~~META: title = Аднаскладовая стапа &keywords = аднаскладовая, стапа &abstract = Што такое аднаскладовая стапа? &iftrue = nan ~~ ====== Аднаскладовая стапа ====== Аднаскладовая стапа — эксперыментальны від стапы з аднаго склада.\\ Сустракаецца ў [[слоўнік/брахікалан|брахікалане]], у радках якога — адно-два самастойныя аднаскладовыя словы, што не дазваляе вызначаць памер як [[слоўнік/ямб|ямб]] або [[слоўнік/харэй|харэй]] са [[слоўнік/спандэй|спандэямі]]. Вось рэдкі ўзор такой стапы ў санеце-брахікалане Ю. Пацюпы «Шчадрыца»: Сплаў\\ сот —\\ даў\\ мёд.\\ \\ Слаў! —\\ год,\\ спраў\\ сплёт\\ \\ Прэч\\ з плеч\\ жаль!\\ \\ Лепш\\ цеш\\ жарсць…... \\ У радках дзіцячага верша [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгора Барадуліна]] «[[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-даўганосы-сон|Даўганосы сон]]», напісаным з выкарыстаннем паранамазіі, па дзве аднаскладовыя стапы: Воз вёз,\\ Нос нёс,\\ Газ гас,\\ Трос трос,\\ Воз вёз\\ Прэч пень,\\ Нос нёс\\ Свой цень,\\ Газ гас\\ Ад слёз,\\ Трос трос\\ Сон рос…... \\ Відаць, магчымы верш, у радках якога — па тры-чатыры аднаскладовыя стапы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/стапа]]