~~META: title = Агіяграфія &keywords = агіяграфія, жыціе &abstract = Што такое агіяграфія? Прыклады агіяграфічнай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Агіяграфія ====== Агіяграфія – від духоўнай літаратуры пра жыццё духоўнай асобы, кананізаванай хрысціянскай царквой.\\ Складваліся па пэўнай схеме, па якой услаўляліся чалавечы аскетызм і рэлігійны фанатызм. Арыгінальныя творы гэтага жанру вядомы на Беларусі з ХІІ – ХІІІ стст. – "Жыціе Ефрасінні Полацкай", "Жыціе Аўрамія Смаленскага". Іхнія аўтары не зусім прытрымліваліся візантыйскай схемы, выкарыстоўвалі гістарычныя факты, бытавыя замалёўкі і [[слоўнік/маналог|маналогі]]. Вядомыя пашыраныя жыціі (**мінеі-чэцці**) камянецкая і жыровіцкая (XV ст.), слуцкая (XVI ст.) і інш. Многія жыціі перакладаліся з іншых моў.\\ Ад самага пачатку агіяграфічная літаратура падзялялася на дзве плыні, якія ўзніклі незалежна адна ад другой. Да першай адносіліся заснаваныя на судовых запісах або пратаколах допытаў ранніх хрысціян "**мартырыі**", дзе апавядаецца пра пакутніцкую смерць за веру хрысціяніна, які пацярпеў ці зведаў пераслед ад язычнікаў.\\ Другая разнавіднасць агіяграфічнага жанру – уласна **жыціе**, або **біяс**.