~~META: title = Адухаўленне &keywords = адухаўленне, празапапея &abstract = Што такое адухаўленне ці празапапея? Прыклады адухаўленняў &iftrue = nan ~~ ====== Адухаўленне ====== Адухаўленне (**празапапея**) (ад грэч. prösopopoiíа – раблю твар) – перанясенне ўласцівасцей жывых істот на прадмет, абстрактныя паняцці, з'явы прыроды, рэчы.\\ У аснове адухаўлення ляжаць анімістычныя ўяўленні старажытнага чалавека, які ўсе прадметы навакольнага свету надзяляў здольнасцю мысліць і адчуваць. Прыём адухаўлення характэрны не толькі вуснай народнай творчасці (казкам, песням), але і пісьмовай паэзіі. Напрыклад: Цякла тут з лесу невялічка\\ Травой заросшая крынічка,\\ Абодва берагі каторай\\ Лазняк, ракіпцік абступалі;\\ Бруіліся ў цяньку іх хвалі\\ І ў луг чуць значнаю разорай\\ Ішлі спакойна між чаротаў,\\ Рабілі многа заваротаў,\\ Аж покі ў Нёман не ўцякалі. ([[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]], «Новая зямля») \\ Ад шчасця сэрца скача, як дзіця,\\ Ад бед яно, як млын, шуміць начамі,\\ Варочае цяжкімі камянямі,\\ Падліваючы горычы жыцця. ([[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]], «[[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-ад-шчасця-сэрца-скача-як|Ад шчасця сэрца скача, як дзіця...]]») \\ А у нас на дрэвах срэбная луска:\\ Білі з хмары першыя фантаны.\\ Глоткі вуліц дождж прапаласкаў,\\ І яны рыкаюць апантана. ([[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]], «[[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-пачатак-вясны|Пачатак вясны]]») \\ Бачу я дарогу тую,\\ Па якой юнацтва йшло.\\ Песня,\\ Я тваё цалую\\ Галубінае крыло (А. Александровіч, «Галубінае крыло»)\\