Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


постаці:янка-маўр

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Папярэдняя версія справа і злеваПапярэдняя версія
постаці:янка-маўр [2025/08/23 15:53] vedybeadminпостаці:янка-маўр [2025/08/23 15:55] (бягучы) vedybeadmin
Радок 10: Радок 10:
 \\ \\
 Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) — агульнапрызнаны "Бацька" беларускай дзіцячай літаратуры, прыйшоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, і прыход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады вылучэнне яе ў спецыфічную, суверэнную галіну творчасці, звернутую пераважна да чытача дзіцячага ўзросту. Запозненасць такога вылучэння тлумачыцца асаблівасцямі беларускай рэчаіснасці, драматызмам гістарычнага лёсу народа, якія прадвызначылі тую акалічнасць, што беларуская літаратура для дзяцей апынулася сярод самых маладых усходнеславянскіх дзіцячых літаратур.\\ Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) — агульнапрызнаны "Бацька" беларускай дзіцячай літаратуры, прыйшоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, і прыход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады вылучэнне яе ў спецыфічную, суверэнную галіну творчасці, звернутую пераважна да чытача дзіцячага ўзросту. Запозненасць такога вылучэння тлумачыцца асаблівасцямі беларускай рэчаіснасці, драматызмам гістарычнага лёсу народа, якія прадвызначылі тую акалічнасць, што беларуская літаратура для дзяцей апынулася сярод самых маладых усходнеславянскіх дзіцячых літаратур.\\
-Маўр працягнуў і замацаваў той працэс "суверэнізацыі" дзіцячай літаратуры, які намеціўся ў пачатку XX ст. Калі старэйшыя беларускія пісьменнікі [[litpers>якуб-колас|Якуб Колас]], [[litpers>янка-купала|Янка Купала]], [[litpers>змітрок-бядуля|Змітрок Бядуля]] служылі як бы мастком паміж "дарослай" і дзіцячай літаратурамі, дык з прыходам Янкі Маўра і А. Якімовіча (Ён быў фактычным рэдактарам часопіса "Беларускі піянер" з 1924 г., аўтарам шматлікіх вершаваных і празаічных твораў для дзяцей.), якія звязваюць свой творчы лёс выключна з літаратурай для дзяцей, апошняя пачынае выходзіць на самастойны шлях. Разам з тым Маўр не быў прыхільнікам самаізаляцыі. Наадварот, адстойваючы самасільнасць, самадастатковасць дзіцячай літаратуры, пісьменнік сцвярджаў агульнасць ідэйна-эстэтычных асноў, што аб'ядноўвае яе з літаратурай "дарослай" і абумоўлена самім жыццём, а таксама няўхільнымі законамі мастацтва наогул.\\ +Маўр працягнуў і замацаваў той працэс "суверэнізацыі" дзіцячай літаратуры, які намеціўся ў пачатку XX ст. Калі старэйшыя беларускія пісьменнікі [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]], [[постаці/янка-купала|Янка Купала]], [[постаці/змітрок-бядуля|Змітрок Бядуля]] служылі як бы мастком паміж "дарослай" і дзіцячай літаратурамі, дык з прыходам Янкі Маўра і А. Якімовіча (Ён быў фактычным рэдактарам часопіса "Беларускі піянер" з 1924 г., аўтарам шматлікіх вершаваных і празаічных твораў для дзяцей.), якія звязваюць свой творчы лёс выключна з літаратурай для дзяцей, апошняя пачынае выходзіць на самастойны шлях. Разам з тым Маўр не быў прыхільнікам самаізаляцыі. Наадварот, адстойваючы самасільнасць, самадастатковасць дзіцячай літаратуры, пісьменнік сцвярджаў агульнасць ідэйна-эстэтычных асноў, што аб'ядноўвае яе з літаратурай "дарослай" і абумоўлена самім жыццём, а таксама няўхільнымі законамі мастацтва наогул.\\ 
-Творы Маўра падключаліся да агульнай плыні тагачаснай эпічнай прозы, якая была ўжо шырока прадстаўлена імёнамі Якуба Коласа, [[litpers>міхась-зарэцкі|Міхася Зарэцкага]], 3мітрака Бядулі, [[litpers>цішка-гартны|Цішкі Гартнага]].\\+Творы Маўра падключаліся да агульнай плыні тагачаснай эпічнай прозы, якая была ўжо шырока прадстаўлена імёнамі Якуба Коласа, [[постаці/міхась-зарэцкі|Міхася Зарэцкага]], 3мітрака Бядулі, [[постаці/цішка-гартны|Цішкі Гартнага]].\\
 Янка Маўр стаў вядомы чытачу ў 1926 г., калі ў "Беларускім піянеры" пачала друкавацца першая яго аповесць [[творы/янка-маўр/янка-маўр-чалавек-ідзе|"Чалавек ідзе"]] з такім інтрыгуючым, незвычайным для беларускай літаратуры, загадкавым [[слоўнік/псеўданім|псеўданімам]]: чарнаскуры Маўр, связаны ў адно з адвечна беларускім імем Янкам. Сэнс гэтага псеўданіма раскрыецца трохі пазней, калі з'явяцца наступныя аповесці пісьменніка. А тады аўтару, настаўніку гісторыі і геаграфіі 25-й чыгуначнай мінскай школы Івану Міхайлавічу Фёдараву ішоў ужо 44-ы год, за плячыма яго быў значны і важкі жыццёвы вопыт.\\ Янка Маўр стаў вядомы чытачу ў 1926 г., калі ў "Беларускім піянеры" пачала друкавацца першая яго аповесць [[творы/янка-маўр/янка-маўр-чалавек-ідзе|"Чалавек ідзе"]] з такім інтрыгуючым, незвычайным для беларускай літаратуры, загадкавым [[слоўнік/псеўданім|псеўданімам]]: чарнаскуры Маўр, связаны ў адно з адвечна беларускім імем Янкам. Сэнс гэтага псеўданіма раскрыецца трохі пазней, калі з'явяцца наступныя аповесці пісьменніка. А тады аўтару, настаўніку гісторыі і геаграфіі 25-й чыгуначнай мінскай школы Івану Міхайлавічу Фёдараву ішоў ужо 44-ы год, за плячыма яго быў значны і важкі жыццёвы вопыт.\\
 Ён нарадзіўся 28 красавіка (11 мая) 1883 г. у г. Лібаве (Латвія). Бацька, сталяр, рана памёр, і разам з маці малы Янка пераехаў на яе радзіму ў вёску Лебянішкі былой Ковенскай Губерні. Хлопчык рос у беднасці і нястачы, і толькі дзякуючы самаахвярным намаганням маці, якая марыла чаго б гэта не каштавала вывучыць свайго сына. У 1895 г. ён заканчвае пачатковую школу, а ў 1899 — Ковенскае рамеснае вучылішча, пасля чаго паступае ў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, адкуль у канцы 1902 г. за вальнадумства, "за сумненні ў рэлігіі" яго выключаюць з апошняга, выпускнога, класа. Аднак пасведчанне настаўніка пачатковай школы (1903) ён усё ж атрымаў, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс. Працаваць пачынаў у школе пад Панявежам (Новае Месца), затым быў пераведзены ў вёску Бытча на Барысаўшчыне.\\ Ён нарадзіўся 28 красавіка (11 мая) 1883 г. у г. Лібаве (Латвія). Бацька, сталяр, рана памёр, і разам з маці малы Янка пераехаў на яе радзіму ў вёску Лебянішкі былой Ковенскай Губерні. Хлопчык рос у беднасці і нястачы, і толькі дзякуючы самаахвярным намаганням маці, якая марыла чаго б гэта не каштавала вывучыць свайго сына. У 1895 г. ён заканчвае пачатковую школу, а ў 1899 — Ковенскае рамеснае вучылішча, пасля чаго паступае ў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, адкуль у канцы 1902 г. за вальнадумства, "за сумненні ў рэлігіі" яго выключаюць з апошняга, выпускнога, класа. Аднак пасведчанне настаўніка пачатковай школы (1903) ён усё ж атрымаў, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс. Працаваць пачынаў у школе пад Панявежам (Новае Месца), затым быў пераведзены ў вёску Бытча на Барысаўшчыне.\\
Радок 29: Радок 29:
 У ідэйна-эстэтычнае рэчышча буйной маўраўскай прозы 20-х гадоў арганічна ўліваецца і малая проза. Тут пераважна той жа тэматычны пласт — жыццё ў каланіяльных краінах, тая ж вострая сюжэтнасць, драматызм падзей, але ён закранае перш за ўсё лёсы дзяцей, ахвяр антыгуманістычнай палітыкі каланізатараў.\\ У ідэйна-эстэтычнае рэчышча буйной маўраўскай прозы 20-х гадоў арганічна ўліваецца і малая проза. Тут пераважна той жа тэматычны пласт — жыццё ў каланіяльных краінах, тая ж вострая сюжэтнасць, драматызм падзей, але ён закранае перш за ўсё лёсы дзяцей, ахвяр антыгуманістычнай палітыкі каланізатараў.\\
 У 30-я гады, Маўр, нібы насыціўшыся "экзатычным", іншаземным матэрыялам, звяртаецца да роднай жыццёвай рэальнасці, у якой дзейнічаюць юныя героі. У гэтым сэнсе досыць паказальная аповесць [[творы/янка-маўр/янка-маўр-палескія-рабінзоны|"Палескія рабінзоны"]] (1930).\\ У 30-я гады, Маўр, нібы насыціўшыся "экзатычным", іншаземным матэрыялам, звяртаецца да роднай жыццёвай рэальнасці, у якой дзейнічаюць юныя героі. У гэтым сэнсе досыць паказальная аповесць [[творы/янка-маўр/янка-маўр-палескія-рабінзоны|"Палескія рабінзоны"]] (1930).\\
-Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці прасочваецца і ў "[[творы/янка-маўр/янка-маўр-твт|ТВТ]]" (1934). своеасаблівай сярод іншых тагачасных аповесцей, такіх, як [[творы/міхась-лынькоў/міхась-лынькоў-міколка-паравоз|"Міколка-паравоз"]] [[litpers>міхась-лынькоў|Міхася Лынькова]], "Патрык-завадатар" Ф. Шынклера, "Жэнька" [[litpers>міхась-багун|Міхася Багуна]], "Перамога" А. Якімовіча і інш Гэта была цікавая спроба сінтэзу рэалістычна-бытавой і прыгодніцкай аповесці.\\+Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці прасочваецца і ў "[[творы/янка-маўр/янка-маўр-твт|ТВТ]]" (1934). своеасаблівай сярод іншых тагачасных аповесцей, такіх, як [[творы/міхась-лынькоў/міхась-лынькоў-міколка-паравоз|"Міколка-паравоз"]] [[постаці/міхась-лынькоў|Міхася Лынькова]], "Патрык-завадатар" Ф. Шынклера, "Жэнька" [[постаці/міхась-багун|Міхася Багуна]], "Перамога" А. Якімовіча і інш Гэта была цікавая спроба сінтэзу рэалістычна-бытавой і прыгодніцкай аповесці.\\
 "ТВТ" атрымала першую прэмію на ўсебеларускім конкурсе дзіцячай кнігі, пасля чаго ёю, паводле сведчання самога аўтара, зацікавіўся М. Горкі. Па яго просьбе Маўр тэрмінова пераклаў рукапіс аповесці на рускую мову і выслаў яму. Гэта было напярэдадні I з'езда пісьменнікаў СССР, Самуіл Маршак у сваім дакладзе "Аб вялікай літаратуры для маленькіх", гаворачы аб дасягненнях літаратуры, сярод іншых адзначыў і "значную школьную аповесць, напісаную ў Беларусі".\\ "ТВТ" атрымала першую прэмію на ўсебеларускім конкурсе дзіцячай кнігі, пасля чаго ёю, паводле сведчання самога аўтара, зацікавіўся М. Горкі. Па яго просьбе Маўр тэрмінова пераклаў рукапіс аповесці на рускую мову і выслаў яму. Гэта было напярэдадні I з'езда пісьменнікаў СССР, Самуіл Маршак у сваім дакладзе "Аб вялікай літаратуры для маленькіх", гаворачы аб дасягненнях літаратуры, сярод іншых адзначыў і "значную школьную аповесць, напісаную ў Беларусі".\\
-Задачу больш глыбокага спасціжэння дзіцячай душы, своеасаблівасці дзіцячага ўспрымання аўтар ажыццявіў у гэты час у творах "малой" прозы — у апавяданнях "Шчасце", [[творы/янка-маўр/янка-маўр-бярозавы-конь|"Бярозавы конь"]], "Начальнік артылерыі". Напісаныя з пранікнёным лірызмам і добрай усмешкай, светлыя, шчырыя, эмацыянальна ўсхваляваныя, яны разам з такімі творамі 30-х гадоў, як [[творы/янка-купала/янак-купала-хлопчык-і-лётчык|"Хлопчык і лётчык"]] [[litpers>янка-купала-коратка|Янкі Купалы]], "Міхасёвы прыгоды" Якуба Коласа, апавяданні Прышвіна пра прыроду, "Блакітны кубак" Гайдара, сведчылі, што дзіцячая літаратура той пары імкнулася супрацьстаяць маральным дэфармацыям у грамадстве, адчужэнню чалавека ў ім.\\+Задачу больш глыбокага спасціжэння дзіцячай душы, своеасаблівасці дзіцячага ўспрымання аўтар ажыццявіў у гэты час у творах "малой" прозы — у апавяданнях "Шчасце", [[творы/янка-маўр/янка-маўр-бярозавы-конь|"Бярозавы конь"]], "Начальнік артылерыі". Напісаныя з пранікнёным лірызмам і добрай усмешкай, светлыя, шчырыя, эмацыянальна ўсхваляваныя, яны разам з такімі творамі 30-х гадоў, як [[творы/янка-купала/янак-купала-хлопчык-і-лётчык|"Хлопчык і лётчык"]] [[постаці/янка-купала-коратка|Янкі Купалы]], "Міхасёвы прыгоды" Якуба Коласа, апавяданні Прышвіна пра прыроду, "Блакітны кубак" Гайдара, сведчылі, што дзіцячая літаратура той пары імкнулася супрацьстаяць маральным дэфармацыям у грамадстве, адчужэнню чалавека ў ім.\\
 Псіхалагічная мініяцюра [[творы/янка-маўр/янка-маўр-шчасце|"Шчасце"]] трымаецца выключна на эмацыянальным напружанні, на ўнутраным канфлікце. Тут няма знешніх падзей, рух дзеяння вызначаецца псіхалагічным сутыкненнем свету дзяцінства і свету дарослых на фоне спакойнай ціхамірнай прыроды. На невялічкай апавядальнай прасторы адбываюцца поўныя драматызму змена душэўнага стану герояў, унутраны рух іх настрояў і перажыванняў. Спачатку адчуванне гармоніі малога героя з прыродай, з дарослым чалавекам, які, здаецца, знаходзіцца на той жа самай эмацыянальнай хвалі, што і хлопчык, які ўвесь поўніцца радасцю ад сваёй абновы шапкі. Потым — парушэнне гармоніі: дарослы аказаўся да крыўды сляпым, не заўважыўшы самага галоўнага, ад чаго свяціўся твар хлопчыка. I нарэшце, узаемаразуменне, душэўная раўнавага, такая неабходная для абодвух, адноўлены. Адчужэнне пераадолена дзякуючы ўсведамленню дарослым сваёй віны, сваёй памылкі, якую ён спяшаецца выправіць. Аўтарская здольнасць тонкага ўнутранага бачання малога героя дазволіла пісьменніку паказаць сілу і напал дзіцячага перажывання, падсвечанага перажываннямі дарослага, раскрыць характэрныя асаблівасці дзіцячага свету, у якім рэчы і з'явы набываюць незвычайнае, асаблівае значэнне.\\ Псіхалагічная мініяцюра [[творы/янка-маўр/янка-маўр-шчасце|"Шчасце"]] трымаецца выключна на эмацыянальным напружанні, на ўнутраным канфлікце. Тут няма знешніх падзей, рух дзеяння вызначаецца псіхалагічным сутыкненнем свету дзяцінства і свету дарослых на фоне спакойнай ціхамірнай прыроды. На невялічкай апавядальнай прасторы адбываюцца поўныя драматызму змена душэўнага стану герояў, унутраны рух іх настрояў і перажыванняў. Спачатку адчуванне гармоніі малога героя з прыродай, з дарослым чалавекам, які, здаецца, знаходзіцца на той жа самай эмацыянальнай хвалі, што і хлопчык, які ўвесь поўніцца радасцю ад сваёй абновы шапкі. Потым — парушэнне гармоніі: дарослы аказаўся да крыўды сляпым, не заўважыўшы самага галоўнага, ад чаго свяціўся твар хлопчыка. I нарэшце, узаемаразуменне, душэўная раўнавага, такая неабходная для абодвух, адноўлены. Адчужэнне пераадолена дзякуючы ўсведамленню дарослым сваёй віны, сваёй памылкі, якую ён спяшаецца выправіць. Аўтарская здольнасць тонкага ўнутранага бачання малога героя дазволіла пісьменніку паказаць сілу і напал дзіцячага перажывання, падсвечанага перажываннямі дарослага, раскрыць характэрныя асаблівасці дзіцячага свету, у якім рэчы і з'явы набываюць незвычайнае, асаблівае значэнне.\\
 Псіхалагічная праблема, закранутая аўтарам, — як узаемадзейнічаюць свет дарослых і свет дзяцінства, якія суадносіны існуюць паміж імі, — уяўляе заўсёдную цікавасць як для літаратуры "дарослай", так і для дзіцячай. Але ва ўмовах татальнай падазронасці і варажнечы, што панавалі ў краіне, якую трэсла ад барацьбы з "ворагамі народа", зварот да гэтай праблемы набываў асаблівы сэнс. Пісьменнік — насуперак усяму, што адбывалася ў грамадстве, — узнаўляе нейкую іншую, нармальную мадэль жыцця, сцвярджае іншыя, некан'юнктурныя, трывалыя каштоўнасці — узаемаразуменне і давер паміж людзьмі і як паказчык грамадскага стану — паміж дарослымі і дзецьмі, усё тое, што не падуладна палітычным гульням, зменлівым павевам часу. Маленькі шэдэўр Маўра звернуты ў першую чаргу да азлобленай абставінамі душы дарослага чалавека.\\ Псіхалагічная праблема, закранутая аўтарам, — як узаемадзейнічаюць свет дарослых і свет дзяцінства, якія суадносіны існуюць паміж імі, — уяўляе заўсёдную цікавасць як для літаратуры "дарослай", так і для дзіцячай. Але ва ўмовах татальнай падазронасці і варажнечы, што панавалі ў краіне, якую трэсла ад барацьбы з "ворагамі народа", зварот да гэтай праблемы набываў асаблівы сэнс. Пісьменнік — насуперак усяму, што адбывалася ў грамадстве, — узнаўляе нейкую іншую, нармальную мадэль жыцця, сцвярджае іншыя, некан'юнктурныя, трывалыя каштоўнасці — узаемаразуменне і давер паміж людзьмі і як паказчык грамадскага стану — паміж дарослымі і дзецьмі, усё тое, што не падуладна палітычным гульням, зменлівым павевам часу. Маленькі шэдэўр Маўра звернуты ў першую чаргу да азлобленай абставінамі душы дарослага чалавека.\\
Радок 37: Радок 37:
 Апавяданні гэтага часу засведчылі не толькі творчую эвалюцыю пісьменніка. Яны прасвятляюць і агульную лінію развіцця жанравай формы апавядання ў дзіцячай літаратуры — узросшую цікавасць да канкрэтнага героя, яго эмацыянальнага жыцця, асаблівасцей светаўспрымання.\\ Апавяданні гэтага часу засведчылі не толькі творчую эвалюцыю пісьменніка. Яны прасвятляюць і агульную лінію развіцця жанравай формы апавядання ў дзіцячай літаратуры — узросшую цікавасць да канкрэтнага героя, яго эмацыянальнага жыцця, асаблівасцей светаўспрымання.\\
 Вялікую Айчынную вайну Янка Маўр, апынуўшыся далёка ад роднай зямлі, спачатку ў Новасібірску, затым у Алма-Аце, перанёс як цяжкое выпрабаванне фізічных і духоўных сіл, нават як "псіхічную траўму", аб чым прызнаецца ў лісце да X. Шынклера ад 2 лютага 1942 г. У 1943 г. пісьменнік пераязджае ў Маскву, дзе трапляе ў бальніцу, моцна захварэўшы. Вяртаецца ў родны Мінск пасля вызвалення яго ад фашысцкага нашэсця.\\ Вялікую Айчынную вайну Янка Маўр, апынуўшыся далёка ад роднай зямлі, спачатку ў Новасібірску, затым у Алма-Аце, перанёс як цяжкое выпрабаванне фізічных і духоўных сіл, нават як "псіхічную траўму", аб чым прызнаецца ў лісце да X. Шынклера ад 2 лютага 1942 г. У 1943 г. пісьменнік пераязджае ў Маскву, дзе трапляе ў бальніцу, моцна захварэўшы. Вяртаецца ў родны Мінск пасля вызвалення яго ад фашысцкага нашэсця.\\
-Вайна пранізлівым болем увайшла ў творы пісьменніка. На працягу 1946-1948 гг. ён разам з П. Рунцом займаўся зборам і рэдагаваннем дзіцячых успамінаў пра вайну для кнігі "Ніколі не забудзем", якая выйшла ў 1948 г. з прадмовай Якуба Коласа і атрымала высокую ацэнку грамадскасці не толькі ў Беларусі, але і шырока за яе межамі. Гэта кніга унікальная, напісаная крывёю сэрца саміх дзяцей, якія прайшлі з неверагоднымі пакутамі праз пекла крывавай вайны. Ад "Ніколі не забудзем" вядзе дарога да кніг "Я з вогненнай вёскі..." [[творы/алесь-адамовіч/творчасць-алеся-адамовіча|Алеся Адамовіча]], [[litpers>янка-брыль|Янкі Брыля]], У. Калесніка, "Блакадная кніга" Алеся Адамовіча і Д. Граніна, "Апошнія сведкі" і "У вайны не жаночы твар" [[litpers>святлана-алексіевіч|Святланы Алексіевіч]], якія ў 70-80-х гадах азнаменавалі новыя вехі ў развіцці дакументальнай літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну. Больш таго, дакументальную праўду першай кнігі дзіцячых успамінаў аб ёй у значнай ступені ўвабралі ў сябе і некаторыя мастацкія творы, у якіх паказваецца трагічны лёс ваеннага дзяцінства ([[творы/віктар-казько/віктар-казько-суд-у-слабадзе|"Суд у Слабадзе"]] [[litpers>віктар-казько|Віктара Казько]]), у тым ліку і асобныя апавяданні самога Янкі Маўра.\\+Вайна пранізлівым болем увайшла ў творы пісьменніка. На працягу 1946-1948 гг. ён разам з П. Рунцом займаўся зборам і рэдагаваннем дзіцячых успамінаў пра вайну для кнігі "Ніколі не забудзем", якая выйшла ў 1948 г. з прадмовай Якуба Коласа і атрымала высокую ацэнку грамадскасці не толькі ў Беларусі, але і шырока за яе межамі. Гэта кніга унікальная, напісаная крывёю сэрца саміх дзяцей, якія прайшлі з неверагоднымі пакутамі праз пекла крывавай вайны. Ад "Ніколі не забудзем" вядзе дарога да кніг "Я з вогненнай вёскі..." [[творы/алесь-адамовіч/творчасць-алеся-адамовіча|Алеся Адамовіча]], [[постаці/янка-брыль|Янкі Брыля]], У. Калесніка, "Блакадная кніга" Алеся Адамовіча і Д. Граніна, "Апошнія сведкі" і "У вайны не жаночы твар" [[постаці/святлана-алексіевіч|Святланы Алексіевіч]], якія ў 70-80-х гадах азнаменавалі новыя вехі ў развіцці дакументальнай літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну. Больш таго, дакументальную праўду першай кнігі дзіцячых успамінаў аб ёй у значнай ступені ўвабралі ў сябе і некаторыя мастацкія творы, у якіх паказваецца трагічны лёс ваеннага дзяцінства ([[творы/віктар-казько/віктар-казько-суд-у-слабадзе|"Суд у Слабадзе"]] [[постаці/віктар-казько|Віктара Казько]]), у тым ліку і асобныя апавяданні самога Янкі Маўра.\\
 Тое, што заўважалася раней — узросшая ўвага да дзіцяці як да асобы, што знаходзіцца ў працэсе фарміравання і псіхічнага развіцця, накіраванасць на спасціжэнне канкрэтных асаблівасцей "суверэннага" дзіцячага свету, — спалучаецца цяпер з драматызмам сюжэта, вастрынёй [[слоўнік/калізія|калізіі]]. Найбольш яскрава гэтая тэндэнцыя выяўляецца ў апавяданнях [[творы/янка-маўр/янка-маўр-завошта|"Завошта?"]] (1946) (у аснову яго пакладзены рэальны трагічны факт — гібель жонкі і сына пісьменніка Міхася Лынькова), [[творы/янка-маўр/янка-маўр-запіска|"Запіска"]] (1950), [[творы/янка-маўр/янка-маўр-максімка|"Максімка"]] (1946), якія нясуць у сабе моцны гуманістычны зарад.\\ Тое, што заўважалася раней — узросшая ўвага да дзіцяці як да асобы, што знаходзіцца ў працэсе фарміравання і псіхічнага развіцця, накіраванасць на спасціжэнне канкрэтных асаблівасцей "суверэннага" дзіцячага свету, — спалучаецца цяпер з драматызмам сюжэта, вастрынёй [[слоўнік/калізія|калізіі]]. Найбольш яскрава гэтая тэндэнцыя выяўляецца ў апавяданнях [[творы/янка-маўр/янка-маўр-завошта|"Завошта?"]] (1946) (у аснову яго пакладзены рэальны трагічны факт — гібель жонкі і сына пісьменніка Міхася Лынькова), [[творы/янка-маўр/янка-маўр-запіска|"Запіска"]] (1950), [[творы/янка-маўр/янка-маўр-максімка|"Максімка"]] (1946), якія нясуць у сабе моцны гуманістычны зарад.\\
 "Фантамабіль прафесара Цылякоўскага" (1954) — гэта, можна лічыць, трэці "заход" аўтара ў асваенні жанру навуковай фантастыкі: подступамі да яго з'явіліся фантастычная казка "Вандраванне па зорках" (1927) з цыкла "Піянерскія казкі", а затым — "Аповесць будучых дзён" (1932) — у жанры сацыяльнай утопіі.\\ "Фантамабіль прафесара Цылякоўскага" (1954) — гэта, можна лічыць, трэці "заход" аўтара ў асваенні жанру навуковай фантастыкі: подступамі да яго з'явіліся фантастычная казка "Вандраванне па зорках" (1927) з цыкла "Піянерскія казкі", а затым — "Аповесць будучых дзён" (1932) — у жанры сацыяльнай утопіі.\\
постаці/янка-маўр.1755964407.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki