~~META: title = Акын &keywords = акын, Джабул, Джабаеў &abstract = Акын як паэт-імправізатар, які самастойна выконвае свае творы &iftrue = nan ~~ ====== Акын ====== Акын — у казахскага, кіргізскага, нагайскага, каракалпакскага народаў паэт-імправізатар, які пад акампанемент домры выконвае (спявае) свае творы.\\ [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] прысвяціў некалькі вершаў вядомаму казахскаму акыну Джамбулу Джабаеву (1846-1945): Джамбул, песнятворац, казахскі акын,\\ Народа казахскага сонечны сын,\\ Спявай, казахстанскіх стэпоў салавей,\\ Чаруючых песень і дум чарадзей.