~~META: title = Акварэль &keywords = акварэль &abstract = Акварэль як від верша. Асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Акварэль ====== Акварэль (ад франц. aquarelle — празрыстая вадзяная фарба) — невялікі пейзажны [[слоўнік/верш|верш]], у якім асноўнае месца займаюць яскравыя зрокавыя, пластычныя вобразы. Тэрмін запазычаны з мастацтва жывапісу, дзе ім абазначаюць твор, выкананы вадзянымі фарбамі.\\ Вось [[слоўнік/чатырохрадковік|чатырохрадковік]] [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш|Ларысы Геніюш]] «Акварэль»: Сонца болей золата не плавіць,\\ Коціцца па небе, бы клубок,\\ Стрыжаную галаву атаваў\\ Подых рэчкі дымам завалок... \\ Вершы-акварэлі сустракаюцца ў Паўлюка Труса (уступ да паэмы «Дзесяты падмурак»), [[творы/янка-сіпакоў/творчасць-янкі-сіпакова|Янкі Сіпакова]] («[[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-акварэль|Лета. Акварэль]]») [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна|Эдуарда Акуліна]] («[[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-акварэль|Акварэль]]») і некаторых іншых беларускіх паэтаў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-акварэль]]