слоўнік:адзінаццацірадкоўе
Гэта старая версія дакумента!
Адзінаццацірадкоўе
Адзінаццацірадкоўе — страфа 654654 страфа, якая складаецца з адзінаццаці вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы. Ужываецца вельмі рэдка.
Гэтай страфой з рыфмоўкай аБаБаВВггДД напісаны, у прыватнасці, паэма М. Лермантава «Сашка» і яго «Сказка для детей». Арыгінальнае адзінаццацірадкоўе сустракаецца ў вершы-пасланні Янкі Купалы «Для Янінкі»:
Для Янінкі, для цёзкі,
Шлю паклон шчыры з вёскі:
Жычу весела расці, ўсе навукі перайсці,
І шчасліва, і ахвотна,
Ды без сумнасці маркотнай
Песні пець,
І ляцець
Па-над борам
К сонцу, к зорам,
З вольнай думкай па-над гаем,
Па-над нашым бедным краем…
слоўнік/адзінаццацірадкоўе.1755860348.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:59 — 127.0.0.1