~~META: title = Аксюмаран &keywords = аксюмаран &abstract = Што такое аксюмаран? Прыклады выкарыстання аксюмарана &iftrue = nan ~~ ====== Аксюмаран ====== Аксюмаран, аксімаран (грэч. oxγmōron – дасціпна-бязглуздае) – спалучэнне супрацьлеглых разуменняў, якія лагічна выключаюць адно другое, але ўжытыя разам даюць новае паэтычнае ўяўленне (разумны дурань, жывы труп, звонкая цішыня і інш.). Яго функцыя – уплываць на эксрэсіўнае ўспрыняцце тэксту, прыўносіць элемент нечаканасці.\\ Часцей за ўсё аксюмаран выкарыстоўваецца ў якасці спалучэння прыметніка з назоўнікам, часам – прыслоўя з дзеясловам: «грустное веселье» (І. Бунін), «с наглой скромностью смотрит в глаза» (А. Блок), «ей весело грустить такой нарядно обнаженной» (Г. Ахматава).\\ Можа выкарыстоўвацца ў загалоўку твора («Смутная радасць» М. Лужаніна) ці нават усёй кнігі («Гарачы снег» А. Наўроцкага). \\ Ці доўга было гэта?\\ Можа, хвіліна,\\ Можа, паўвека, а можа, больш…\\ Але пакінула ты, дзяўчына,\\ Смутную радасць і светлы боль. (Максім Лужанін, «[[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-смутная-радасць|Смутная радасць]]»)