Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


постаці:кандрат-крапіва

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Папярэдняя версія справа і злеваПапярэдняя версія
Наступная версія
Папярэдняя версія
постаці:кандрат-крапіва [2025/08/23 15:40] vedybeadminпостаці:кандрат-крапіва [2025/08/23 15:55] (бягучы) vedybeadmin
Радок 12: Радок 12:
 Нарадзіўся будучы пісьменнік 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок. Потым, з уласцівым яму гумарам, Кандрат Крапіва зазначыць: "У сям'і майго бацькі, Кандрата Міхайлавіча Атраховіча, гэта была выдатная падзея: нарадзіўся наследнік..." Нягледзячы на тое, што спадчына была зусім невялікая, бацьку Кандрата ўсё ж хваляваў яе лёс, бо з васьмярых братоў і сясцёр, што нарадзіліся раней за Кандрата, у жывых засталіся толькі дзве сястры, ды і тое, адна з іх хутка памерла. Як зазначыў далей Кандрат, "...каб застрахаваць мяне ад такога ж лёсу, бабулькі параілі даць мне імя майго бацькі. Так і стаў я на ўсё жыццё Кандратам Кандратавічам..."\\ Нарадзіўся будучы пісьменнік 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок. Потым, з уласцівым яму гумарам, Кандрат Крапіва зазначыць: "У сям'і майго бацькі, Кандрата Міхайлавіча Атраховіча, гэта была выдатная падзея: нарадзіўся наследнік..." Нягледзячы на тое, што спадчына была зусім невялікая, бацьку Кандрата ўсё ж хваляваў яе лёс, бо з васьмярых братоў і сясцёр, што нарадзіліся раней за Кандрата, у жывых засталіся толькі дзве сястры, ды і тое, адна з іх хутка памерла. Як зазначыў далей Кандрат, "...каб застрахаваць мяне ад такога ж лёсу, бабулькі параілі даць мне імя майго бацькі. Так і стаў я на ўсё жыццё Кандратам Кандратавічам..."\\
 Далей было самае звычайнае, тыповае для таго часу жыццё вясковага хлопчыка: спачатку яго насілі на поле ў калысцы, потым ён сам хадзіў, "учапіўшыся за матчын падол...", затым пасвіў свіней, кароў, у чатырнаццаць год пайшоў за плугам, пачаў касіць. Ды і адукацыю ён атрымаў самую звычайную: у сем год пайшоў у царкоўнапрыходскую школу, праз чатыры гады яе скончыў, навучыўшыся чытаць, пісаць, лічыць. "Бацька вырашыў, што гэтай прамудрасці аж занадта для таго, каб кіраваць гаспадаркай, у якой і да ста лічыць няма чаго".\\ Далей было самае звычайнае, тыповае для таго часу жыццё вясковага хлопчыка: спачатку яго насілі на поле ў калысцы, потым ён сам хадзіў, "учапіўшыся за матчын падол...", затым пасвіў свіней, кароў, у чатырнаццаць год пайшоў за плугам, пачаў касіць. Ды і адукацыю ён атрымаў самую звычайную: у сем год пайшоў у царкоўнапрыходскую школу, праз чатыры гады яе скончыў, навучыўшыся чытаць, пісаць, лічыць. "Бацька вырашыў, што гэтай прамудрасці аж занадта для таго, каб кіраваць гаспадаркай, у якой і да ста лічыць няма чаго".\\
-Можа, так і застаўся б будучы пісьменнік малаадукаваным чалавекам, каб не адзін трагічны выпадак: памерла яго маці. Бацька вырашыў ажаніцца другі раз. Новая сям'я, новая гаспадарка, новы нашчадак... Кандрату нічога не застаецца, як "ісці ў людзі", працягваць далей сваю адукацыю. І вось, пасля гадовага перапынку, ён зноў у школе: апошні клас народнага вучылішча ў мястэчку Узда. У наступным годзе — другі клас чатырохкласнага вучылішча ў мястэчку Стоўбцы. Вучоба давалася даволі лёгка, але ... "на гэтым і абмяжоўваўся мой культурны рост". І вось тут даволі характэрная, тыповая карціна парушаецца: цяга да асветы бярэ верх, і Кандрат, правучыўшыся два гады, пакідае Стоўбцы і паступае ў такое ж вучылішча ў Койданаве. Паміж гэтымі вучылішчамі было адно маленькае, але істотнае адрозненне: у Койданаве была багацейшая бібліятэка. Тут Кандрат старанна вучыцца і шмат чытае. Да гэтага ж часу адносяцца і першыя спробы пяра: [[slounik>шарж|шаржы]] на сяброў і вершы, прасякнутыя "сусветнай тугой". Ён нават дасылае адзін з такіх вершаў у часопіс, але... Атрымаўшы адмоўны адказ, юнак пакідае займацца гэтай справай на цэлых восем гадоў.\\+Можа, так і застаўся б будучы пісьменнік малаадукаваным чалавекам, каб не адзін трагічны выпадак: памерла яго маці. Бацька вырашыў ажаніцца другі раз. Новая сям'я, новая гаспадарка, новы нашчадак... Кандрату нічога не застаецца, як "ісці ў людзі", працягваць далей сваю адукацыю. І вось, пасля гадовага перапынку, ён зноў у школе: апошні клас народнага вучылішча ў мястэчку Узда. У наступным годзе — другі клас чатырохкласнага вучылішча ў мястэчку Стоўбцы. Вучоба давалася даволі лёгка, але ... "на гэтым і абмяжоўваўся мой культурны рост". І вось тут даволі характэрная, тыповая карціна парушаецца: цяга да асветы бярэ верх, і Кандрат, правучыўшыся два гады, пакідае Стоўбцы і паступае ў такое ж вучылішча ў Койданаве. Паміж гэтымі вучылішчамі было адно маленькае, але істотнае адрозненне: у Койданаве была багацейшая бібліятэка. Тут Кандрат старанна вучыцца і шмат чытае. Да гэтага ж часу адносяцца і першыя спробы пяра: [[слоўнік/шарж|шаржы]] на сяброў і вершы, прасякнутыя "сусветнай тугой". Ён нават дасылае адзін з такіх вершаў у часопіс, але... Атрымаўшы адмоўны адказ, юнак пакідае займацца гэтай справай на цэлых восем гадоў.\\
 У 1913 годзе Кандрат закончыў койданаўскае вучылішча, але не атрымаў ніякай спецыяльнасці. Усё лета ён працаваў на гаспадарцы, дапамагаў бацьку, сям'і. Трэба было думаць, як жыць далей: у бацькі было няшмат зямлі, няма чаго было разлічваць на ўласны куток, на свой надзел. Восенню, пазычыўшы ў суседа тры рублі, Кандрат накіраваўся ў Мінск, здаваць экстэрнам экзамены на званне народнага настаўніка. Здаў экзамены і, шчаслівы, вярнуўся дадому, але быў ужо кастрычнік, таму ён не змог уладкавацца на працу (не было свабодных месцаў). Таму зімой і вясною ён ездзіў з бацькам на заробкі. Восенню 1914 года яго накіравалі настаўнічаць у вёску Мнішаны. Але працаваць тут давялося толькі адзін школьны сезон.\\ У 1913 годзе Кандрат закончыў койданаўскае вучылішча, але не атрымаў ніякай спецыяльнасці. Усё лета ён працаваў на гаспадарцы, дапамагаў бацьку, сям'і. Трэба было думаць, як жыць далей: у бацькі было няшмат зямлі, няма чаго было разлічваць на ўласны куток, на свой надзел. Восенню, пазычыўшы ў суседа тры рублі, Кандрат накіраваўся ў Мінск, здаваць экстэрнам экзамены на званне народнага настаўніка. Здаў экзамены і, шчаслівы, вярнуўся дадому, але быў ужо кастрычнік, таму ён не змог уладкавацца на працу (не было свабодных месцаў). Таму зімой і вясною ён ездзіў з бацькам на заробкі. Восенню 1914 года яго накіравалі настаўнічаць у вёску Мнішаны. Але працаваць тут давялося толькі адзін школьны сезон.\\
 З 1914 года пачалася першая сусветная вайна Была аб'яўлена мабілізацыя, дарослых мужчын бралі ў армію і пасылалі на фронт. Дайшла чарга і да Кандрата. Яго накіравалі ў школу прапаршчыкаў у Гатчыне, з якой, праз тры месяцы, ён выйшаў маладым афіцэрам. "Аб гэтым сведчылі не столькі мае вайсковыя веды, колькі новае абмундзіраванне, рэвальвер у кабуры і шашка пры баку, якая з непрывычкі замінала мне хадзіць". Затым быў фронт у Румыніі. Будучы пісьменнік даслужыўся спачатку да паручніка. А потым і да капітана.\\ З 1914 года пачалася першая сусветная вайна Была аб'яўлена мабілізацыя, дарослых мужчын бралі ў армію і пасылалі на фронт. Дайшла чарга і да Кандрата. Яго накіравалі ў школу прапаршчыкаў у Гатчыне, з якой, праз тры месяцы, ён выйшаў маладым афіцэрам. "Аб гэтым сведчылі не столькі мае вайсковыя веды, колькі новае абмундзіраванне, рэвальвер у кабуры і шашка пры баку, якая з непрывычкі замінала мне хадзіць". Затым быў фронт у Румыніі. Будучы пісьменнік даслужыўся спачатку да паручніка. А потым і да капітана.\\
Радок 18: Радок 18:
 У гэты ж час адбываецца даволі значная падзея ў жыцці самога Кандрата: ён ажаніўся з дзяўчынай са сваёй вёскі, Аленай Махнач. Неўзабаве ў іх нарадзіўся сын, які пражыў зусім нядоўга.\\ У гэты ж час адбываецца даволі значная падзея ў жыцці самога Кандрата: ён ажаніўся з дзяўчынай са сваёй вёскі, Аленай Махнач. Неўзабаве ў іх нарадзіўся сын, які пражыў зусім нядоўга.\\
 Праз невялікі час зноў мабілізацыя. На гэты раз у рады Чырвонай Арміі. Служыў у Мінску, у розных часцях, найбольш — у школе па падрыхтоўцы малодшага каманднага саставу.\\ Праз невялікі час зноў мабілізацыя. На гэты раз у рады Чырвонай Арміі. Служыў у Мінску, у розных часцях, найбольш — у школе па падрыхтоўцы малодшага каманднага саставу.\\
-У 1921 г. Кандрат Кандратавіч зноў пачынае пісаць. Ён дасылае свае творы ў газету "Красноармейская правда". Гэта былі нататкі, [[slounik>фельетон|фельетоны]], вершы ў гумарыстычным, сатырычным плане. Спачатку пісаў на рускай мове, а потым, прачытаўшы ў "Савецкай Беларусі" твор на беларускай мове, паспрабаваў напісаць. Атрымалася. Прынёс свой верш у рэдакцыю...\\+У 1921 г. Кандрат Кандратавіч зноў пачынае пісаць. Ён дасылае свае творы ў газету "Красноармейская правда". Гэта былі нататкі, [[слоўнік/фельетон|фельетоны]], вершы ў гумарыстычным, сатырычным плане. Спачатку пісаў на рускай мове, а потым, прачытаўшы ў "Савецкай Беларусі" твор на беларускай мове, паспрабаваў напісаць. Атрымалася. Прынёс свой верш у рэдакцыю...\\
 Менавіта з гэтага часу пачынаецца творчая біяграфія Крапівы.\\ Менавіта з гэтага часу пачынаецца творчая біяграфія Крапівы.\\
 У кастрычніку 1923 года скончыўся тэрмін службы ў Чырвонай Арміі. Зноў дэмабілізацыя. І перад Кандратам паўстае пытанне: "На што жыць?"\\ У кастрычніку 1923 года скончыўся тэрмін службы ў Чырвонай Арміі. Зноў дэмабілізацыя. І перад Кандратам паўстае пытанне: "На што жыць?"\\
Радок 28: Радок 28:
 І вось наступае пераломны для Беларусі 1939 год. Кандрат Крапіва зноў мабілізаваны. Зімой 1939-1940 г., марознай і жудаснай, пісьменнік прымае ўдзел у фінскай вайне. Пасля гэтага ён працуе ў рэдакцыі франтавой газеты "Красноармейская правда".\\ І вось наступае пераломны для Беларусі 1939 год. Кандрат Крапіва зноў мабілізаваны. Зімой 1939-1940 г., марознай і жудаснай, пісьменнік прымае ўдзел у фінскай вайне. Пасля гэтага ён працуе ў рэдакцыі франтавой газеты "Красноармейская правда".\\
 1941 год... Пачатак другой сусветнай вайны.\\ 1941 год... Пачатак другой сусветнай вайны.\\
-Вайна патрабавала ад пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, кампазітараў змянення накірунку і зместу творчасці. Галоўнае месца пачала займаць тэма патрыятызму, адданай любові да радзімы, нацыянальнай годнасці савецкіх людзей. Ужо ў першыя дні вайны былі апублікаваны глыбока патрыятычныя вершы [[litpers>янка-купала|Янкі Купалы]], Якуба Коласа, Пятра Глебкі, Кандрата Крапівы, [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Петруся Броўкі]], [[litpers>максім-танк|Максіма Танка]] і інш. У тую суровую гадзіну беларуская проза і паэзія апраналася, без прымерак, у ваенныя шынялі.\\+Вайна патрабавала ад пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, кампазітараў змянення накірунку і зместу творчасці. Галоўнае месца пачала займаць тэма патрыятызму, адданай любові да радзімы, нацыянальнай годнасці савецкіх людзей. Ужо ў першыя дні вайны былі апублікаваны глыбока патрыятычныя вершы [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], Якуба Коласа, Пятра Глебкі, Кандрата Крапівы, [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Петруся Броўкі]], [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] і інш. У тую суровую гадзіну беларуская проза і паэзія апраналася, без прымерак, у ваенныя шынялі.\\
 Вялікая Айчынная вайна для Кандрата Крапівы была чацвёртай, на якой яму давялося быць. У першы ж дзень вайны ён знаходзіўся ў часці, да якой быў прыпісаны — на гэты раз у рэдакцыі франтавой газеты "Красноармейская правда". "Мне давялося быць сведкам варварскай бамбардзіроўкі Мінска фашысцкімі вырадкамі, у выніку якой быў разбураны і дом, у якім я жыў. 25 чэрвеня з болем у сэрцы я пакінуў ахоплены полымем родны горад, не ведаючы нічога пра лёс сям'і, якая знаходзілася ў шасцідзесяці кіламетрах ад Мінска, з трывогай думаючы аб старшым сыне Барысе, які быў у арміі і к пачатку вайны знаходзіўся на савецка-польскай граніцы. Месяцы праз тры я даведаўся, што мая сям'я з некалькімі іншымі сем'ямі пісьменнікаў на выпадковай грузавой машыне паехала на Усход. Пасля кароткага прабывання ў Новых Бурасах, Саратаўскай вобласці, яна выехала ў Уральск, дзе ў той час знаходзіўся беларускі тэатр імя Якуба Коласа" — так прыпамінае свой ваенны час Кандрат Крапіва. Разам са звесткай пра сям'ю прыйшла і сумная вестка пра смерць выдатнага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі, што памёр у цяплушцы па дарозе ў Уральск.\\ Вялікая Айчынная вайна для Кандрата Крапівы была чацвёртай, на якой яму давялося быць. У першы ж дзень вайны ён знаходзіўся ў часці, да якой быў прыпісаны — на гэты раз у рэдакцыі франтавой газеты "Красноармейская правда". "Мне давялося быць сведкам варварскай бамбардзіроўкі Мінска фашысцкімі вырадкамі, у выніку якой быў разбураны і дом, у якім я жыў. 25 чэрвеня з болем у сэрцы я пакінуў ахоплены полымем родны горад, не ведаючы нічога пра лёс сям'і, якая знаходзілася ў шасцідзесяці кіламетрах ад Мінска, з трывогай думаючы аб старшым сыне Барысе, які быў у арміі і к пачатку вайны знаходзіўся на савецка-польскай граніцы. Месяцы праз тры я даведаўся, што мая сям'я з некалькімі іншымі сем'ямі пісьменнікаў на выпадковай грузавой машыне паехала на Усход. Пасля кароткага прабывання ў Новых Бурасах, Саратаўскай вобласці, яна выехала ў Уральск, дзе ў той час знаходзіўся беларускі тэатр імя Якуба Коласа" — так прыпамінае свой ваенны час Кандрат Крапіва. Разам са звесткай пра сям'ю прыйшла і сумная вестка пра смерць выдатнага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі, што памёр у цяплушцы па дарозе ў Уральск.\\
-У рэдакцыі "Красноармейскай правды" Кандрат Крапіва быў усяго некалькі дзён. Па рашэнні Палітупраўлення арміі пачала выдавацца франтавая газета "За Савецкую Беларусь", адказным рэдактарам якой быў [[litpers>міхась-лынькоў|Міхась Лынькоў]], а супрацоўнікамі — многія беларускія пісьменнікі і паэты: Ілля Гурскі, Пятро Глебка, [[litpers>пімен-панчанка|Пімен Панчанка]], А. Стаховіч, В. Барысенка. Пазней да іх далучыліся [[litpers>пятрусь-броўка|Пятрусь Броўка]], Максім Танк, Алесь Кучар.\\+У рэдакцыі "Красноармейскай правды" Кандрат Крапіва быў усяго некалькі дзён. Па рашэнні Палітупраўлення арміі пачала выдавацца франтавая газета "За Савецкую Беларусь", адказным рэдактарам якой быў [[постаці/міхась-лынькоў|Міхась Лынькоў]], а супрацоўнікамі — многія беларускія пісьменнікі і паэты: Ілля Гурскі, Пятро Глебка, [[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]], А. Стаховіч, В. Барысенка. Пазней да іх далучыліся [[постаці/пятрусь-броўка|Пятрусь Броўка]], Максім Танк, Алесь Кучар.\\
 "Спачатку наша група — Міхась Лынькоў, Ілья Гурскі, Васіль Барысенка і я — выпускалі газету "За Савецкую Беларусь". У нас была паходная друкарня, увесь тыраж круцілі ўручную, зрэдку ў гарадскіх друкарнях. Газеты адразу ж адпраўлялі на аэрадромы. Іх закідвалі ў тыл ворага. З фронту да нас заходзілі нашы чытачы (салдаты і афіцэры), радзей, але наведвалі і партызаны. Гэта падтрымлівала нас маральна, мы адчувалі, што робім важную справу. У снежні 1941 года я стаў камуністам".\\ "Спачатку наша група — Міхась Лынькоў, Ілья Гурскі, Васіль Барысенка і я — выпускалі газету "За Савецкую Беларусь". У нас была паходная друкарня, увесь тыраж круцілі ўручную, зрэдку ў гарадскіх друкарнях. Газеты адразу ж адпраўлялі на аэрадромы. Іх закідвалі ў тыл ворага. З фронту да нас заходзілі нашы чытачы (салдаты і афіцэры), радзей, але наведвалі і партызаны. Гэта падтрымлівала нас маральна, мы адчувалі, што робім важную справу. У снежні 1941 года я стаў камуністам".\\
 У канцы 1941 года ўся група, якая выпускала газету, была адклікана ў Маскву. Некаторы час яны яшчэ выпускалі газету "За Савецкую Беларусь", а ў канцы 1942 года Кандрат Крапіва з некаторымі іншымі таварышамі быў дэмабілізаваны і знаходзіўся ў распаражэнні ЦК КП(б)Б. Менавіта ў гэты час сям'я Кандрата Крапівы панесла вялікае гора: пад Сталінградам загінуў старэйшы сын Барыс. "Уцехай у гэтым цяжкім горы было толькі тое, што сын мой аддаў жыццё за святую справу вызвалення ад фашысцкай няволі".\\ У канцы 1941 года ўся група, якая выпускала газету, была адклікана ў Маскву. Некаторы час яны яшчэ выпускалі газету "За Савецкую Беларусь", а ў канцы 1942 года Кандрат Крапіва з некаторымі іншымі таварышамі быў дэмабілізаваны і знаходзіўся ў распаражэнні ЦК КП(б)Б. Менавіта ў гэты час сям'я Кандрата Крапівы панесла вялікае гора: пад Сталінградам загінуў старэйшы сын Барыс. "Уцехай у гэтым цяжкім горы было толькі тое, што сын мой аддаў жыццё за святую справу вызвалення ад фашысцкай няволі".\\
постаці/кандрат-крапіва.1755963611.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki