~~META: title = Аднастрофны верш &keywords = аднастрофны, верш &abstract = Што такое аднастрофны верш? Асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Аднастрофны верш ====== Аднастрофны верш — [[слоўнік/верш|верш]], які не падзелены на асобныя [[слоўнік/страфа|строфы]] і ўяўляе сабой адно інтанацыйна-сінтаксічнае і сэнсавае цэлае. Уключае звычайна ад двух да васьмі вершарадоў (у большых па аб’ёму творах, як правіла, вылучаюцца меншыя страфічныя адзінкі).\\ Да аднастрофнага верша можна аднесці таксама [[слоўнік/санет|санет]] класічнага тыпу, у якім не толькі [[слоўнік/трохрадкоўе-тэрцэт|тэрцэты]], але і [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|катрэны]] звязаны паміж сабой аднолькавымі рыфмамі.\\ Вось прыклады аднастрофных вершаў, якія змяшчаюць адпаведна ад двух да васьмі радкоў: Слічна Галя Васілёва, слічна ды прыгожа:\\ Вочкі ясны, сама красна, як поўная рожа...\\ ([[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]])\\ \\ Раўнавага ці роспач?\\ Спакой ці трывога?\\ Завяршаецца год, быццам час\\ завяршаецца.\\ ([[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава|Алесь Разанаў]])\\ \\ Глуха свіснуў камень прыдарожны.\\ Самалёты важка прагулі...\\ Асцярожна, людзі, асцярожна\\ З тым, што сёння можна на зямлі!\\ (А. Сербантовіч)\\ \\ Некалі суцішалі жазлом неспакойныя хвалі,\\ Але чым мне суцішыць у сэрцы тугу?\\ Ерыхонскія сцены ад трубаў грымучых упалі.\\ А я песняй разбурыць ніяк не магу\\ Сцен маўчання, якія цябе сцерагуць.\\ ([[постаці/максім-танк|Максім Танк]])\\ \\ Я — камень, кінуты ў раку.\\ Кругі расходзяцца, кругі\\ Усё шырэй, шырэй, здаецца.\\ Ды раптам зыркне бліскавіца,\\ І ўжо не вочы ўбачаць — сэрца:\\ Усё шчыльней, шчыльней кругі.\\ ([[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш|Ніна Мацяш]]. «Памяці\\ Леаніда Якубовіча»)\\ \\ У белым-белым ты ў закутак мой\\ Зайшла і ціхай госцяй пасядзела,\\ Здалася мне чаромхаю лясной;\\ Цяпер табою поўны ўвесь пакой,\\ Нібы й была чаромхаю ты белай...\\ І мроіцца мне родны кут лясны\\ І ты, як госця з даўняе вясны.\\ (А. Русецкі)\\ \\ Мне спакой, як маленства, сніцца —\\ З бясконцым у сонцы гасцінцам:\\ Варочаюцца ледзь спіцы,\\ Пясок з абадоў бруіцца,\\ Быццам з адвечнага рога, —\\ Як гадзіннік пясчаны, дарога...\\ Пыл касмічны з-пад крылаў ракеты...\\ Маленства, дзе ты?..\\ (Алег Лойка) ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/цвёрдыя-формы-верша]] * [[слоўнік/акцэнтны-чыста-танічны-верш]] * [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш]] * [[слоўнік/каламыйкавы-верш]] * [[слоўнік/александрыйскі-верш]]