~~META: title = Актава &keywords = актава &abstract = Што такое актава? Актава ў беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Актава ====== Актава (ад лац. ocatava — восьмая) — васьмірадковы [[слоўнік/верш|верш]], радкі якога часцей за ўсё пішуцца пяцістопным або шасцістопным [[слоўнік/ямб|ямбам]] і рыфмуюцца па схеме АбАбАбвв. У першых шасці радках павінна вытрымлівацца чаргаванне розных па націску рыфмаў (мужчынскіх і жаночых, мужчынскіх і дактылічных і г. д.), завяршаюць жа актаву два радкі, звязаныя сумежнай рыфмоўкай. Актава ўзнікла ў італьянскай народнай паэзіі, а ў эпоху Адраджэння распаўсюдзілася ў многіх еўрапейскіх літаратурах. Актаву пісалі італьянцы Бакачыо і Таса, англійскі паэт Байран, паляк [[творы/юльюш-славацкі/жыццёвы-шлях-і-творчасць-юльюша-славацка|Юльюш Славацкі]] і многія інш. У рускай паэзіі актава з'явілася ў першай палавіне ХІХ ст. Карысталіся ёй В. Жукоўскі ("Опять ты здесь, мой благородный генний"), А. Пушкін ("Домик в Коломне"), М. Лермантаў ("Аул Бастунджин"), А. Майкаў ("Октава") і інш. У беларускую паэзію актаву ўвёў [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] ("Спроба актавы". 1906): Удар, душа, удар ты, сэрца.\\ Па струнах думак-весялух!\\ Збудзіце ўспаны ў паняверцы\\ Жыцця змянлівага мой дух.\\ Хай думкі лягуць на паперцы\\ I цешаць братні погляд, слух,\\ Народу прыйдзе хай пара\\ Успомніць часам песняра! Верш Янкі Купалы "Валачобнікі" складаецца з пяці актаў. Да гэтай страфы зрэдку звяртаюцца і сучасныя беларускія паэты. Цыкл з шасці актаў напісаў А. Грачанікаў ("Начная змена"). Каля дзесяці актаў уключыў у свой зборнік вершаў "Актавы" [[постаці/ніл-гілевіч|Ніл Гілевіч]]. Вось адна з іх: Дружа, не будзь да аблудных бязлітасна строгі:\\ То не віна, а бяда іх; бяду — не карай.\\ Крыўдна, вядома, што збіліся людзі з дарогі\\ I не шануюць, як трэба, бацькоўскі свой край,\\ Хоць гаварылі яшчэ мудрацы-скамарохі:\\ "Помні: на роднай зямлі — і пад елкаю рай".\\ Простыя ісціны часам так цяжка даюцца:\\ Покуль адолееш — слёз ручаіны пральюцца. \\ Найбольш пладавіты беларускі актавапісец — [[постаці/алесь-салавей|Алесь Салавей]], аўтар некалькі дзесяткаў актаў. Імі, у прыватнасці, напісана яго паэма "[[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-звіняць-званы-святой-сафіі|Звіняць званы святой Сафіі]]". Гэтай формай верша не грэбуюць і некаторыя маладзейшыя паэты ([[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-актава|Эдуард Акулін]], У. Сцяпан і інш.). Беларускія паэты часам адступаюць ад кананічнага тыпу актавы. Прыведзеная актава Янкі Купалы напісана чатырохстопным ямбам, Ніла Гілевіча — пяцістопным [[слоўнік/дактыль|дактылем]]. Аднак асноўнае, што надае ёй непаўторны воблік — [[слоўнік/рыфмоўка|рыфмоўка]], — застаецца нязменным. Актавай найчасцей пішуць вялікія цыклы вершаў, паэмы (напрыклад, "Дон-Жуан" Байрана, "Домик в Коломне" А. Пушкіна і інш.). У гэтым выпадку захоўваецца правіла [[слоўнік/альтэрнанс|альтэрнанса]]: калі папярэдняя страфа заканчваецца жаночай рыфмай, то наступная пачынаецца мужчынскай, і наадварот. l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-актава]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-нам-разам-трыццаць]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-актава]]