~~META: title = Акт &keywords = акт &abstract = Акт як частка драматычнага твора &iftrue = nan ~~ ====== Акт ====== Акт (ад лац. aktus — учынак) — частка драматычнага твора, якая характарызуецца пэўным унутраным адзінствам і закончанасцю.\\ П’есы антычных аўтараў, драматургаў эпохі Адраджэння і [[слоўнік/класіцызм|класіцызму]] звычайна мелі пяць актаў. Пазней гэта правіла было парушана.\\ Часам у сэнсе акта ужываецца тэрмін «дзея» ([[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-пінская-шляхта-93|«Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]] — фарс-вадэвіль у адной дзеі) або «карціна», «праява», «абраз» (напрыклад, у драматызаваных паэмах [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы|Янкі Купалы]]).