш]] * [[слоўнік/цвёрдыя-формы-верша]] * [[слоўнік/вершаваныя-жанры]] * [[слоўнік/акцэнтны-чыста-танічны-верш]]