~~META: title = Акраверш &keywords = акраверш &abstract = Што такое акраверш? Прыклад акраверша &iftrue = nan ~~ ====== Акраверш ====== Акраверш (ад гр. akros - крайні і лац. versus - верш) - разлічаны на зрокавае ўспрыманне верш, у якім пачатковыя літары вершаваных радкоў, прачытаныя зверху ўніз, утвараюць якое-небудзь слова: прозвішча або імя паэта ці таго, каму верш адрасуецца, нейкае прызнанне, пажаданне, адгадку на пытанне, пастаўленае ў вершы і г. д. Акравершы ёсць у [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]], [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзіміра Дубоўкі]], [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгора Барадуліна]], [[постаці/ніл-гілевіч|Ніла Гілевіча]], Янкі Сіпакова, [[постаці/янка-золак|Янкі Золака]] ("[[творы/янка-золак/янка-золак-родная-мова|Родная Мова]]") і некаторых іншых беларускіх паэтаў. Часам у паэзіі сустракаюцца **тэлевершы**, у якіх пэўнае слова ці выраз утвараюць апошнія літары вершаваных радкоў. У **месавершах** слова ці выраз шыфруецца ў сярэдзіне вершаваных радкоў: яно складаецца ці з асобных літар, што чытаюцца па вертыкалі, ці з асобных частак суседніх слоў або аднаго слова. Максім Багдановіч напісаў арыгінальнейшы, першы ва ўсходнеславянскай паэзіі "Четверной акростих". што паядноўвае прыкметы акраверша, тэлеверша і месаверша: **А**х, как умеете Вы. **Анна**.\\ **Н**е замечать. что я влюблё**н**.\\ **Н**о всё же шлю я Вам не сто**н**,\\ **А** возглас радостный: оса**нна**! Прынцыпы акраверша ўпершыню ў беларускай і ўсёй усходнеславянскай літаратуры выкарыстаў Францыск Скарына, зашыфраваўшы ў тэкстах "Малой падарожнай кніжыцы" (Вільня, 1522) сваё аўтарства: "Делал доктор Скоринич Францискоус". Развіваючы скарынаўскія традыцыі. сучасны паэт [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна|Эдуард Акулін]] стварыў своеасаблівую **акрапаэму** [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-шлях-да-радзімы|"Шлях да Радзімы"]]. Кожны з яе 14 раздзелаў. напісаных санетамі (падчас нетрадыцыйнымі), пачынаецца адпаведным па парадку радком вядомага "Санета" М. Багдановіча ("[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі|...Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі]]"). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-золак/янка-золак-наша-мова]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-акраподумка]]