Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


постаці:янка-маўр

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Наступная версія
Папярэдняя версія
постаці:янка-маўр [2025/08/22 11:11] – створана - знешняе змена 127.0.0.1постаці:янка-маўр [2025/08/23 15:55] (бягучы) vedybeadmin
Радок 10: Радок 10:
 \\ \\
 Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) — агульнапрызнаны "Бацька" беларускай дзіцячай літаратуры, прыйшоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, і прыход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады вылучэнне яе ў спецыфічную, суверэнную галіну творчасці, звернутую пераважна да чытача дзіцячага ўзросту. Запозненасць такога вылучэння тлумачыцца асаблівасцямі беларускай рэчаіснасці, драматызмам гістарычнага лёсу народа, якія прадвызначылі тую акалічнасць, што беларуская літаратура для дзяцей апынулася сярод самых маладых усходнеславянскіх дзіцячых літаратур.\\ Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) — агульнапрызнаны "Бацька" беларускай дзіцячай літаратуры, прыйшоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, і прыход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады вылучэнне яе ў спецыфічную, суверэнную галіну творчасці, звернутую пераважна да чытача дзіцячага ўзросту. Запозненасць такога вылучэння тлумачыцца асаблівасцямі беларускай рэчаіснасці, драматызмам гістарычнага лёсу народа, якія прадвызначылі тую акалічнасць, што беларуская літаратура для дзяцей апынулася сярод самых маладых усходнеславянскіх дзіцячых літаратур.\\
-Маўр працягнуў і замацаваў той працэс "суверэнізацыі" дзіцячай літаратуры, які намеціўся ў пачатку XX ст. Калі старэйшыя беларускія пісьменнікі [[litpers>якуб-колас|Якуб Колас]], [[litpers>янка-купала|Янка Купала]], [[litpers>змітрок-бядуля|Змітрок Бядуля]] служылі як бы мастком паміж "дарослай" і дзіцячай літаратурамі, дык з прыходам Янкі Маўра і А. Якімовіча (Ён быў фактычным рэдактарам часопіса "Беларускі піянер" з 1924 г., аўтарам шматлікіх вершаваных і празаічных твораў для дзяцей.), якія звязваюць свой творчы лёс выключна з літаратурай для дзяцей, апошняя пачынае выходзіць на самастойны шлях. Разам з тым Маўр не быў прыхільнікам самаізаляцыі. Наадварот, адстойваючы самасільнасць, самадастатковасць дзіцячай літаратуры, пісьменнік сцвярджаў агульнасць ідэйна-эстэтычных асноў, што аб'ядноўвае яе з літаратурай "дарослай" і абумоўлена самім жыццём, а таксама няўхільнымі законамі мастацтва наогул.\\ +Маўр працягнуў і замацаваў той працэс "суверэнізацыі" дзіцячай літаратуры, які намеціўся ў пачатку XX ст. Калі старэйшыя беларускія пісьменнікі [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]], [[постаці/янка-купала|Янка Купала]], [[постаці/змітрок-бядуля|Змітрок Бядуля]] служылі як бы мастком паміж "дарослай" і дзіцячай літаратурамі, дык з прыходам Янкі Маўра і А. Якімовіча (Ён быў фактычным рэдактарам часопіса "Беларускі піянер" з 1924 г., аўтарам шматлікіх вершаваных і празаічных твораў для дзяцей.), якія звязваюць свой творчы лёс выключна з літаратурай для дзяцей, апошняя пачынае выходзіць на самастойны шлях. Разам з тым Маўр не быў прыхільнікам самаізаляцыі. Наадварот, адстойваючы самасільнасць, самадастатковасць дзіцячай літаратуры, пісьменнік сцвярджаў агульнасць ідэйна-эстэтычных асноў, што аб'ядноўвае яе з літаратурай "дарослай" і абумоўлена самім жыццём, а таксама няўхільнымі законамі мастацтва наогул.\\ 
-Творы Маўра падключаліся да агульнай плыні тагачаснай эпічнай прозы, якая была ўжо шырока прадстаўлена імёнамі Якуба Коласа, [[litpers>міхась-зарэцкі|Міхася Зарэцкага]], 3мітрака Бядулі, [[litpers>цішка-гартны|Цішкі Гартнага]].\\ +Творы Маўра падключаліся да агульнай плыні тагачаснай эпічнай прозы, якая была ўжо шырока прадстаўлена імёнамі Якуба Коласа, [[постаці/міхась-зарэцкі|Міхася Зарэцкага]], 3мітрака Бядулі, [[постаці/цішка-гартны|Цішкі Гартнага]].\\ 
-Янка Маўр стаў вядомы чытачу ў 1926 г., калі ў "Беларускім піянеры" пачала друкавацца першая яго аповесць [[bellit>янка-маўр/янка-маўр-чалавек-ідзе|"Чалавек ідзе"]] з такім інтрыгуючым, незвычайным для беларускай літаратуры, загадкавым [[slounik>псеўданім|псеўданімам]]: чарнаскуры Маўр, связаны ў адно з адвечна беларускім імем Янкам. Сэнс гэтага псеўданіма раскрыецца трохі пазней, калі з'явяцца наступныя аповесці пісьменніка. А тады аўтару, настаўніку гісторыі і геаграфіі 25-й чыгуначнай мінскай школы Івану Міхайлавічу Фёдараву ішоў ужо 44-ы год, за плячыма яго быў значны і важкі жыццёвы вопыт.\\+Янка Маўр стаў вядомы чытачу ў 1926 г., калі ў "Беларускім піянеры" пачала друкавацца першая яго аповесць [[творы/янка-маўр/янка-маўр-чалавек-ідзе|"Чалавек ідзе"]] з такім інтрыгуючым, незвычайным для беларускай літаратуры, загадкавым [[слоўнік/псеўданім|псеўданімам]]: чарнаскуры Маўр, связаны ў адно з адвечна беларускім імем Янкам. Сэнс гэтага псеўданіма раскрыецца трохі пазней, калі з'явяцца наступныя аповесці пісьменніка. А тады аўтару, настаўніку гісторыі і геаграфіі 25-й чыгуначнай мінскай школы Івану Міхайлавічу Фёдараву ішоў ужо 44-ы год, за плячыма яго быў значны і важкі жыццёвы вопыт.\\
 Ён нарадзіўся 28 красавіка (11 мая) 1883 г. у г. Лібаве (Латвія). Бацька, сталяр, рана памёр, і разам з маці малы Янка пераехаў на яе радзіму ў вёску Лебянішкі былой Ковенскай Губерні. Хлопчык рос у беднасці і нястачы, і толькі дзякуючы самаахвярным намаганням маці, якая марыла чаго б гэта не каштавала вывучыць свайго сына. У 1895 г. ён заканчвае пачатковую школу, а ў 1899 — Ковенскае рамеснае вучылішча, пасля чаго паступае ў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, адкуль у канцы 1902 г. за вальнадумства, "за сумненні ў рэлігіі" яго выключаюць з апошняга, выпускнога, класа. Аднак пасведчанне настаўніка пачатковай школы (1903) ён усё ж атрымаў, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс. Працаваць пачынаў у школе пад Панявежам (Новае Месца), затым быў пераведзены ў вёску Бытча на Барысаўшчыне.\\ Ён нарадзіўся 28 красавіка (11 мая) 1883 г. у г. Лібаве (Латвія). Бацька, сталяр, рана памёр, і разам з маці малы Янка пераехаў на яе радзіму ў вёску Лебянішкі былой Ковенскай Губерні. Хлопчык рос у беднасці і нястачы, і толькі дзякуючы самаахвярным намаганням маці, якая марыла чаго б гэта не каштавала вывучыць свайго сына. У 1895 г. ён заканчвае пачатковую школу, а ў 1899 — Ковенскае рамеснае вучылішча, пасля чаго паступае ў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, адкуль у канцы 1902 г. за вальнадумства, "за сумненні ў рэлігіі" яго выключаюць з апошняга, выпускнога, класа. Аднак пасведчанне настаўніка пачатковай школы (1903) ён усё ж атрымаў, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс. Працаваць пачынаў у школе пад Панявежам (Новае Месца), затым быў пераведзены ў вёску Бытча на Барысаўшчыне.\\
 Самая яркая падзея ў біяграфіі пісьменніка — удзел разам з Якубам Коласам у нелегальным настаўніцкім з'ездзе, што адбыўся ў вёсцы Мікалаеўшчына ў 1906 г. У "Трудовом списке", які захоўваецца ў архіве пісьменніка, адзначаны сумны вынік гэтай падзеі для яе ўдзельніка: "1906. VIII. Уволен со службы и отдан под суд..." Як паказваюць дакументальныя матэрыялы, Іван Фёдараў быў не толькі ўдзельнікам з'езда, але і адным з яго ініцыятараў: подпіс настаўніка Бытчанскага народнага вучылішча стаяў першым пад пратаколам, і гэтаму факту ў час следства надавалася немалаважнае значэнне. Разам з Якубам Коласам Iван Фёдараў уваходзіў у часовае бюро Мінскай групы настаўнікаў, абранае на з'ездзе. Следчыя па справе з'езда прыйшлі да вываду, што Фёдараў быў адным з зачыншчыкаў і "едва ли не главную роль сыграл на этом учительском съезде", а таму трэба, на іх думку, безагаворачна, "совершенно устранить его от занимаемой должности". У час следства выявіўся гумарыстычны склад характару абвінавачанага, які ўсімі сіламі імкнуўся заблытаць справу, сцвярджаючы, паводле сведчання інспектара, што настаўніцкая сходка была звычайнай гулянкай і што "едва ли не главную революционную роль в этом деле сыграла водка". Судовая справа цягнулася доўга, амаль два гады. Фёдарава да педагагічнай працы не дапусцілі і ўзялі пад нагляд паліцыі. Толькі праз 5 гадоў, у 1911 г., яму ўдалося ўладкавацца выкладчыкам у прыватнай гандлёвай школе Мінска, а з восені 1917 г. ён стаў настаўнікам геаграфіі і гісторыі ў мінскай чыгуначнай гімназіі, а пасля рэвалюцыі стаў настаўнікам 25-й чыгуначнай школы імя А. Р. Чарвякова.\\ Самая яркая падзея ў біяграфіі пісьменніка — удзел разам з Якубам Коласам у нелегальным настаўніцкім з'ездзе, што адбыўся ў вёсцы Мікалаеўшчына ў 1906 г. У "Трудовом списке", які захоўваецца ў архіве пісьменніка, адзначаны сумны вынік гэтай падзеі для яе ўдзельніка: "1906. VIII. Уволен со службы и отдан под суд..." Як паказваюць дакументальныя матэрыялы, Іван Фёдараў быў не толькі ўдзельнікам з'езда, але і адным з яго ініцыятараў: подпіс настаўніка Бытчанскага народнага вучылішча стаяў першым пад пратаколам, і гэтаму факту ў час следства надавалася немалаважнае значэнне. Разам з Якубам Коласам Iван Фёдараў уваходзіў у часовае бюро Мінскай групы настаўнікаў, абранае на з'ездзе. Следчыя па справе з'езда прыйшлі да вываду, што Фёдараў быў адным з зачыншчыкаў і "едва ли не главную роль сыграл на этом учительском съезде", а таму трэба, на іх думку, безагаворачна, "совершенно устранить его от занимаемой должности". У час следства выявіўся гумарыстычны склад характару абвінавачанага, які ўсімі сіламі імкнуўся заблытаць справу, сцвярджаючы, паводле сведчання інспектара, што настаўніцкая сходка была звычайнай гулянкай і што "едва ли не главную революционную роль в этом деле сыграла водка". Судовая справа цягнулася доўга, амаль два гады. Фёдарава да педагагічнай працы не дапусцілі і ўзялі пад нагляд паліцыі. Толькі праз 5 гадоў, у 1911 г., яму ўдалося ўладкавацца выкладчыкам у прыватнай гандлёвай школе Мінска, а з восені 1917 г. ён стаў настаўнікам геаграфіі і гісторыі ў мінскай чыгуначнай гімназіі, а пасля рэвалюцыі стаў настаўнікам 25-й чыгуначнай школы імя А. Р. Чарвякова.\\
Радок 20: Радок 20:
 Гэта быў смелы замах толькі пачынаючага пісьменніка на новы для ўсёй нацыянальнай літаратуры жанр паводле ўласнага аўтарскага вызначэння навукова-фантастычнай аповесці, у якой павінны быць сплаўлены навука і фантазія, задачы пазнавальныя і эстэтычныя. I аўтар імкнуўся да такога сплаву.\\ Гэта быў смелы замах толькі пачынаючага пісьменніка на новы для ўсёй нацыянальнай літаратуры жанр паводле ўласнага аўтарскага вызначэння навукова-фантастычнай аповесці, у якой павінны быць сплаўлены навука і фантазія, задачы пазнавальныя і эстэтычныя. I аўтар імкнуўся да такога сплаву.\\
 Аповесць "Чалавек ідзе" накрэсліла тэндэнцыю спалучэння пазнавальнасці і прыгодніцтва, якую Маўр развіў потым у наступных сваіх аповесцях і ў рамане "Амок" (1930). У кантэксце ж усёй дзіцячай літаратуры 20-х гадоў аповесць падключалася да тых навукова-мастацкіх твораў, якія стварылі прыблізна ў гэты час В. Біянкі, У. Обручаў, А. Фармозаў, Б. Жыткоў, У. Арсеньеў, а пазней М. Ільін у рускай літаратуры. Маўр на многа гадоў апярэдзіў з'яўленне кнігі М. Ільіна і А. Сегал "Як чалавек зрабіўся веліканам" (1940), першая частка якой — таксама пра жыццё першабытнага чалавека — блізкая па духу аповесці беларускага пісьменніка ўслаўленнем чалавека-пераможцы, пераўтваральніка свету.\\ Аповесць "Чалавек ідзе" накрэсліла тэндэнцыю спалучэння пазнавальнасці і прыгодніцтва, якую Маўр развіў потым у наступных сваіх аповесцях і ў рамане "Амок" (1930). У кантэксце ж усёй дзіцячай літаратуры 20-х гадоў аповесць падключалася да тых навукова-мастацкіх твораў, якія стварылі прыблізна ў гэты час В. Біянкі, У. Обручаў, А. Фармозаў, Б. Жыткоў, У. Арсеньеў, а пазней М. Ільін у рускай літаратуры. Маўр на многа гадоў апярэдзіў з'яўленне кнігі М. Ільіна і А. Сегал "Як чалавек зрабіўся веліканам" (1940), першая частка якой — таксама пра жыццё першабытнага чалавека — блізкая па духу аповесці беларускага пісьменніка ўслаўленнем чалавека-пераможцы, пераўтваральніка свету.\\
-Услед за "падарожжам" у глыбіню вякоў пачаліся "падарожжы" Маўра па вялікай карце свету, далёка за межамі роднай краіны — на Вогненную Зямлю і Новую Гвінею, у Інданезію, Кітай, Цэйлон і чароўны Неапаль. Адна за адной выходзяць у 1928 г. аповесці так званага майнрыдаўскага цыкла: "[[bellit>янка-маўр/янка-маўр-у-краіне-райскай-птушкі|У краіне райскай птушкі]]" (1926), "[[bellit>янка-маўр/янка-маўр-сын-вады|Сын вады]]" (1927), дзе аўтар выступае як абаронца правоў каланіяльных і залежных народаў, як паўнамоцны прадстаўнік шматпакутных абарыгенаў Паўночна-Заходняй Афрыкі і наогул усіх прыгнечаных "каляровых" туземцаў. У сувязі са зместам гэтых твораў адкрылася і загадка аўтарскага псеўданіма: ён сімвалічна ўбірае ў сябе як нацыянальную своеасаблівасць творцы, так і непадробны, рэальны яго інтэрнацыяналізм. Захаваўшы сваё сапраўднае імя ў першай частцы псеўданіма, аўтар недвухсэнсоўна нагадваў, што ён — сын беларускай зямлі, шчодра надзелены пачуццём суперажывання, здольнасцю пранікацца інтарэсамі і клопатамі, смуткам і радасцю працоўнага чалавека свету.\\+Услед за "падарожжам" у глыбіню вякоў пачаліся "падарожжы" Маўра па вялікай карце свету, далёка за межамі роднай краіны — на Вогненную Зямлю і Новую Гвінею, у Інданезію, Кітай, Цэйлон і чароўны Неапаль. Адна за адной выходзяць у 1928 г. аповесці так званага майнрыдаўскага цыкла: "[[творы/янка-маўр/янка-маўр-у-краіне-райскай-птушкі|У краіне райскай птушкі]]" (1926), "[[творы/янка-маўр/янка-маўр-сын-вады|Сын вады]]" (1927), дзе аўтар выступае як абаронца правоў каланіяльных і залежных народаў, як паўнамоцны прадстаўнік шматпакутных абарыгенаў Паўночна-Заходняй Афрыкі і наогул усіх прыгнечаных "каляровых" туземцаў. У сувязі са зместам гэтых твораў адкрылася і загадка аўтарскага псеўданіма: ён сімвалічна ўбірае ў сябе як нацыянальную своеасаблівасць творцы, так і непадробны, рэальны яго інтэрнацыяналізм. Захаваўшы сваё сапраўднае імя ў першай частцы псеўданіма, аўтар недвухсэнсоўна нагадваў, што ён — сын беларускай зямлі, шчодра надзелены пачуццём суперажывання, здольнасцю пранікацца інтарэсамі і клопатамі, смуткам і радасцю працоўнага чалавека свету.\\
 Аповесці "У краіне райскай птушкі" і "Сын вады", апавяданні, напісаныя ў гэты час, аб'ядноўваюцца аўтарскім імкненнем — у духу лепшых традыцый класічнай прыгодніцкай літаратуры — абвергнуць распаўсюджанае ўяўленне аб туземцах, дзецях прыроды, як аб крыважэрных людаедах, пазбаўленых элементарных чалавечых пачуццяў, людзях другога гатунку. "Ва ўсіх кнігах, — зазначае пісьменнік, — яны апісваюцца як "звяры", якія толькі і думаюць аб тым, каб з'есці белага. А ўжо такіх чалавечых якасцей, як дабрата, удзячнасць, вернасць, сумленне, у іх нібы і не бывае. Большасць еўрапейцаў нават цяпер так думае".\\ Аповесці "У краіне райскай птушкі" і "Сын вады", апавяданні, напісаныя ў гэты час, аб'ядноўваюцца аўтарскім імкненнем — у духу лепшых традыцый класічнай прыгодніцкай літаратуры — абвергнуць распаўсюджанае ўяўленне аб туземцах, дзецях прыроды, як аб крыважэрных людаедах, пазбаўленых элементарных чалавечых пачуццяў, людзях другога гатунку. "Ва ўсіх кнігах, — зазначае пісьменнік, — яны апісваюцца як "звяры", якія толькі і думаюць аб тым, каб з'есці белага. А ўжо такіх чалавечых якасцей, як дабрата, удзячнасць, вернасць, сумленне, у іх нібы і не бывае. Большасць еўрапейцаў нават цяпер так думае".\\
 Разам з тым Маўр быў пазбаўлены і другой крайнасці, калі адсталыя плямёны, іх лад жыцця рамантызуюцца, калі замоўчваюцца іх дзікія норавы і звычкі, іх цёмныя вераванні — усё тое, што гістарычна абумоўлена цяжкімі ўмовамі жыцця, жорсткай палітыкай каланізатараў.\\ Разам з тым Маўр быў пазбаўлены і другой крайнасці, калі адсталыя плямёны, іх лад жыцця рамантызуюцца, калі замоўчваюцца іх дзікія норавы і звычкі, іх цёмныя вераванні — усё тое, што гістарычна абумоўлена цяжкімі ўмовамі жыцця, жорсткай палітыкай каланізатараў.\\
Радок 28: Радок 28:
 Як і ў папярэдніх аповесцях, Маўр ідзе ў ажыццяўленні свайго намеру шляхам аналогіі далёкага з блізкім, параўноўваючы экзатычны жывёльны і раслінны свет з флорай і фаунай свайго роднага краю. Пры такім супастаўленні ў яго вельмі далікатна выяўляецца і патрыятычнае пачуццё, павага да права кожнага народа любіць сваю, самую прыгожую, самую цудоўную зямлю: "Нашыя людзі кажуць, што ўсе гэтыя штукі (маюцца на ўвазе, саумяніла, дур'як, мангустан, рамбутан, дуку, дыні) ня варты адной добрай антонаўкі. Мусіць, яванец таксама не аддаў бы свайго дур'яну за ўсе нашы яблыні і грушы".\\ Як і ў папярэдніх аповесцях, Маўр ідзе ў ажыццяўленні свайго намеру шляхам аналогіі далёкага з блізкім, параўноўваючы экзатычны жывёльны і раслінны свет з флорай і фаунай свайго роднага краю. Пры такім супастаўленні ў яго вельмі далікатна выяўляецца і патрыятычнае пачуццё, павага да права кожнага народа любіць сваю, самую прыгожую, самую цудоўную зямлю: "Нашыя людзі кажуць, што ўсе гэтыя штукі (маюцца на ўвазе, саумяніла, дур'як, мангустан, рамбутан, дуку, дыні) ня варты адной добрай антонаўкі. Мусіць, яванец таксама не аддаў бы свайго дур'яну за ўсе нашы яблыні і грушы".\\
 У ідэйна-эстэтычнае рэчышча буйной маўраўскай прозы 20-х гадоў арганічна ўліваецца і малая проза. Тут пераважна той жа тэматычны пласт — жыццё ў каланіяльных краінах, тая ж вострая сюжэтнасць, драматызм падзей, але ён закранае перш за ўсё лёсы дзяцей, ахвяр антыгуманістычнай палітыкі каланізатараў.\\ У ідэйна-эстэтычнае рэчышча буйной маўраўскай прозы 20-х гадоў арганічна ўліваецца і малая проза. Тут пераважна той жа тэматычны пласт — жыццё ў каланіяльных краінах, тая ж вострая сюжэтнасць, драматызм падзей, але ён закранае перш за ўсё лёсы дзяцей, ахвяр антыгуманістычнай палітыкі каланізатараў.\\
-У 30-я гады, Маўр, нібы насыціўшыся "экзатычным", іншаземным матэрыялам, звяртаецца да роднай жыццёвай рэальнасці, у якой дзейнічаюць юныя героі. У гэтым сэнсе досыць паказальная аповесць [[bellit>янка-маўр/янка-маўр-палескія-рабінзоны|"Палескія рабінзоны"]] (1930).\\ +У 30-я гады, Маўр, нібы насыціўшыся "экзатычным", іншаземным матэрыялам, звяртаецца да роднай жыццёвай рэальнасці, у якой дзейнічаюць юныя героі. У гэтым сэнсе досыць паказальная аповесць [[творы/янка-маўр/янка-маўр-палескія-рабінзоны|"Палескія рабінзоны"]] (1930).\\ 
-Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці прасочваецца і ў "[[bellit>янка-маўр/янка-маўр-твт|ТВТ]]" (1934). своеасаблівай сярод іншых тагачасных аповесцей, такіх, як [[bellit>міхась-лынькоў/міхась-лынькоў-міколка-паравоз|"Міколка-паравоз"]] [[litpers>міхась-лынькоў|Міхася Лынькова]], "Патрык-завадатар" Ф. Шынклера, "Жэнька" [[litpers>міхась-багун|Міхася Багуна]], "Перамога" А. Якімовіча і інш Гэта была цікавая спроба сінтэзу рэалістычна-бытавой і прыгодніцкай аповесці.\\+Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці прасочваецца і ў "[[творы/янка-маўр/янка-маўр-твт|ТВТ]]" (1934). своеасаблівай сярод іншых тагачасных аповесцей, такіх, як [[творы/міхась-лынькоў/міхась-лынькоў-міколка-паравоз|"Міколка-паравоз"]] [[постаці/міхась-лынькоў|Міхася Лынькова]], "Патрык-завадатар" Ф. Шынклера, "Жэнька" [[постаці/міхась-багун|Міхася Багуна]], "Перамога" А. Якімовіча і інш Гэта была цікавая спроба сінтэзу рэалістычна-бытавой і прыгодніцкай аповесці.\\
 "ТВТ" атрымала першую прэмію на ўсебеларускім конкурсе дзіцячай кнігі, пасля чаго ёю, паводле сведчання самога аўтара, зацікавіўся М. Горкі. Па яго просьбе Маўр тэрмінова пераклаў рукапіс аповесці на рускую мову і выслаў яму. Гэта было напярэдадні I з'езда пісьменнікаў СССР, Самуіл Маршак у сваім дакладзе "Аб вялікай літаратуры для маленькіх", гаворачы аб дасягненнях літаратуры, сярод іншых адзначыў і "значную школьную аповесць, напісаную ў Беларусі".\\ "ТВТ" атрымала першую прэмію на ўсебеларускім конкурсе дзіцячай кнігі, пасля чаго ёю, паводле сведчання самога аўтара, зацікавіўся М. Горкі. Па яго просьбе Маўр тэрмінова пераклаў рукапіс аповесці на рускую мову і выслаў яму. Гэта было напярэдадні I з'езда пісьменнікаў СССР, Самуіл Маршак у сваім дакладзе "Аб вялікай літаратуры для маленькіх", гаворачы аб дасягненнях літаратуры, сярод іншых адзначыў і "значную школьную аповесць, напісаную ў Беларусі".\\
-Задачу больш глыбокага спасціжэння дзіцячай душы, своеасаблівасці дзіцячага ўспрымання аўтар ажыццявіў у гэты час у творах "малой" прозы — у апавяданнях "Шчасце", [[bellit>янка-маўр/янка-маўр-бярозавы-конь|"Бярозавы конь"]], "Начальнік артылерыі". Напісаныя з пранікнёным лірызмам і добрай усмешкай, светлыя, шчырыя, эмацыянальна ўсхваляваныя, яны разам з такімі творамі 30-х гадоў, як [[bellit>янка-купала/янак-купала-хлопчык-і-лётчык|"Хлопчык і лётчык"]] [[litpers>янка-купала-коратка|Янкі Купалы]], "Міхасёвы прыгоды" Якуба Коласа, апавяданні Прышвіна пра прыроду, "Блакітны кубак" Гайдара, сведчылі, што дзіцячая літаратура той пары імкнулася супрацьстаяць маральным дэфармацыям у грамадстве, адчужэнню чалавека ў ім.\\ +Задачу больш глыбокага спасціжэння дзіцячай душы, своеасаблівасці дзіцячага ўспрымання аўтар ажыццявіў у гэты час у творах "малой" прозы — у апавяданнях "Шчасце", [[творы/янка-маўр/янка-маўр-бярозавы-конь|"Бярозавы конь"]], "Начальнік артылерыі". Напісаныя з пранікнёным лірызмам і добрай усмешкай, светлыя, шчырыя, эмацыянальна ўсхваляваныя, яны разам з такімі творамі 30-х гадоў, як [[творы/янка-купала/янак-купала-хлопчык-і-лётчык|"Хлопчык і лётчык"]] [[постаці/янка-купала-коратка|Янкі Купалы]], "Міхасёвы прыгоды" Якуба Коласа, апавяданні Прышвіна пра прыроду, "Блакітны кубак" Гайдара, сведчылі, што дзіцячая літаратура той пары імкнулася супрацьстаяць маральным дэфармацыям у грамадстве, адчужэнню чалавека ў ім.\\ 
-Псіхалагічная мініяцюра [[bellit>янка-маўр/янка-маўр-шчасце|"Шчасце"]] трымаецца выключна на эмацыянальным напружанні, на ўнутраным канфлікце. Тут няма знешніх падзей, рух дзеяння вызначаецца псіхалагічным сутыкненнем свету дзяцінства і свету дарослых на фоне спакойнай ціхамірнай прыроды. На невялічкай апавядальнай прасторы адбываюцца поўныя драматызму змена душэўнага стану герояў, унутраны рух іх настрояў і перажыванняў. Спачатку адчуванне гармоніі малога героя з прыродай, з дарослым чалавекам, які, здаецца, знаходзіцца на той жа самай эмацыянальнай хвалі, што і хлопчык, які ўвесь поўніцца радасцю ад сваёй абновы шапкі. Потым — парушэнне гармоніі: дарослы аказаўся да крыўды сляпым, не заўважыўшы самага галоўнага, ад чаго свяціўся твар хлопчыка. I нарэшце, узаемаразуменне, душэўная раўнавага, такая неабходная для абодвух, адноўлены. Адчужэнне пераадолена дзякуючы ўсведамленню дарослым сваёй віны, сваёй памылкі, якую ён спяшаецца выправіць. Аўтарская здольнасць тонкага ўнутранага бачання малога героя дазволіла пісьменніку паказаць сілу і напал дзіцячага перажывання, падсвечанага перажываннямі дарослага, раскрыць характэрныя асаблівасці дзіцячага свету, у якім рэчы і з'явы набываюць незвычайнае, асаблівае значэнне.\\+Псіхалагічная мініяцюра [[творы/янка-маўр/янка-маўр-шчасце|"Шчасце"]] трымаецца выключна на эмацыянальным напружанні, на ўнутраным канфлікце. Тут няма знешніх падзей, рух дзеяння вызначаецца псіхалагічным сутыкненнем свету дзяцінства і свету дарослых на фоне спакойнай ціхамірнай прыроды. На невялічкай апавядальнай прасторы адбываюцца поўныя драматызму змена душэўнага стану герояў, унутраны рух іх настрояў і перажыванняў. Спачатку адчуванне гармоніі малога героя з прыродай, з дарослым чалавекам, які, здаецца, знаходзіцца на той жа самай эмацыянальнай хвалі, што і хлопчык, які ўвесь поўніцца радасцю ад сваёй абновы шапкі. Потым — парушэнне гармоніі: дарослы аказаўся да крыўды сляпым, не заўважыўшы самага галоўнага, ад чаго свяціўся твар хлопчыка. I нарэшце, узаемаразуменне, душэўная раўнавага, такая неабходная для абодвух, адноўлены. Адчужэнне пераадолена дзякуючы ўсведамленню дарослым сваёй віны, сваёй памылкі, якую ён спяшаецца выправіць. Аўтарская здольнасць тонкага ўнутранага бачання малога героя дазволіла пісьменніку паказаць сілу і напал дзіцячага перажывання, падсвечанага перажываннямі дарослага, раскрыць характэрныя асаблівасці дзіцячага свету, у якім рэчы і з'явы набываюць незвычайнае, асаблівае значэнне.\\
 Псіхалагічная праблема, закранутая аўтарам, — як узаемадзейнічаюць свет дарослых і свет дзяцінства, якія суадносіны існуюць паміж імі, — уяўляе заўсёдную цікавасць як для літаратуры "дарослай", так і для дзіцячай. Але ва ўмовах татальнай падазронасці і варажнечы, што панавалі ў краіне, якую трэсла ад барацьбы з "ворагамі народа", зварот да гэтай праблемы набываў асаблівы сэнс. Пісьменнік — насуперак усяму, што адбывалася ў грамадстве, — узнаўляе нейкую іншую, нармальную мадэль жыцця, сцвярджае іншыя, некан'юнктурныя, трывалыя каштоўнасці — узаемаразуменне і давер паміж людзьмі і як паказчык грамадскага стану — паміж дарослымі і дзецьмі, усё тое, што не падуладна палітычным гульням, зменлівым павевам часу. Маленькі шэдэўр Маўра звернуты ў першую чаргу да азлобленай абставінамі душы дарослага чалавека.\\ Псіхалагічная праблема, закранутая аўтарам, — як узаемадзейнічаюць свет дарослых і свет дзяцінства, якія суадносіны існуюць паміж імі, — уяўляе заўсёдную цікавасць як для літаратуры "дарослай", так і для дзіцячай. Але ва ўмовах татальнай падазронасці і варажнечы, што панавалі ў краіне, якую трэсла ад барацьбы з "ворагамі народа", зварот да гэтай праблемы набываў асаблівы сэнс. Пісьменнік — насуперак усяму, што адбывалася ў грамадстве, — узнаўляе нейкую іншую, нармальную мадэль жыцця, сцвярджае іншыя, некан'юнктурныя, трывалыя каштоўнасці — узаемаразуменне і давер паміж людзьмі і як паказчык грамадскага стану — паміж дарослымі і дзецьмі, усё тое, што не падуладна палітычным гульням, зменлівым павевам часу. Маленькі шэдэўр Маўра звернуты ў першую чаргу да азлобленай абставінамі душы дарослага чалавека.\\
 Са з'яўленнем новага героя ў апавяданнях Маўра мяняецца і іх форма. Калі раней яны, як правіла, будаваліся на драматычнай сітуацыі, то цяпер драматызм сітуацыі саступае месца ўнутранаму драматызму. Прыкметна ўзмацняецца лірычны пачатак, а сама форма становіцца больш лаканічнай.\\ Са з'яўленнем новага героя ў апавяданнях Маўра мяняецца і іх форма. Калі раней яны, як правіла, будаваліся на драматычнай сітуацыі, то цяпер драматызм сітуацыі саступае месца ўнутранаму драматызму. Прыкметна ўзмацняецца лірычны пачатак, а сама форма становіцца больш лаканічнай.\\
 Апавяданні гэтага часу засведчылі не толькі творчую эвалюцыю пісьменніка. Яны прасвятляюць і агульную лінію развіцця жанравай формы апавядання ў дзіцячай літаратуры — узросшую цікавасць да канкрэтнага героя, яго эмацыянальнага жыцця, асаблівасцей светаўспрымання.\\ Апавяданні гэтага часу засведчылі не толькі творчую эвалюцыю пісьменніка. Яны прасвятляюць і агульную лінію развіцця жанравай формы апавядання ў дзіцячай літаратуры — узросшую цікавасць да канкрэтнага героя, яго эмацыянальнага жыцця, асаблівасцей светаўспрымання.\\
 Вялікую Айчынную вайну Янка Маўр, апынуўшыся далёка ад роднай зямлі, спачатку ў Новасібірску, затым у Алма-Аце, перанёс як цяжкое выпрабаванне фізічных і духоўных сіл, нават як "псіхічную траўму", аб чым прызнаецца ў лісце да X. Шынклера ад 2 лютага 1942 г. У 1943 г. пісьменнік пераязджае ў Маскву, дзе трапляе ў бальніцу, моцна захварэўшы. Вяртаецца ў родны Мінск пасля вызвалення яго ад фашысцкага нашэсця.\\ Вялікую Айчынную вайну Янка Маўр, апынуўшыся далёка ад роднай зямлі, спачатку ў Новасібірску, затым у Алма-Аце, перанёс як цяжкое выпрабаванне фізічных і духоўных сіл, нават як "псіхічную траўму", аб чым прызнаецца ў лісце да X. Шынклера ад 2 лютага 1942 г. У 1943 г. пісьменнік пераязджае ў Маскву, дзе трапляе ў бальніцу, моцна захварэўшы. Вяртаецца ў родны Мінск пасля вызвалення яго ад фашысцкага нашэсця.\\
-Вайна пранізлівым болем увайшла ў творы пісьменніка. На працягу 1946-1948 гг. ён разам з П. Рунцом займаўся зборам і рэдагаваннем дзіцячых успамінаў пра вайну для кнігі "Ніколі не забудзем", якая выйшла ў 1948 г. з прадмовай Якуба Коласа і атрымала высокую ацэнку грамадскасці не толькі ў Беларусі, але і шырока за яе межамі. Гэта кніга унікальная, напісаная крывёю сэрца саміх дзяцей, якія прайшлі з неверагоднымі пакутамі праз пекла крывавай вайны. Ад "Ніколі не забудзем" вядзе дарога да кніг "Я з вогненнай вёскі..." [[bellit>алесь-адамовіч/творчасць-алеся-адамовіча|Алеся Адамовіча]], [[litpers>янка-брыль|Янкі Брыля]], У. Калесніка, "Блакадная кніга" Алеся Адамовіча і Д. Граніна, "Апошнія сведкі" і "У вайны не жаночы твар" [[litpers>святлана-алексіевіч|Святланы Алексіевіч]], якія ў 70-80-х гадах азнаменавалі новыя вехі ў развіцці дакументальнай літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну. Больш таго, дакументальную праўду першай кнігі дзіцячых успамінаў аб ёй у значнай ступені ўвабралі ў сябе і некаторыя мастацкія творы, у якіх паказваецца трагічны лёс ваеннага дзяцінства ([[bellit>віктар-казько/віктар-казько-суд-у-слабадзе|"Суд у Слабадзе"]] [[litpers>віктар-казько|Віктара Казько]]), у тым ліку і асобныя апавяданні самога Янкі Маўра.\\ +Вайна пранізлівым болем увайшла ў творы пісьменніка. На працягу 1946-1948 гг. ён разам з П. Рунцом займаўся зборам і рэдагаваннем дзіцячых успамінаў пра вайну для кнігі "Ніколі не забудзем", якая выйшла ў 1948 г. з прадмовай Якуба Коласа і атрымала высокую ацэнку грамадскасці не толькі ў Беларусі, але і шырока за яе межамі. Гэта кніга унікальная, напісаная крывёю сэрца саміх дзяцей, якія прайшлі з неверагоднымі пакутамі праз пекла крывавай вайны. Ад "Ніколі не забудзем" вядзе дарога да кніг "Я з вогненнай вёскі..." [[творы/алесь-адамовіч/творчасць-алеся-адамовіча|Алеся Адамовіча]], [[постаці/янка-брыль|Янкі Брыля]], У. Калесніка, "Блакадная кніга" Алеся Адамовіча і Д. Граніна, "Апошнія сведкі" і "У вайны не жаночы твар" [[постаці/святлана-алексіевіч|Святланы Алексіевіч]], якія ў 70-80-х гадах азнаменавалі новыя вехі ў развіцці дакументальнай літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну. Больш таго, дакументальную праўду першай кнігі дзіцячых успамінаў аб ёй у значнай ступені ўвабралі ў сябе і некаторыя мастацкія творы, у якіх паказваецца трагічны лёс ваеннага дзяцінства ([[творы/віктар-казько/віктар-казько-суд-у-слабадзе|"Суд у Слабадзе"]] [[постаці/віктар-казько|Віктара Казько]]), у тым ліку і асобныя апавяданні самога Янкі Маўра.\\ 
-Тое, што заўважалася раней — узросшая ўвага да дзіцяці як да асобы, што знаходзіцца ў працэсе фарміравання і псіхічнага развіцця, накіраванасць на спасціжэнне канкрэтных асаблівасцей "суверэннага" дзіцячага свету, — спалучаецца цяпер з драматызмам сюжэта, вастрынёй [[slounik>калізія|калізіі]]. Найбольш яскрава гэтая тэндэнцыя выяўляецца ў апавяданнях [[bellit>янка-маўр/янка-маўр-завошта|"Завошта?"]] (1946) (у аснову яго пакладзены рэальны трагічны факт — гібель жонкі і сына пісьменніка Міхася Лынькова), [[bellit>янка-маўр/янка-маўр-запіска|"Запіска"]] (1950), [[bellit>янка-маўр/янка-маўр-максімка|"Максімка"]] (1946), якія нясуць у сабе моцны гуманістычны зарад.\\+Тое, што заўважалася раней — узросшая ўвага да дзіцяці як да асобы, што знаходзіцца ў працэсе фарміравання і псіхічнага развіцця, накіраванасць на спасціжэнне канкрэтных асаблівасцей "суверэннага" дзіцячага свету, — спалучаецца цяпер з драматызмам сюжэта, вастрынёй [[слоўнік/калізія|калізіі]]. Найбольш яскрава гэтая тэндэнцыя выяўляецца ў апавяданнях [[творы/янка-маўр/янка-маўр-завошта|"Завошта?"]] (1946) (у аснову яго пакладзены рэальны трагічны факт — гібель жонкі і сына пісьменніка Міхася Лынькова), [[творы/янка-маўр/янка-маўр-запіска|"Запіска"]] (1950), [[творы/янка-маўр/янка-маўр-максімка|"Максімка"]] (1946), якія нясуць у сабе моцны гуманістычны зарад.\\
 "Фантамабіль прафесара Цылякоўскага" (1954) — гэта, можна лічыць, трэці "заход" аўтара ў асваенні жанру навуковай фантастыкі: подступамі да яго з'явіліся фантастычная казка "Вандраванне па зорках" (1927) з цыкла "Піянерскія казкі", а затым — "Аповесць будучых дзён" (1932) — у жанры сацыяльнай утопіі.\\ "Фантамабіль прафесара Цылякоўскага" (1954) — гэта, можна лічыць, трэці "заход" аўтара ў асваенні жанру навуковай фантастыкі: подступамі да яго з'явіліся фантастычная казка "Вандраванне па зорках" (1927) з цыкла "Піянерскія казкі", а затым — "Аповесць будучых дзён" (1932) — у жанры сацыяльнай утопіі.\\
 У аснову сюжэта аповесці "Фантамабіль прафесара Цылякоўскага" Я. Маўр паклаў арыгінальную фантастычную ідэю тэхнічнага плана — аб магчымасці выкарыстання энергіі чалавечай думкі: на крылах дзіцячай фантазіі (бо сіла яе значна большая, чым фантазіі дарослых), на яе энергіі адпраўляюцца ўнукі прафесара Цылякоўскага Светазар і Святлана ў далёкае падарожжа — спачатку ў Амерыку, потым на Месяц і Марс.\\ У аснову сюжэта аповесці "Фантамабіль прафесара Цылякоўскага" Я. Маўр паклаў арыгінальную фантастычную ідэю тэхнічнага плана — аб магчымасці выкарыстання энергіі чалавечай думкі: на крылах дзіцячай фантазіі (бо сіла яе значна большая, чым фантазіі дарослых), на яе энергіі адпраўляюцца ўнукі прафесара Цылякоўскага Светазар і Святлана ў далёкае падарожжа — спачатку ў Амерыку, потым на Месяц і Марс.\\
 У гэтай аповесці цяжкасці навукова-фантастычнага жанру пераадольваюцца больш паспяхова ў параўнанні з творамі папярэдняга перыяду: смялейшым стаў палёт фантазіі, больш арганічна стыкуюцца рэальнае і фантастычнае, у большай ступені адчуваецца апора на традыцыі папярэднікаў, перш за ўсё К. Цыялкоўскага як аўтара астранамічных аповесцей, А. Талстога, У. Обручава, а таксама прадстаўнікоў сусветнай класічнай фантастыкі — Ж. Верна, Г. Уэлса.\\ У гэтай аповесці цяжкасці навукова-фантастычнага жанру пераадольваюцца больш паспяхова ў параўнанні з творамі папярэдняга перыяду: смялейшым стаў палёт фантазіі, больш арганічна стыкуюцца рэальнае і фантастычнае, у большай ступені адчуваецца апора на традыцыі папярэднікаў, перш за ўсё К. Цыялкоўскага як аўтара астранамічных аповесцей, А. Талстога, У. Обручава, а таксама прадстаўнікоў сусветнай класічнай фантастыкі — Ж. Верна, Г. Уэлса.\\
 Зазіраючы ў будучае, Янка Маўр адначасова вяртаўся да сваіх вытокаў, у блізкае сэрцу мінулае, працягваючы працаваць над аўтабіяграфічнай трылогіяй "Шлях з цемры", першая частка якой была напісана, паводле сведчання аўтара, у 1920 годзе. Другая частка датуецца 1956-м, трэцяя — 1957 г.\\ Зазіраючы ў будучае, Янка Маўр адначасова вяртаўся да сваіх вытокаў, у блізкае сэрцу мінулае, працягваючы працаваць над аўтабіяграфічнай трылогіяй "Шлях з цемры", першая частка якой была напісана, паводле сведчання аўтара, у 1920 годзе. Другая частка датуецца 1956-м, трэцяя — 1957 г.\\
-Гэта ў пэўным сэнсе выніковая, "галоўная" кніга, у якой пісьменнік асэнсоўвае шлях станаўлення і фарміравання сябе як асобы і як мастака, раскрывае вытокі сваёй творчасці наогул і асобных твораў у прыватнасці. Разам з тым — гэта твор, які найбольш адкрыта заяўляе аб сваёй уключанасці ў багатую аўтабіяграфічную традыцыю, створаную такімі выдатнымі мастакамі, як Аксакаў, Гарын-Міхайлоўскі, Л. Талстой, А. Талстой, Горкі, Бунін-Шмялёў, Паўстоўскі. Унутранае прыцягненне або адштурхоўванне мастацкіх светаў пісьменнікаў, пункты мастацкага ўзаемадзеяння тут высвечаны аўтарам наглядна, увачавідкі — у [[slounik>эпіграф|эпіграфах]] да раздзелаў, што па ўнутранай асацыятыўнай сувязі — па аналогіі або кантрасту — вядуць ці то да горкаўскай аўтабіяграфічнай [[slounik>трылогія|трылогіі]], ці то да тых класічных аўтабіяграфічных твораў, дзе апісвалася дзяцінства героя з іншага сацыяльнага асяроддзя, бесклапотнае, поўнае ўцех і радасцей. Натуральна, што адносіны да гэтых традыцый абумоўлены ў адным выпадку — блізкасцю лёсаў аўтараў, выхадцаў з нізоў, і, значыць, герояў, блізкасцю умоў, у якіх праходзіла іх дзяцінства, азмрочанае "свинцовыми мерзостями жизни". У другім выпадку, калі маюцца на ўвазе "дзяцінства" Льва Талстога, "дзяцінства Мікіты" А. Талстога, "дзяцінства Цёмы" Гарына-Міхайлоўскага, хронікі С. Аксакава "дзіцячыя гады Багрова-ўнука", "Далёкія гады" К. Паўстоўскага, — пераважна сацыяльным кантрастам жыццёвага матэрыялу.\\+Гэта ў пэўным сэнсе выніковая, "галоўная" кніга, у якой пісьменнік асэнсоўвае шлях станаўлення і фарміравання сябе як асобы і як мастака, раскрывае вытокі сваёй творчасці наогул і асобных твораў у прыватнасці. Разам з тым — гэта твор, які найбольш адкрыта заяўляе аб сваёй уключанасці ў багатую аўтабіяграфічную традыцыю, створаную такімі выдатнымі мастакамі, як Аксакаў, Гарын-Міхайлоўскі, Л. Талстой, А. Талстой, Горкі, Бунін-Шмялёў, Паўстоўскі. Унутранае прыцягненне або адштурхоўванне мастацкіх светаў пісьменнікаў, пункты мастацкага ўзаемадзеяння тут высвечаны аўтарам наглядна, увачавідкі — у [[слоўнік/эпіграф|эпіграфах]] да раздзелаў, што па ўнутранай асацыятыўнай сувязі — па аналогіі або кантрасту — вядуць ці то да горкаўскай аўтабіяграфічнай [[слоўнік/трылогія|трылогіі]], ці то да тых класічных аўтабіяграфічных твораў, дзе апісвалася дзяцінства героя з іншага сацыяльнага асяроддзя, бесклапотнае, поўнае ўцех і радасцей. Натуральна, што адносіны да гэтых традыцый абумоўлены ў адным выпадку — блізкасцю лёсаў аўтараў, выхадцаў з нізоў, і, значыць, герояў, блізкасцю умоў, у якіх праходзіла іх дзяцінства, азмрочанае "свинцовыми мерзостями жизни". У другім выпадку, калі маюцца на ўвазе "дзяцінства" Льва Талстога, "дзяцінства Мікіты" А. Талстога, "дзяцінства Цёмы" Гарына-Міхайлоўскага, хронікі С. Аксакава "дзіцячыя гады Багрова-ўнука", "Далёкія гады" К. Паўстоўскага, — пераважна сацыяльным кантрастам жыццёвага матэрыялу.\\
 Прыхільнасць да горкаўскага "дзяцінства" выяўляецца не толькі ў відавочных аналогіях, што ляжаць на паверхні, але і больш глыбінна — у блізкасці самой канцэпцыі героя, прынцыпаў яго раскрыцця ў цеснай, падкрэсленай сувязі з гісторыяй, са знешнім светам, у жорсткай абумоўленасці сацыяльнымі абставінамі. У кнізе ёсць эпізод, калі маленькі Янка на кароткі час стаў пастушком і паднявольная праца непазнавальна мяняе ўвесь свет вакол хлопчыка. Калі раней і сажалка, і дуб, і жалуды, адкрывалі яму свае таямніцы, усё жыло, дыхала, захапляла і вабіла, то цяпер радасць светлага дзіцячага ўспрымання прыроды згасла. "I ўбачыў я тады, што свет зусім не такі цікавы і прывабны, як мне злавалася раней".\\ Прыхільнасць да горкаўскага "дзяцінства" выяўляецца не толькі ў відавочных аналогіях, што ляжаць на паверхні, але і больш глыбінна — у блізкасці самой канцэпцыі героя, прынцыпаў яго раскрыцця ў цеснай, падкрэсленай сувязі з гісторыяй, са знешнім светам, у жорсткай абумоўленасці сацыяльнымі абставінамі. У кнізе ёсць эпізод, калі маленькі Янка на кароткі час стаў пастушком і паднявольная праца непазнавальна мяняе ўвесь свет вакол хлопчыка. Калі раней і сажалка, і дуб, і жалуды, адкрывалі яму свае таямніцы, усё жыло, дыхала, захапляла і вабіла, то цяпер радасць светлага дзіцячага ўспрымання прыроды згасла. "I ўбачыў я тады, што свет зусім не такі цікавы і прывабны, як мне злавалася раней".\\
 Галоўны стрыжань аповесці складае апісанне таго, як адбываецца пазнанне свету і яго таямніцы Янкам, як ідзе ўзмужненне характару і выспяванне яго свядомасці. У гэтым працэсе станаўлення важна тое, што герой схільны да ўнутранай працы, да аналізу, да самапаглыблення і самаспасціжэння, а таксама да спасціжэння сэнсу жыцця. Таму вялікае месца ў станаўленні героя займаюць асэнсаванне свайго "я" і рэлігійна-маральныя пошукі, высвятленне ўзаемаадносін з Богам, "праклятага" пытання веры.\\ Галоўны стрыжань аповесці складае апісанне таго, як адбываецца пазнанне свету і яго таямніцы Янкам, як ідзе ўзмужненне характару і выспяванне яго свядомасці. У гэтым працэсе станаўлення важна тое, што герой схільны да ўнутранай працы, да аналізу, да самапаглыблення і самаспасціжэння, а таксама да спасціжэння сэнсу жыцця. Таму вялікае месца ў станаўленні героя займаюць асэнсаванне свайго "я" і рэлігійна-маральныя пошукі, высвятленне ўзаемаадносін з Богам, "праклятага" пытання веры.\\
 Праца над трэцяй часткай аповесці вялася ў дрэнным стане здароўя. Асабліва цяжка даваліся аўтару заключныя старонкі Таму перыяд жыцця Янкі, калі ён знаёміцца з нелегальнай антыдзяржаўнай літаратурай, газетай "Искра", удзельнічае ў тайных сходках, адлюстраваны інфармацыйна, апісальна. Але пры гэтым звяртаюць на сябе ўвагу аўтарскія шчырасць і праўдзівасць. Пісьменнік самакрытычна прызнаецца, што "Капітал" прачытаць не мог, што "не разбіраўся і ў розных тэарэтычных пытаннях рэвалюцыйнага руху", што далёка не ўсё разумеў у газеце "Искра".\\ Праца над трэцяй часткай аповесці вялася ў дрэнным стане здароўя. Асабліва цяжка даваліся аўтару заключныя старонкі Таму перыяд жыцця Янкі, калі ён знаёміцца з нелегальнай антыдзяржаўнай літаратурай, газетай "Искра", удзельнічае ў тайных сходках, адлюстраваны інфармацыйна, апісальна. Але пры гэтым звяртаюць на сябе ўвагу аўтарскія шчырасць і праўдзівасць. Пісьменнік самакрытычна прызнаецца, што "Капітал" прачытаць не мог, што "не разбіраўся і ў розных тэарэтычных пытаннях рэвалюцыйнага руху", што далёка не ўсё разумеў у газеце "Искра".\\
-Стан здароўя не дазволіў аўтару ажыццявіць свой намер перапрацаваць трэцюю частку "Шляху з цемры" і здзейсніць задуму чацвёртай часткі. Ён памёр 3 жніўня 1971 г., але і ў не завершаным да канца выглядзе аповесць па асноўных мастацкіх параметрах уяўляе сабой арганічнае цэлае. Лірычная цеплыня, [[slounik>гумар|гумар]], іранічны [[slounik>падтэкст|падтэкст]], які змякчае трагічныя моманты жыцця, самаіронія, дакладнае бытапісанне, трапныя рэалістычныя дэталі вызначаюць стылявую асаблівасць маўраўскай аповесці, што падвяла апошнюю рысу творчасці пісьменніка.\\+Стан здароўя не дазволіў аўтару ажыццявіць свой намер перапрацаваць трэцюю частку "Шляху з цемры" і здзейсніць задуму чацвёртай часткі. Ён памёр 3 жніўня 1971 г., але і ў не завершаным да канца выглядзе аповесць па асноўных мастацкіх параметрах уяўляе сабой арганічнае цэлае. Лірычная цеплыня, [[слоўнік/гумар|гумар]], іранічны [[слоўнік/падтэкст|падтэкст]], які змякчае трагічныя моманты жыцця, самаіронія, дакладнае бытапісанне, трапныя рэалістычныя дэталі вызначаюць стылявую асаблівасць маўраўскай аповесці, што падвяла апошнюю рысу творчасці пісьменніка.\\
 Уклад Янкі Маўра ў развіццё беларускай дзіцячай літаратуры вымяраецца не толькі і не столькі самакаштоўнасцю яго твораў як з'яў мастацтва, колькі тым. што ён як першаадкрывальнік і першапраходца вызначыў далейшы кірунак яе развіцця ў галіне прозы, стаў стваральнікам новых для яе жанравых формаў — прыгодніцкага рамана, прыгодніцкай аповесці, а таксама аповесцей аўтабіяграфічнай і навукова-фантастычнай.\\ Уклад Янкі Маўра ў развіццё беларускай дзіцячай літаратуры вымяраецца не толькі і не столькі самакаштоўнасцю яго твораў як з'яў мастацтва, колькі тым. што ён як першаадкрывальнік і першапраходца вызначыў далейшы кірунак яе развіцця ў галіне прозы, стаў стваральнікам новых для яе жанравых формаў — прыгодніцкага рамана, прыгодніцкай аповесці, а таксама аповесцей аўтабіяграфічнай і навукова-фантастычнай.\\
 Янка Маўр смела пашырыў часавыя і прасторавыя межы беларускай дзіцячай літаратуры. Чалавек у сваім гістарычным развіцці (ад першабытных часоў да асваення космасу), асоба дзіцяці на розных ступенях узроставай лесвіцы (ад малечства да юнацтва), у працэсе станаўлення і самасцвярджэння, што акумулюе вопыт, назапашаны чалавецтвам, — вось што складае асноўны мастацкі змест творчасці пісьменніка. Янка Маўр смела пашырыў часавыя і прасторавыя межы беларускай дзіцячай літаратуры. Чалавек у сваім гістарычным развіцці (ад першабытных часоў да асваення космасу), асоба дзіцяці на розных ступенях узроставай лесвіцы (ад малечства да юнацтва), у працэсе станаўлення і самасцвярджэння, што акумулюе вопыт, назапашаны чалавецтвам, — вось што складае асноўны мастацкі змест творчасці пісьменніка.
Радок 55: Радок 55:
  
 ===== Падобныя старонкі ===== ===== Падобныя старонкі =====
-  * [[bellit>янка-маўр/янка-маўр-палескія-рабінзоны]] +  * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-палескія-рабінзоны]] 
-  * [[bellit>янка-маўр/янка-маўр-багіра]] +  * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-багіра]] 
-  * [[bellit>янка-маўр/янка-маўр-лацароні]] +  * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-лацароні]] 
-  * [[bellit>янка-маўр/янка-маўр-на-крызе]] +  * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-на-крызе]] 
-  * [[bellit>янка-маўр/янка-маўр-багіра-гдз]]+  * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-багіра-гдз]]
  
постаці/янка-маўр.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki