~~META: title = Аднарадковік &keywords = аднарадковік, манаверш &abstract = Аднарадковік (манаверш), асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Аднарадковік ====== Аднарадковік (//манаверш//) (ад грэч. monos — адзін і лац. versus — верш, радок), — [[слоўнік/верш|верш]], які складаецца з аднаго радка, завершанага па сэнсу, па сінтаксічнай і метрычнай структуры. Зрэдку ўжываўся ў антычнай паэзіі. Пісаўся звычайна [[слоўнік/гекзаметр|гекзаметрам]], набываў афарыстычнае гучанне. Рим золотой, обитель богов, меж градами первый.\\ (Аўсоній, пераклад В. Брусава)\\ У рускай паэзіі эксперыментальны ўзор манаверша маецца ў М. Карамзіна: Покойся, милый прах, до радостного утра.\\ Да аднарадковікаў можна аднесці асобныя вершаваныя крылатыя выслоўі і [[слоўнік/афарызм|афарызмы]], што выкарыстоўваюцца для лозунгаў, у загалоўках твораў, [[слоўнік/эпіграф|эпіграфах]] і гэтак далей.\\ Аднародковікамі, па сутнасці, з’яўляюцца і некаторыя рытмічна арганізаваныя [[слоўнік/прыказка|прыказкі]], прымаўкі, народныя [[слоўнік/выслоўі|выслоўі]], якія часам надпісваюцца на посудзе, мэблі, малюнках. Напрыклад: У родным краю, як у раю.\\ \\ Чым хата багата, тым рада.\\ \\ Які дагляд, такі і лад.\\ \\ Хлеб-соль еж, а праўду рэж. \\ Эксперыментальныя ўзоры аднарадковікаў ёсць у кнізе Б. Жанчака «Некалі потым» (1993). Вось адзін з іх: Сама лёгка вучыць усё чалавецтва адразу.