~~META: title = Акцэнтна-складовы верш &keywords = складовы, верш, акцэнтны &abstract = Апісанне і прыклады акцэнтна-складовага верша &iftrue = nan ~~ ====== Акцэнтна-складовы верш ====== Акцэнтна-складовы верш (ад лац. accentus - націск) - від танічнага верша, для якога характэрна, апрача аднолькавай колькасці акцэнтаў (моўных націскаў), аднолькавая колькасць складоў у вершаваных радках. **Склад** - гэта адрэзак гукавога патоку мовы, у аснове якога - адзін галосны гук. Часам колькасць акцэнтаў і складоў можа неістотна змяняцца (павялічвацца або змяншацца на адзін-два). У беларускай паэзіі акцэнтна-складовы верш узнік у ХІХ ст. ([[постаці/вінцэнт-дунін-марцінкевіч|Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]], [[постаці/янка-лучына|Янка Лучына]]) і паяднаў асноўныя прыкметы сілабічнага і народнага верша ў яго інтанацыйна-сказавай разнавіднасці (так званы былінны верш). Ён, як правіла, карыстаецца рыфмамі, мае страфічную арганізацыю, у ім нярэдка ўжываецца [[слоўнік/цэзура|цэзура]]. Вось прыклад двухакцэнтнага шасціскладовага акцэнтна-складовага верша з паэмы [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] [[творы/янка-купала/янка-купала-безназоўнае|"Безназоўнае"]]: Беларусь на куце\\ Ў хаце сваёй села,-\\ Чарка мёду ў руцэ,\\ Пазірае смела. Разнавіднасцю акцэнтна-складовага верша з'яўляецца [[слоўнік/каламыйкавы-верш|каламыйкавы верш]] - 14-складовы трохакцэнтны верш з сумежнай рыфмоўкай. радкі якога разбіваюцца цэзурамі на тры групы з адной і той жа колькасцю складоў у іх: 4+4+6. Каламыйкавым вершам напісана [[творы/янка-купала/янка-купала-бандароўна|"Бандароўна" Янкі Купалы]]. Толькі тут кожны радок гэтага верша разбіты на два паўрадкоўі, што некалькі відазмяніла яго рытмічны малюнак. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/каламыйкавы-верш]] * [[слоўнік/александрыйскі-верш]] * [[слоўнік/акцэнтны-чыста-танічны-верш]] * [[слоўнік/цвёрдыя-формы-верша]] * [[слоўнік/вершаваныя-жанры]]