~~META: title = Абрыў &keywords = абрыў &abstract = Абрыў як стылістычная фігура &iftrue = nan ~~ ====== Абрыў ====== Абрыў — [[слоўнік/стылістычныя-фігуры|стылістычная фігура]]; па форме — няпоўная, недасказаная фраза, якая ўжываецца для таго, каб перадаць вострыя перажыванні, моцную ўсхваляванасць.\\ Так, напрыклад, у рамане «[[творы/кузьма-чорны/кузьма-чорны-трэцяе-пакаленне|Трэцяе пакаленне]]» [[постаці/кузьма-чорны|Кузьма Чорны]] паказвае спалоханасць краўца, калі той сустрэўся ў лесе з бандытамі:\\ //— Братачка... (кравец праз сілу выдыхнуў з грудзей). Я... братачка... Адкуль жа вы, братачка, ведаеце, што я на тым тыдні шыў у Ярмалінскага?//