~~META: title = Абразок &keywords = абразок &abstract = Апісанне малой празаічнай формы абразок &iftrue = nan ~~ ====== Абразок ====== Абразок - малая празаічная форма. замалёўка з слабаразгорнутым сюжэтам або бессюжэтная. Літаратурны вобраз у абразку, у тым ліку і вобраз апавядальніка. ствараецца некалькімі скупымі штрыхамі-дэталямі. У абразку павялічваецца вобразна-экспрэсіўная нагрузка слова. вымагаецца адзінства выказвання і настраёвасці. Як асобны від [[слоўнік/эпас|эпасу]] ўзнік на хвалі ажыўлення рамантызму і стаў найбольш характэрны для беларускай літаратуры ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. Тады вызначылася некалькі разнавіднасцяў абразку: рэалістычна-бытавы ("Выбар старшыні" Якуба Коласа, "Вёска" С. Палуяна), алегарычна-сімвалічны ([[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі|"Прысяга над крывавымі разорамі"]] [[постаці/алаіза-пашкевіч-цётка|Цёткі]], "Хрыстос уваскрос" С. Палуяна, "Музыка" Максіма Багдановіча), сатырычны ("Сведка" [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-сабачча-служба|"Сабачча служба"]] [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-антон-іванавіч-лявіцкі|Ядвігіна Ш.]]), лірычны ([[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці|"Маці"]], "За тканінай" [[постаці/змітрок-бядуля|Змітрака Бядулі]]). Жанравая назва звязана з кнігай лірычных мініяцюр у прозе Змітрака Бядулі "Абразкі" (1913). амаль цалкам складзенай з твораў гэтага віду. Пачатак новага росквіту абразка - сярэдзіна 60-х гг. Часта звяртаецца да іх [[постаці/янка-брыль|Янка Брыль]] (многія творы ў кнігах "Жменя сонечных промняў", 1965, "Вітраж", 1972, "Акраец хлеба", 1977). Для Ф. Янкоўскага абразок стаў асноўнай празаічнай формай ("Абразкі", 1975, "Прыпыніся на часіну", 1979). Абразкі ёсць у [[творы/міхась-стральцоў/творчасць-міхася-стральцова|Міхася Стральцова]], А. Карпюка, [[творы/барыс-сачанка/жыццёвы-і-творчы-шлях-барыса-сачанкі|Барыса Сачанкі]], У. Арлова і інш. У ідэйна-тэматычных адносінах сучасныя абразкі разнастайныя. Дзякуючы элементам лірыкі абразок здольны перадаваць шырокі дыяпазон назіранняў, пачуццяў, разваг, можа засноўвацца на ўражанні, [[слоўнік/рэмінісцэнцыя|рэмінісцэнцыі]], асацыяцыі, роздуме і інш. У значэнні абразок часам ужываюцца тэрміны **мініяцюра**, **эцюд**, **замалёўка**. l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аляксей-дудараў/аляксей-дудараў-абразок]]