~~META: title = Абстракцыянізм &keywords = абстракцыянізм &abstract = Праяўленні абстракцыянізму ў мастацкай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Абстракцыянізм ====== Абстракцыянізм (ад лац. abstrahere — аддаляць) — адна з плыней мадэрнізму, якая праявілася галоўным чынам у выяўленчым мастацтве — жывапісе, графіцы, скульптуры. Заснаваны на ідэалістычным светапоглядзе і светаўспрыманні, якія адмаўляюць магчымасць пазнання аб’ектыўнага свету, проціпастаўлены рэалістычнаму паказу жыцця ў мастацтве.\\ У мастацкай літаратуры абстракцыянізм праяўляецца ў п’есах тэатра [[слоўнік/драма-абсурду|абсурду]], дзеянне і вобразы якіх цалкам пазбаўлены гістарычных, сацыяльных і нацыянальных адзнак, нярэдка і элементарнага жыццёвага сэнсу. У прозе і паэзіі — у творах з зашыфраваным, незразумелым для чытача зместам, з фармалістычнымі выкрутасамі, без знакаў прыпынку.