~~META: title = Айрэн &keywords = айрэн &abstract = Што такое айрэн? Асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Айрэн ====== Айрэн — армянскі манастрафічны верш, усе чатыры радкі якога звязаны адной рыфмай.\\ Айрэны прыжыліся ў многіх лірычных [[слоўнік/мініяцюра|мініяцюрах]], у прыватнасці такіх, як надпісы, [[слоўнік/карацелька|карацелькі]] і г. д. Адным з найвыдатнейшых майстроў гэтай вершаванай формы быў ашуг XVІ ст. Наапет Кучак.\\ Айрэну адпавядае наш чатырохскладовік-манарым. Ты напісала: «Вельмі мала бываю я з табой.\\ Не ведаю: благі ці добры, які характар твой...»\\ Мая дзяўчынка дарагая, самому ўнеспакой:\\ тады даведаешся, хто я, як будзеш ты са мной.\\ (С. Панізнік. «Айрэны») \\ Легендарную гісторыю ўзнікнення айрэна у сваім аднайменным вершы пераказвае [[постаці/максім-танк|Максім Танк]]: Спрачаюцца: Кучак які\\ Стварыў айрэны на вякі,\\ Ці той, што родам быў з Вана,\\ Ці той, што родам з Акіна.\\ Тут толькі гурыі маглі б\\ Загадку гэту разгадаць,\\ Праверыўшы, хто на зямлі\\ З іх гарачэй мог цалаваць.