Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


постаці:пятрусь-броўка

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Папярэдняя версія справа і злеваПапярэдняя версія
постаці:пятрусь-броўка [2025/08/23 15:53] vedybeadminпостаці:пятрусь-броўка [2025/08/23 15:55] (бягучы) vedybeadmin
Радок 10: Радок 10:
 \\ \\
 Броўка Пётр Усцінавіч – паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік, перакладчык, грамадскі дзеяч. Народны паэт БССР (1962). Акадэмік АН БССР (1966, член-карэспандэнт з 1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Ганаровы грамадзянін Мінска (1980). Член СП СССР з 1934. Лаўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені за паэму «[[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-хлеб|Хлеб]]», вершы «Думы пра Маскву», «[[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-брат-і-сястра|Брат і сястра]]», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць...», «[[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-спатканне|Спатканне]]» (1947), Сталінскай прэміі 3-й ступені за зборнік вершаў «Дарогі жыцця» (1950), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Калі зліваюцца рэкі» (1959), Ленінскай прэміі за кнігу вершаў «А дні ідуць...» (1962), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за паэму «Заўсёды з Леніным» і за кнігу вершаў «Між чырвоных рабін» (1969), Дзяржаўнай прэміі БССР за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (1976).\\ Броўка Пётр Усцінавіч – паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік, перакладчык, грамадскі дзеяч. Народны паэт БССР (1962). Акадэмік АН БССР (1966, член-карэспандэнт з 1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Ганаровы грамадзянін Мінска (1980). Член СП СССР з 1934. Лаўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені за паэму «[[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-хлеб|Хлеб]]», вершы «Думы пра Маскву», «[[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-брат-і-сястра|Брат і сястра]]», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць...», «[[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-спатканне|Спатканне]]» (1947), Сталінскай прэміі 3-й ступені за зборнік вершаў «Дарогі жыцця» (1950), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Калі зліваюцца рэкі» (1959), Ленінскай прэміі за кнігу вершаў «А дні ідуць...» (1962), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за паэму «Заўсёды з Леніным» і за кнігу вершаў «Між чырвоных рабін» (1969), Дзяржаўнай прэміі БССР за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (1976).\\
-П. Броўка нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і (дзевяць дзяцей, зямлі – дзве з паловай дзесяціны). Бацька, Усцін Адамавіч, мог майстраваць куфры, шафы, прырабляў гэтым на пражытак сям’і. Маці, Алена Сцяпанаўна, была цалкам занята працай каля хаты, клопатамі аб дзецях (у час нямецкай акупацыі вывезена ў Асвенцім, дзе і загінула). Жылі бедна, і таму, каб хоць нечым быць карысным і для старэйшых, дзеці з малых гадоў браліся за работу. Пятрусь спачатку пасвіў гусей, пасля авечак, пазней кароў, вадзіў коней на начлег. Дапытлівы, уражлівы, чулы, хлопец пакрысе пазнаваў жыццё, прыроду, назаўсёды запомніў сцежкі-дарожкі на родных палях і лугах. Дзевяцігадовы, літаральна па складах, па просьбе сялянак, мужы якіх былі на фронце, пісаў салдатам пісьмы. Вучыўся П. Броўка спачатку ў школе па хатах. У Лепелі скончыў царкоўна-прыходскую школу і вышэйшае пачатковае вучылішча. Яшчэ ў дарэвалюцыйны час пазнаёміўся з вершамі [[litpers>янка-купала|Янкі Купалы]], апавяданнямі [[litpers>якуб-колас|Якуба Коласа]], палюбіў паэзію М. Някрасава, хоць свет мастацтва быў для яго, паводле ўласнага прызнання, вельмі далёкі. «Нічога з гэтага свету я не мог уцяміць тады. Але вершы запамінаў і любіў». Пазней успамінаў, што калі чытаў іх у «Родных семенах» (буквары. – Рэд.), то яму здавалася, што пішуць іх нейкія незвычайныя, надзеленыя боскім дарам людзі, якія жывуць у іншым, непадобным да нашага, свеце.\\+П. Броўка нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і (дзевяць дзяцей, зямлі – дзве з паловай дзесяціны). Бацька, Усцін Адамавіч, мог майстраваць куфры, шафы, прырабляў гэтым на пражытак сям’і. Маці, Алена Сцяпанаўна, была цалкам занята працай каля хаты, клопатамі аб дзецях (у час нямецкай акупацыі вывезена ў Асвенцім, дзе і загінула). Жылі бедна, і таму, каб хоць нечым быць карысным і для старэйшых, дзеці з малых гадоў браліся за работу. Пятрусь спачатку пасвіў гусей, пасля авечак, пазней кароў, вадзіў коней на начлег. Дапытлівы, уражлівы, чулы, хлопец пакрысе пазнаваў жыццё, прыроду, назаўсёды запомніў сцежкі-дарожкі на родных палях і лугах. Дзевяцігадовы, літаральна па складах, па просьбе сялянак, мужы якіх былі на фронце, пісаў салдатам пісьмы. Вучыўся П. Броўка спачатку ў школе па хатах. У Лепелі скончыў царкоўна-прыходскую школу і вышэйшае пачатковае вучылішча. Яшчэ ў дарэвалюцыйны час пазнаёміўся з вершамі [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], апавяданнямі [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]], палюбіў паэзію М. Някрасава, хоць свет мастацтва быў для яго, паводле ўласнага прызнання, вельмі далёкі. «Нічога з гэтага свету я не мог уцяміць тады. Але вершы запамінаў і любіў». Пазней успамінаў, што калі чытаў іх у «Родных семенах» (буквары. – Рэд.), то яму здавалася, што пішуць іх нейкія незвычайныя, надзеленыя боскім дарам людзі, якія жывуць у іншым, непадобным да нашага, свеце.\\
 Вялікую Кастрычніцкую рэвалюцыю сустрэў дванаццацігадовым хлапчуком, а ў 1918, трынаццацігадовым, ужо пачаў працаваць у савецкіх грамадскіх установах – спачатку перапісчыкам у Вялікадолецкім валасным ваенным камісарыяце, праз нейкі час справаводам у валвыканкоме, потым рахункаводам у саўгасе. Ахвотна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці вясковай моладзі, стаў селькорам. У 1919 перажыў акупацыю буржуазнай Польшчы. У 1923 быў выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы, у 1924 – старшынёй Маладолецкага сельсавета. Разам з камсамольцамі воласці змагаўся з самагоншчыкамі, займаўся культасветнай працай, быў у гушчы жыцця вёскі. У выканком прыходзіла шмат газет і рознай літаратуры. Чытаў з захапленнем. Усё гэта з кожным днём усё больш і больш адкрывала яму вочы на свет. Пачаў дасылаць допісы ў газеты. Пісаў у барысаўскую павятовую газету «Бядняк», у газеты «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», «Звязда». У 1923 быў выкліканы на 1-ы з’езд селькораў Беларусі, але не паехаў, бо не было сродкаў на дарогу. У 1925 быў накіраваны на працу ў Полацкі акруговы камітэт ЛКСМБ. У 1927-1928 працаваў адказным сакратаром акруговай газеты «Чырвоная Полаччына». У Полацку наведваў вячэрнюю школу для дарослых. У 1928 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ (скончыў у 1931). Шмат даў П. Броўку «[[слоўнік/маладняк|Маладняк]]». Ён захапляўся творамі А. Пушкіна, М. Някрасава, М. Лермантава, [[творы/тарас-шаўчэнка/жыццё-і-творцасць-тараса-шаўчэнкі|Тараса Шаўчэнкі]]. Сваёй надзённасцю прыцягвала яго і паэзія Дз. Беднага. Папераменна захапляўся то С. Ясеніным, то У. Маякоўскім, пасля, нягледзячы на іх рознасць, палюбіў абодвух, знаходзіў ў кожнага геніяльнае. У 1934 П. Броўка ажаніўся з Аленай Міхайлаўнай Рыдзеўскай, у 1936 у іх нарадзіўся сын Юрка. У 1940 быў прызначаны рэдактарам часопіса «Полымя». У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. У 1941-1942 працаваў інструктарам-літаратарам у газеце «За Савецкую Беларусь» на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў у партызанскім друку. З 1943 – адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, з 1945 зноў рэдактар «Полымя». У 1948-1967 – старшыня праўлення СП БССР, з 1967 да 1980 – галоўны рэдактар Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У 1959 як дэлегат ад БССР прымаў удзел у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член ЦК КПБ (1952-1980). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947-1955). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1956-1980). Член КПСС з 1940. Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і медалямі.\\ Вялікую Кастрычніцкую рэвалюцыю сустрэў дванаццацігадовым хлапчуком, а ў 1918, трынаццацігадовым, ужо пачаў працаваць у савецкіх грамадскіх установах – спачатку перапісчыкам у Вялікадолецкім валасным ваенным камісарыяце, праз нейкі час справаводам у валвыканкоме, потым рахункаводам у саўгасе. Ахвотна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці вясковай моладзі, стаў селькорам. У 1919 перажыў акупацыю буржуазнай Польшчы. У 1923 быў выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы, у 1924 – старшынёй Маладолецкага сельсавета. Разам з камсамольцамі воласці змагаўся з самагоншчыкамі, займаўся культасветнай працай, быў у гушчы жыцця вёскі. У выканком прыходзіла шмат газет і рознай літаратуры. Чытаў з захапленнем. Усё гэта з кожным днём усё больш і больш адкрывала яму вочы на свет. Пачаў дасылаць допісы ў газеты. Пісаў у барысаўскую павятовую газету «Бядняк», у газеты «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», «Звязда». У 1923 быў выкліканы на 1-ы з’езд селькораў Беларусі, але не паехаў, бо не было сродкаў на дарогу. У 1925 быў накіраваны на працу ў Полацкі акруговы камітэт ЛКСМБ. У 1927-1928 працаваў адказным сакратаром акруговай газеты «Чырвоная Полаччына». У Полацку наведваў вячэрнюю школу для дарослых. У 1928 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ (скончыў у 1931). Шмат даў П. Броўку «[[слоўнік/маладняк|Маладняк]]». Ён захапляўся творамі А. Пушкіна, М. Някрасава, М. Лермантава, [[творы/тарас-шаўчэнка/жыццё-і-творцасць-тараса-шаўчэнкі|Тараса Шаўчэнкі]]. Сваёй надзённасцю прыцягвала яго і паэзія Дз. Беднага. Папераменна захапляўся то С. Ясеніным, то У. Маякоўскім, пасля, нягледзячы на іх рознасць, палюбіў абодвух, знаходзіў ў кожнага геніяльнае. У 1934 П. Броўка ажаніўся з Аленай Міхайлаўнай Рыдзеўскай, у 1936 у іх нарадзіўся сын Юрка. У 1940 быў прызначаны рэдактарам часопіса «Полымя». У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. У 1941-1942 працаваў інструктарам-літаратарам у газеце «За Савецкую Беларусь» на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў у партызанскім друку. З 1943 – адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, з 1945 зноў рэдактар «Полымя». У 1948-1967 – старшыня праўлення СП БССР, з 1967 да 1980 – галоўны рэдактар Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У 1959 як дэлегат ад БССР прымаў удзел у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член ЦК КПБ (1952-1980). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947-1955). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1956-1980). Член КПСС з 1940. Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і медалямі.\\
 Першыя вершы П. Броўкі надрукаваны ў газеце «Чырвоная Полаччына» і ў альманаху «Наддзвінне» ў 1926 («Ой, не шапчы мая бярозка!» і інш.). Аўтар каля трыццаці кніжак паэзіі – «Гады як шторм», «Прамова фактамі», «Цэхавыя будні», «Паэзія», «Так пачыналася маладосць», «Прыход героя», «Вясна радзімы», «Кацярына», «Шляхамі баравымі», «Насустрач сонцу», «У роднай хаце», «Сонечнымі днямі», «Цвёрдымі крокамі», «Пахне чабор», «Далёка ад дому», «Па сакрэту», «А дні ідуць...», «Высокія хвалі», «Заўсёды з Леніным», «Між чырвоных рабін», «Калі ласка», «Ты – мая пчолка», «Лясы наддзвінскія», «І ўдзень і ўночы», «Што сэрца праспявала». Выдаў кніжкі паэзіі для дзяцей, аповесць «Каландры», нарысы «Ураджай» (разам з П. Глебкам), «Месяц у Чэхаславакіі» (1952), раман «Калі зліваюцца рэкі» (1957), зборнік апавяданняў «Разам з камісарам» (1974), напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны», «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», разам з Я. Рамановічам). Пераклаў на беларускую мову творы Т., Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Бажана, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, А. Пракоф’ева, У. Бранеўскага, Дж. Байрана.\\ Першыя вершы П. Броўкі надрукаваны ў газеце «Чырвоная Полаччына» і ў альманаху «Наддзвінне» ў 1926 («Ой, не шапчы мая бярозка!» і інш.). Аўтар каля трыццаці кніжак паэзіі – «Гады як шторм», «Прамова фактамі», «Цэхавыя будні», «Паэзія», «Так пачыналася маладосць», «Прыход героя», «Вясна радзімы», «Кацярына», «Шляхамі баравымі», «Насустрач сонцу», «У роднай хаце», «Сонечнымі днямі», «Цвёрдымі крокамі», «Пахне чабор», «Далёка ад дому», «Па сакрэту», «А дні ідуць...», «Высокія хвалі», «Заўсёды з Леніным», «Між чырвоных рабін», «Калі ласка», «Ты – мая пчолка», «Лясы наддзвінскія», «І ўдзень і ўночы», «Што сэрца праспявала». Выдаў кніжкі паэзіі для дзяцей, аповесць «Каландры», нарысы «Ураджай» (разам з П. Глебкам), «Месяц у Чэхаславакіі» (1952), раман «Калі зліваюцца рэкі» (1957), зборнік апавяданняў «Разам з камісарам» (1974), напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны», «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», разам з Я. Рамановічам). Пераклаў на беларускую мову творы Т., Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Бажана, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, А. Пракоф’ева, У. Бранеўскага, Дж. Байрана.\\
постаці/пятрусь-броўка.1755964407.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki