Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:абразок

Гэта старая версія дакумента!


Абразок

Абразок - малая празаічная форма. замалёўка з слабаразгорнутым сюжэтам або бессюжэтная. Літаратурны вобраз у абразку, у тым ліку і вобраз апавядальніка. ствараецца некалькімі скупымі штрыхамі-дэталямі. У абразку павялічваецца вобразна-экспрэсіўная нагрузка слова. вымагаецца адзінства выказвання і настраёвасці. Як асобны від эпасу ўзнік на хвалі ажыўлення рамантызму і стаў найбольш характэрны для беларускай літаратуры ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. Тады вызначылася некалькі разнавіднасцяў абразку: рэалістычна-бытавы («Выбар старшыні» Якуба Коласа, «Вёска» С. Палуяна), алегарычна-сімвалічны ("Прысяга над крывавымі разорамі" Цёткі, «Хрыстос уваскрос» С. Палуяна, «Музыка» Максіма Багдановіча), сатырычны («Сведка» Францішка Багушэвіча, "Сабачча служба" Ядвігіна Ш.), лірычны ("Маці", «За тканінай» Змітрака Бядулі). Жанравая назва звязана з кнігай лірычных мініяцюр у прозе Змітрака Бядулі «Абразкі» (1913). амаль цалкам складзенай з твораў гэтага віду. Пачатак новага росквіту абразка - сярэдзіна 60-х гг. Часта звяртаецца да іх Янка Брыль (многія творы ў кнігах «Жменя сонечных промняў», 1965, «Вітраж», 1972, «Акраец хлеба», 1977). Для Ф. Янкоўскага абразок стаў асноўнай празаічнай формай («Абразкі», 1975, «Прыпыніся на часіну», 1979). Абразкі ёсць у Міхася Стральцова, А. Карпюка, Барыса Сачанкі, У. Арлова і інш. У ідэйна-тэматычных адносінах сучасныя абразкі разнастайныя. Дзякуючы элементам лірыкі абразок здольны перадаваць шырокі дыяпазон назіранняў, пачуццяў, разваг, можа засноўвацца на ўражанні, рэмінісцэнцыі, асацыяцыі, роздуме і інш. У значэнні абразок часам ужываюцца тэрміны мініяцюра, эцюд, замалёўка.

l>

Падобныя старонкі

слоўнік/абразок.1755964407.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki