~~META: title = Біяграфія Рыгора Крушыны &keywords = Крушына, біяграфія &abstract = Чытаць біяграфію Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына ====== {{/images/krushyna.jpg?196x278|Рыгор Крушына}}1907-1979\\ \\ Рыгор Крушына (сапраўднае імя Рыгор Казак) — паэт, празаік, крытык. Як празаік выступаў пад [[слоўнік/псеўданім|псеўданімам]] Кастусь Рамановіч.\\ Нарадзіўся ў 1907 г. у Вільні. Паходзіць з сям'і паштовага служачага, дзяцінства праходзіла ў Вільні і на Случчыне (вёска Еўлічы). Скончыў Мінскі Белпедтэхнікум, дзе пачаў пісаць і друкаваць вершы, стаў членам "[[слоўнік/маладняк|Маладняка]]", скончыў Маскоўскі інстытут кінематаграфіі. Да вайны выдаў зборнікі вершаў: "Разгон" (у сааўтарстве), "Паэзія чырвонаармейца", падрыхтаваў трэці — "Шкумат пачуцця". Для ранняга перыяду творчасці Рыгора Крушыны характэрна, што ён, як і іншыя савецкія пісьменнікі, пісаў вершы на дазволеныя ідэалагічнай цэнзурай тэмы, з адпаведным пафасам, і сёння яны ўспрымаюцца як звычайная даніна часу. У гады вайны жыў у Мінску, друкаваўся ў "Беларускай газеце", "Беларускім работніку", "Раніцы". З 1944 г. — на выгнанні, жыў у Германіі, а потым у ЗША.\\ Апынуўшыся ў вольным свеце, Рыгор Крушына вырываецца праз догмы савецкай літаратуры 30-40-х гг. на шырокі прастор свабоднага мастацтва, дзе нязмушана гучалі самыя разнастайныя матывы. За 30 гадоў актыўна-творчай працы на эміграцыі Рыгор Крушна выдаў сем паэтычных зборнікаў ("Лебедзь чорная", "Выбраныя творы", "Вячорная лірыка", "Хвіліна роздуму", "Вясна ўвосень", "Дарогі", "Сны і мары"), напісаў шэсць цікавых, высокамастацкіх і змястоўных паэм ("Пэрсыдская легенда", "Песня песняў Саламона", "Эротава іскрынка", "[[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-кантата-самотных|Кантата самотных]]", "Паэма пра вусны", "На руінах пачуццяў", займаўся форматворчасцю, упершыню ўвёў у беларускую літаратуру такія віды верша як [[слоўнік/паліндром|паліндром]], [[слоўнік/туюг|туюг]], [[слоўнік/газэль|газэлі]], [[слоўнік/канцона|канцона]], японскія [[слоўнік/танка|танкі]], пісаў [[слоўнік/санет|санеты]], [[слоўнік/трыялет|трыялеты]], [[слоўнік/рандо|рандо]], [[слоўнік/актава|актавы]], [[слоўнік/тэрцына|тэрцыны]], працягваючы пачатае Максімам Багдановічам, [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзімірам Дубоўкам]], [[постаці/язэп-пушча|Язэпам Пушчам]]. Друкаваўся ў многіх эмігранцкіх выданнях. Як празаік Рыгор Крушына напісаў апавяданне "Чорныя Дразды", успаміны "Вогнішча", "Пагібель праз жарты", [[слоўнік/нарыс|нарысы]] "Шумавінне", "Паэзія геолагаў" (пра лёсы рэпрэсаваных беларускіх аўтараў), крытычныя артыкулы "Барыс Мікуліч", "Сымон Будны", "Паўлюк Шукайла". У 50-60-я гг. працаваў на радыёстанцыі "Свабода" ў Мюнхене, займаўся грамадскай і рэдактарскай дзейнасцю, быў адным з заснавальнікаў Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (1951), з'яўляўся адзіным прадстаўніком ад беларускай пісьменніцкай эміграцыі ў Міжнародным Пэн-клубе.\\ Індывідуальна-творчае развіццё Рыгор Крушыны як паэта, змест і эстэтычны лад яго вершаў змяняліся па меры асэнсавання аўтарам жыцця ў вольным свеце, набыцця сапраўднай свабоды слова. У многіх паэтычных зборніках Рыгора Крушыны паўстае вобраз выгнанца — ужо вольнага паэта, але з параненым сэрцам. I ўсюды, дзе б ён ні быў, у якія б краіны ні прыводзіў яго вандроўніцкі лёс, у душы паэта дамінавала балючае. Эміграцыя, з аднаго боку, зняла покрыў забароненасці на слова, з другога — напоўніла сэрца такім смуткам і тугою па родных, пакінутых, што нельга было не выказаць гэта ў шматлікіх вершах, якія выліваліся з душы вольна і нязмушана. Адкрыліся новыя тэматычныя гарызонты. Выказаў тугу па назаўсёды пакінутай Радзіме, па тым, што тысячы беларусаў, параскіданыя па ўсім свеце, не маюць змогі падняцца і паляцець у родны край.\\ Рыгор Крушына абвясціў прынцып вольнага ад палітыкі і ўладаў мастацтва. Вызначаючы сваё паэтычнае "я", ён разумеў мастацтва слова як споведзь, у якой раскрываецца душа мастака, са шчырай любоўю пісаў пра Бацькаўшчыну, якая здалёк паўставала ў арэоле святасці і пакутніцтва, узнёслым паэтычным словам уславіў жаночую прыгажосць і каханне, хараство многіх краін свету, у якіх пабываў, і ўсё гэта красавала, славілася выдатнай, мілагучнай беларускай мовай. Скразны матыў Бацькаўшчыны прасочваецца ва ўсіх яго паэтычных цыклах. Ён спадзяваўся, што яго ўспомняць на далёкай Радзіме.\\ Рыгор Крушына памёр у 1979 г. у Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі, ЗША). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-рандо]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]]