~~META: title = Азбукoўнік &keywords = Азбукoўнік &abstract = Асаблівасці і функцыі азбукоўніка. Абэцадла і лемантар &iftrue = nan ~~ ====== Азбукoўнік ====== Азбукoўнік — [[слоўнік/мнеманічны-верш|мнеманічны верш]], у кожным радку (страфе) якога абыгрываюцца ў алфавітным парадку ўсе літары азбукі пэўнай нацыянальнай мовы. Мае практычнае значэнне: дапамагчы дзецям засвоіць азбуку. Як жанр [[слоўнік/дзіцячая-літаратура|дзіцячай літаратуры]], распаўсюджаны ў пісьменстве многіх народаў.\\ На Беларусі, у сувязі з выкарыстаннем у пэўны час не толькі кірыліцы, але і лацінкі, называўся яшчэ **абэцадлай**. Такую «Абэцадлу» (з выкарыстаннем лацінскага алфавіта) напісаў, у прыватнасці, Стары Улас.\\ Арыгінальны азбукоўнік стварыў [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгор Барадулін]] («[[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-азбука-вясёлы-вулей|Азбука — вясёлы вулей]]»). «[[творы/максім-танк/максім-танк-лемантар|Лемантар]]» — так назваў свой азбукоўнік [[постаці/максім-танк|Максім Танк]]: Добры дзень, мой браце юны!\\ Я табе прынёс як дар\\ Ад Скарыны-бацькі кнігу —\\ Беларускі лемантар\\ \\ Гэта — ключ ад скарбаў нашай\\ Мовы матчынай, з якой\\ Ты не будзеш марным прахам,\\ Безыменнай сіратой.\\ \\ Разгарні яго з любоўю…\\ Літар стройныя рады\\ Прачытай, і паўтары іх ,\\ І запомні назаўжды.\\ \\ **А** — Айчына, Арабіна,\\ **Б** — Бабёр, Буслянка, Брод,\\ **В** — Вавёрка, Верабейка,\\ **Г** — Гумнішча, Гарызонт.\\ \\ **Д** — Дуброва, Дом, Дарога,\\ **Е** — Еўропа, Ездавы,\\ **Ё** — як Ёўня, Ёршык, Ёлка,\\ **Ж** — Жніво, Жбан, Журавы […...]\\ \\ Каб свабода і братэрства\\ Ззялі сполахам зары,\\ Вось якія скарбы, дружа,\\ Знойдзеш ты ў лемантары. \\ У часы сярэднявечча азбукоўнікамі называлі яшчэ розныя слоўнікі-даведнікі.\\