Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


постаці:эліза-ажэшка

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Папярэдняя версія справа і злеваПапярэдняя версія
Наступная версія
Папярэдняя версія
постаці:эліза-ажэшка [2025/08/23 15:40] vedybeadminпостаці:эліза-ажэшка [2025/08/23 15:55] (бягучы) vedybeadmin
Радок 29: Радок 29:
 Такім чынам, з 1882 года па 1887 год Э. Ажэшка змушана не пакідаць Гродна, бо знаходзіцца пад наглядам паліцыі. Пісьменніца цалкам аддаецца творчай працы, яна бярэцца за ажыццяўленне сваёй даўняй задумы: напісаць цыкл твораў, прысвечаных сучаснасці, так званую групу "Зданяў". Гэта былі аповесці "Здань" (1880), "Сільвек Магільшчык" (1881), "Зыгмунт Лавіч і ягоныя таварышы" (1882) і інш. У гэтых творах пісьменніца аналізуе тыя складаныя грамадскія працэсы, якія лічыць найбольш небяспечнымі для родных мясцін. Да ліку іх яна слушна адносіць сацыялізм, рускае народніцтва і амаральнасць.\\ Такім чынам, з 1882 года па 1887 год Э. Ажэшка змушана не пакідаць Гродна, бо знаходзіцца пад наглядам паліцыі. Пісьменніца цалкам аддаецца творчай працы, яна бярэцца за ажыццяўленне сваёй даўняй задумы: напісаць цыкл твораў, прысвечаных сучаснасці, так званую групу "Зданяў". Гэта былі аповесці "Здань" (1880), "Сільвек Магільшчык" (1881), "Зыгмунт Лавіч і ягоныя таварышы" (1882) і інш. У гэтых творах пісьменніца аналізуе тыя складаныя грамадскія працэсы, якія лічыць найбольш небяспечнымі для родных мясцін. Да ліку іх яна слушна адносіць сацыялізм, рускае народніцтва і амаральнасць.\\
 Аднак найвялікшую славу і поспех прыносяць ёй не гэтыя аповесці, а творы, прысвечаныя жыццю беларускай вёскі. Уласны жыццёвы вопыт, а яшчэ судовая практыка гродзенскага адваката Станіслава Нагорскага, блізкага сябра пісьменніцы на працягу ўсяго яе жыцця ў Гродне, а пазней і мужа (шлюб Ажэшкі з Нагорскім адбыўся ў 1894 годзе), дапамагаюць ёй напісаць "[[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-нізіны|Нізіны]]" (1884), "[[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-дзюрдзі|Дзюрдзі]]" (1885), а ў 1899 годзе аповесць [[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-хам-аналіз-аповесці|"Хам"]]. Гэтыя творы —лепшыя ў спадчыне пісьменніцы. Тут знайшлі адлюстраванне яе маральныя прынцыпы і дэмакратычныя погляды. У аповесці "Нізіны" яна паказвае тыя складаныя працэсы, што адбываюцца ў парэформеннай беларускай вёсцы, дзе захаваліся рэшткі прыгоннага права і разам з тым усё мацней заяўляюць пра сябе капіталістычныя тэндэнцыі.\\ Аднак найвялікшую славу і поспех прыносяць ёй не гэтыя аповесці, а творы, прысвечаныя жыццю беларускай вёскі. Уласны жыццёвы вопыт, а яшчэ судовая практыка гродзенскага адваката Станіслава Нагорскага, блізкага сябра пісьменніцы на працягу ўсяго яе жыцця ў Гродне, а пазней і мужа (шлюб Ажэшкі з Нагорскім адбыўся ў 1894 годзе), дапамагаюць ёй напісаць "[[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-нізіны|Нізіны]]" (1884), "[[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-дзюрдзі|Дзюрдзі]]" (1885), а ў 1899 годзе аповесць [[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-хам-аналіз-аповесці|"Хам"]]. Гэтыя творы —лепшыя ў спадчыне пісьменніцы. Тут знайшлі адлюстраванне яе маральныя прынцыпы і дэмакратычныя погляды. У аповесці "Нізіны" яна паказвае тыя складаныя працэсы, што адбываюцца ў парэформеннай беларускай вёсцы, дзе захаваліся рэшткі прыгоннага права і разам з тым усё мацней заяўляюць пра сябе капіталістычныя тэндэнцыі.\\
-У "Нізінах", таксама як і ў іншых творах, прысвечаных беларускаму жыццю, Эліза Ажэшка актыўна выкарыстоўвае беларускую лексіку, народны фальклор. Тут найбольш выразна адлюстраваўся культ роднай старонкі, якую ўслед за [[litpers>адам-міцкевіч|Адамам Міцкевічам]] яго нашчадкі, у тым ліку і Эліза Ажэшка, называюць гістарычнай Літвой. Як некалі Адам Міцкевіч у славутым "Пане Тадэвушы", Эліза Ажэшка з замілаваннем апісвае беларускія краявіды, славіць простую стваральную працу звычайных людзей, іхняе жыццё на лоне прыроды.\\+У "Нізінах", таксама як і ў іншых творах, прысвечаных беларускаму жыццю, Эліза Ажэшка актыўна выкарыстоўвае беларускую лексіку, народны фальклор. Тут найбольш выразна адлюстраваўся культ роднай старонкі, якую ўслед за [[постаці/адам-міцкевіч|Адамам Міцкевічам]] яго нашчадкі, у тым ліку і Эліза Ажэшка, называюць гістарычнай Літвой. Як некалі Адам Міцкевіч у славутым "Пане Тадэвушы", Эліза Ажэшка з замілаваннем апісвае беларускія краявіды, славіць простую стваральную працу звычайных людзей, іхняе жыццё на лоне прыроды.\\
 Гэтую замілаванасць да роднай старонкі, гэтую шчырую адданасць роднаму краю заўважалі ў творчасці пісьменніцы яе сучаснікі і найперш землякі, тыя, хто, як і Э. Ажэшка, крэўнымі повязямі быў з'яднаны з беларускай зямлёй.\\ Гэтую замілаванасць да роднай старонкі, гэтую шчырую адданасць роднаму краю заўважалі ў творчасці пісьменніцы яе сучаснікі і найперш землякі, тыя, хто, як і Э. Ажэшка, крэўнымі повязямі быў з'яднаны з беларускай зямлёй.\\
 Да ліку лепшых у творчай спадчыне Элізы Ажэшкі належыць і аповесць "Дзюрдзі", названая паводле прозвішча герояў — беларускіх сялян, што ўчынілі страшнае злачынства: забілі кабету. Пісьменніца даследуе вытокі іхняга жорсткага ўчынку, псіхалагічна пераканальна паказвае шлях кожнага з чатырох Дзюрдзяў да той нянавісці, што штурханула іх на гэты крок, сярод шматлікіх чыннікаў псіхалагічна-асабістага характару галоўнае месца ўсё ж займае спрадвечная цемната, якая змушае сялян бачыць у вобліку сімпатычнай гаспадарлівай кавалёвай жонкі Пятрусі прадстаўніцу містычных цёмных сіл чараўніцу і вядзьмарку.\\ Да ліку лепшых у творчай спадчыне Элізы Ажэшкі належыць і аповесць "Дзюрдзі", названая паводле прозвішча герояў — беларускіх сялян, што ўчынілі страшнае злачынства: забілі кабету. Пісьменніца даследуе вытокі іхняга жорсткага ўчынку, псіхалагічна пераканальна паказвае шлях кожнага з чатырох Дзюрдзяў да той нянавісці, што штурханула іх на гэты крок, сярод шматлікіх чыннікаў псіхалагічна-асабістага характару галоўнае месца ўсё ж займае спрадвечная цемната, якая змушае сялян бачыць у вобліку сімпатычнай гаспадарлівай кавалёвай жонкі Пятрусі прадстаўніцу містычных цёмных сіл чараўніцу і вядзьмарку.\\
-Шчырая, непаказная цікавасць да беларускага жыцця, побыту і звычаяў беларускага народа яскрава выявілася і ў краязнаўчым [[slounik>нарыс|нарысе]] пісьменніцы, які яна друкавала на працягу некалькіх гадоў (з 1888 па 1892) у часопісе "Вісла". Нарыс мае паэтычную назву "Людзі і кветкі над Нёманам", якая цалкам адпавядае зместу.\\+Шчырая, непаказная цікавасць да беларускага жыцця, побыту і звычаяў беларускага народа яскрава выявілася і ў краязнаўчым [[слоўнік/нарыс|нарысе]] пісьменніцы, які яна друкавала на працягу некалькіх гадоў (з 1888 па 1892) у часопісе "Вісла". Нарыс мае паэтычную назву "Людзі і кветкі над Нёманам", якая цалкам адпавядае зместу.\\
 Зрэшты, дэмакратычныя прынцыпы Элізы Ажэшкі выяўляліся не толькі ў яе творчасці. На працягу ўсяго жыцця яна як магла імкнулася паспрыяць чужой бядзе, дапамагчы людзям, побач з якімі жыла. Паказальнымі з'яўляюцца яе паводзіны падчас вялікай бяды-пажару 1885 года ў Гродне. Тады згарэў і дом самой пісьменніцы, аднак менавіта яна прыняла актыўны ўдзел у грамадзянскай акцыі дапамогі пагарэльцам.\\ Зрэшты, дэмакратычныя прынцыпы Элізы Ажэшкі выяўляліся не толькі ў яе творчасці. На працягу ўсяго жыцця яна як магла імкнулася паспрыяць чужой бядзе, дапамагчы людзям, побач з якімі жыла. Паказальнымі з'яўляюцца яе паводзіны падчас вялікай бяды-пажару 1885 года ў Гродне. Тады згарэў і дом самой пісьменніцы, аднак менавіта яна прыняла актыўны ўдзел у грамадзянскай акцыі дапамогі пагарэльцам.\\
 I ўсё ж жыццёвыя клопаты і беды ніколі не засланялі для Э. Ажэшкі яе галоўнай мэты — творчай працы, працы над словам і са словам, у якім яна выказвала свой боль і сваё разуменне нацыянальна-вызваленчага руху, з якім звязвала будучыню роднага краю. У 1887 годзе пабачыў свет найбольш значны і дасканалы твор пісьменніцы — раман [[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-над-нёманам|"Над Нёманам"]], прысвечаны асэнсаванню падзей паўстання 1863 года. Якраз тут яна змагла перадаць словамі непаўторную аўру свайго роднага беларускага краю: гродзенскіх ваколіц, берагоў Нёмана.\\ I ўсё ж жыццёвыя клопаты і беды ніколі не засланялі для Э. Ажэшкі яе галоўнай мэты — творчай працы, працы над словам і са словам, у якім яна выказвала свой боль і сваё разуменне нацыянальна-вызваленчага руху, з якім звязвала будучыню роднага краю. У 1887 годзе пабачыў свет найбольш значны і дасканалы твор пісьменніцы — раман [[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-над-нёманам|"Над Нёманам"]], прысвечаны асэнсаванню падзей паўстання 1863 года. Якраз тут яна змагла перадаць словамі непаўторную аўру свайго роднага беларускага краю: гродзенскіх ваколіц, берагоў Нёмана.\\
 У рамане Эліза Ажэшка закранае тэму, актуальную і для сучаснай літаратуры: тэму знішчэння родных каранёў, пад якім і яна мае на ўвазе і карані гістарычныя. Шлюб Юстыны з Янам — гэта вяртанне дзяўчыны да сваіх вытокаў, да роднай зямлі, у тое асяроддзе, якое шчыра і паслядоўна захоўвае традыцыі сваіх далёкіх продкаў.\\ У рамане Эліза Ажэшка закранае тэму, актуальную і для сучаснай літаратуры: тэму знішчэння родных каранёў, пад якім і яна мае на ўвазе і карані гістарычныя. Шлюб Юстыны з Янам — гэта вяртанне дзяўчыны да сваіх вытокаў, да роднай зямлі, у тое асяроддзе, якое шчыра і паслядоўна захоўвае традыцыі сваіх далёкіх продкаў.\\
-У адрозненне ад многіх сучаснікаў пісьменніца ніколі паводле сваіх поглядаў не была кансерватыўнай, яна імкнулася ўсвядоміць і зразумець новыя тэндэнцыі і плыні, што ўзнікалі ў тагачасным мастацтве, нават такія далёкія ад яе творчай практыкі, як мадэрнізм. Аповесць "Меланхолікі" (1896) — гэта ідэйная спрэчка пісьменніцы з [[slounik>дэкаданс|дэкадансам]], аднак сурова асуджаючы яго, яна імкнецца вытлумачыць, адкуль ён бярэ свае вытокі.\\+У адрозненне ад многіх сучаснікаў пісьменніца ніколі паводле сваіх поглядаў не была кансерватыўнай, яна імкнулася ўсвядоміць і зразумець новыя тэндэнцыі і плыні, што ўзнікалі ў тагачасным мастацтве, нават такія далёкія ад яе творчай практыкі, як мадэрнізм. Аповесць "Меланхолікі" (1896) — гэта ідэйная спрэчка пісьменніцы з [[слоўнік/дэкаданс|дэкадансам]], аднак сурова асуджаючы яго, яна імкнецца вытлумачыць, адкуль ён бярэ свае вытокі.\\
 Шмат расчараванняў і перашкод было на жыццёвай і творчай дарозе самой Элізы Ажэшкі. Яе творы двойчы вылучаліся на атрыманне Нобелеўскай прэміі, аднак перавага была аддадзена раманам Генрыка Сянкевіча. Не заўсёды належным чынам ацэньвала яе творчы даробак і тагачасная крытыка. Няпроста было жыць і ва ўмовах пастаяннага пераследу царскіх улад, якія нават пасля смерці Элізы Ажэшкі наладзілі суд над яе кнігай "Głoria victis", дзе ў аднайменным апавяданні яна аддала даніну пашаны не толькі Рамуальду Траўгуту, але і ўсім безымянным героям паўстання 1863 года. Але пісьменніца ніколі не губляла веры ў шчаслівую будучыню роднага краю, у перамогу нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Дзеля вызвалення роднага краю яна зрабіла ўсё, што змагла, — і словам, і ўчынкам.\\ Шмат расчараванняў і перашкод было на жыццёвай і творчай дарозе самой Элізы Ажэшкі. Яе творы двойчы вылучаліся на атрыманне Нобелеўскай прэміі, аднак перавага была аддадзена раманам Генрыка Сянкевіча. Не заўсёды належным чынам ацэньвала яе творчы даробак і тагачасная крытыка. Няпроста было жыць і ва ўмовах пастаяннага пераследу царскіх улад, якія нават пасля смерці Элізы Ажэшкі наладзілі суд над яе кнігай "Głoria victis", дзе ў аднайменным апавяданні яна аддала даніну пашаны не толькі Рамуальду Траўгуту, але і ўсім безымянным героям паўстання 1863 года. Але пісьменніца ніколі не губляла веры ў шчаслівую будучыню роднага краю, у перамогу нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Дзеля вызвалення роднага краю яна зрабіла ўсё, што змагла, — і словам, і ўчынкам.\\
 Эліза Ажэшка памерла 18 траўня 1910 года ў сваім родным горадзе Гродне. Эліза Ажэшка памерла 18 траўня 1910 года ў сваім родным горадзе Гродне.
постаці/эліза-ажэшка.1755963612.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki