~~META: title = Алегорыя &keywords = алегорыя &abstract = Што такое алегорыя? Прыклады алегорыі &iftrue = nan ~~ ====== Алегорыя ====== Алегорыя (гр. allegoria, ад allos — іншы і agoreuo — гавару) - своеасаблівае паэтычнае іншасказанне, у якім думка ці паняцце перадаецца праз абмалёўку пэўных прадметаў, з'яў рэчаіснасці. У адрозненне ад метафары, алегорыя ахоплівае не частку твора, а ўвесь твор цалкам. У фальклоры вядома, напрыклад, нямала алегарычных вобразаў жывёл, якія выступаюць носьбітамі пэўных чалавечых рысаў: лісіца – хітрасці, заяц – баязлівасці, асёл - упартасці і г. д. Алегарычны сэнс маюць некаторыя [[слоўнік/прыказка|прыказкі]] і прымаўкі ("Найшла каса на камень", "Валачыў воўк, павалакуць і воўгка"), народныя песні (у іх смерць нярэдка падаецца ў алегарычным вобразе вяселля), казкі (перш за ўсё жывёльны і раслінны [[слоўнік/эпас|эпас]]). Такія літаратурныя жанры, як [[слоўнік/байка|байка]], [[слоўнік/казка|казка]], [[слоўнік/прытча|прытча]], амаль поўнасцю трымаюцца на алегорыі. Часта алегорыю выкарыстоўваў [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]] ([[творы/якуб-колас/якуб-колас-казкі-жыцця|"Казкі жыцця"]], асобныя аўтарскія адступленні ў "Сымоне-музыку" і "Рыбаковай хаце" і інш.). Да алегорыі ў розны час звярталіся пісьменнікі як да своеасаблівай [[слоўнік/эзопава-мова|эзопавай мовы]] – іншасказання, што давала магчымасць ва ўмовах цэнзуры выказаць самыя прагрэсіўныя думкі ("[[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-хмаркі|Хмаркі]]" [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], "Яшчэ прыйдзе вясна" [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], "[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-пагоня|Пагоня]]" Максіма Багдановіча, "[[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-сявец|Сявец]]" [[постаці/цішка-гартны|Цішкі Гартнага]] і інш.). У свой час вялікае рэвалюцыянізуючае ўздзеянне на працоўных аказвалі алегарычныя творы [[постаці/алаіза-пашкевіч-цётка|Цёткі]] - апавяданне [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі|"Прысяга над крывавымі разорамі"]], верш [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора|"Мора. Рэвалюцыя народная"]] і інш. ===== Падобныя старонкі ===== * [[аналіз-і-крытыка/алегарычныя-апавяданні-якуба-коласа-казк]]