~~META: title = Абрэвіятура &keywords = абрэвіятура &abstract = Выкарыстанне абрэвіятураў ў літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Абрэвіятура ====== Абрэвіятура (італ. abbreviatura, ад лац. brevis — кароткі) — слова, утворанае з пачатковых гукаў або літар слоў, што ўваходзяць у пэўнае словазлучэнне (БДУ, ЧАЭС, РБ і г. д.).\\ У паэзіі абрэвіятуры, як правіла, стаяць у рыфме, што дае магчымасць падкрэсліць паняцце, якое яны абазначаюць. Незнаёмыя або новыя абрэвіятуры звычайна паэтычна расшыфроўваюцца ў тэксце. Напрыклад: БЗВ — Бог Заклікаў Вас,\\ Беларускага Войска воі.\\ БЗВ — так чытае час:\\ Беларусь Заваюе Волю!\\ БЗВ — Быць Заўжды Вякам\\ Даўжнікамі ў крывіцкай славы.\\ Нашай не аддамо чужакам\\ Ні сцяжыны, ані канавы. ([[постаці/рыгор-барадулін|Рыгор Барадулін]], «БЗВ»)\\ Абрэвіятуры ужываюцца ў вершах розных жанраў, у тым ліку і сатырычных: Сцішыліся РАППы,\\ Голасу ні-ні.\\ Шумныя БелАППы\\ Поўны цішыні. ([[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]], «Памяці нябожчыкаў») \\ Часам абрэвіятурамі называюць і складанаскарочаныя словы тыпу Белпрамбудбанк, калгас і г. д.