Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


постаці:зоська-верас

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Наступная версія
Папярэдняя версія
постаці:зоська-верас [2025/08/22 11:14] – створана - знешняе змена 127.0.0.1постаці:зоська-верас [2025/08/23 15:55] (бягучы) vedybeadmin
Радок 10: Радок 10:
  
 Зоська Верас (сапраўднае імя Людвіка Сівіцкая-Войцік) нарадзілася 30 верасня 1892 г. у мястэчку Меджыбут ва Украіне, дзе служыў яе бацька, афіцэр царскай арміі Антон Сівіцкі. Ён і маці Людвікі Эмілія з дому Садоўская абое паходзілі з Горадзеншчыны, бацька – з самой Гародні, маці – з Сакольскага павету (цяпер Польшча). Сям’я была, як і іншыя шляхецкія сем’і, спаланізаваная. Дома гаварылі па-польску. Зрэшты, бацька Эміліі Людвік Садоўскі, каторы меў невялікі фальварак Альхоўнікі, добра ведаў беларускую мову ды карыстаўся ёю ў гутарках з сялянамі. I Антон Сівіцкі не зважаў сябе за паляка й заўсёды папраўляў, калі нехта яго так называў: «Я – ліцвін!», «ліцвін» у сэнсе «грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага». Аднак толькі ягоная дачка Людвіка па-сапраўднаму вярнулася да сваіх каранёў, зразумела, што яна ёсць беларуска.\\ Зоська Верас (сапраўднае імя Людвіка Сівіцкая-Войцік) нарадзілася 30 верасня 1892 г. у мястэчку Меджыбут ва Украіне, дзе служыў яе бацька, афіцэр царскай арміі Антон Сівіцкі. Ён і маці Людвікі Эмілія з дому Садоўская абое паходзілі з Горадзеншчыны, бацька – з самой Гародні, маці – з Сакольскага павету (цяпер Польшча). Сям’я была, як і іншыя шляхецкія сем’і, спаланізаваная. Дома гаварылі па-польску. Зрэшты, бацька Эміліі Людвік Садоўскі, каторы меў невялікі фальварак Альхоўнікі, добра ведаў беларускую мову ды карыстаўся ёю ў гутарках з сялянамі. I Антон Сівіцкі не зважаў сябе за паляка й заўсёды папраўляў, калі нехта яго так называў: «Я – ліцвін!», «ліцвін» у сэнсе «грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага». Аднак толькі ягоная дачка Людвіка па-сапраўднаму вярнулася да сваіх каранёў, зразумела, што яна ёсць беларуска.\\
-На фармаванне светапогляду й літаратурнага густу дачкі Антон Сівіцкі меў вялікі ўплыў. Ён сам шмат чытаў, любіў [[slounik>паэзія|паэзію]], ягонымі ўлюбёнымі паэтамі былі [[bellit>адам-міцкевіч/творчасць-адама-міцкевіча|Адам Міцкевіч]] і [[bellit>уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля|Уладзіслаў Сыракомля]]. Антон Сівіцкі часта браў сваю Людку – так называлі Людвіку дома – на шпацыры, ці то ў Меджыбужы, ці ў Горадні, ці Кіеве. А пасля прасіў дзяўчынку апісаць свае ўражанні. Так фармавалася будучая пісьменніца.\\+На фармаванне светапогляду й літаратурнага густу дачкі Антон Сівіцкі меў вялікі ўплыў. Ён сам шмат чытаў, любіў [[слоўнік/паэзія|паэзію]], ягонымі ўлюбёнымі паэтамі былі [[творы/адам-міцкевіч/творчасць-адама-міцкевіча|Адам Міцкевіч]] і [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля|Уладзіслаў Сыракомля]]. Антон Сівіцкі часта браў сваю Людку – так называлі Людвіку дома – на шпацыры, ці то ў Меджыбужы, ці ў Горадні, ці Кіеве. А пасля прасіў дзяўчынку апісаць свае ўражанні. Так фармавалася будучая пісьменніца.\\
 Людвіка спачатку вучылася ў Кіеве, у прыватнай Гандлёвай школе. У школе былі розныя гурткі: фатаграфіі, прыроды, літаратуры. Вучаніцы выдавалі свой рукапісны часопіс «Подснежник» – у ім Людвіка змяшчала свае першыя літаратурныя практыкаванні. Пасля раптоўнай смерці бацькі маці й дачка вярнуліся ў Горадню. Людвіка працягвала вучобу ў прыватнай гімназіі. Як сірата па афіцэру царскай арміі й «дваранка» паводле паходжання, яна мела права вучыцца бясплатна ў Інстытуце высакародных паненак, але адмовілася ад гэтага прывілею, зважаючы, што там няма свабоды думак і дзеянняў.\\ Людвіка спачатку вучылася ў Кіеве, у прыватнай Гандлёвай школе. У школе былі розныя гурткі: фатаграфіі, прыроды, літаратуры. Вучаніцы выдавалі свой рукапісны часопіс «Подснежник» – у ім Людвіка змяшчала свае першыя літаратурныя практыкаванні. Пасля раптоўнай смерці бацькі маці й дачка вярнуліся ў Горадню. Людвіка працягвала вучобу ў прыватнай гімназіі. Як сірата па афіцэру царскай арміі й «дваранка» паводле паходжання, яна мела права вучыцца бясплатна ў Інстытуце высакародных паненак, але адмовілася ад гэтага прывілею, зважаючы, што там няма свабоды думак і дзеянняў.\\
-Ужо ў гімназіі далучылася да беларускага руху. Гімназісты арганізавалі Горадзенскі гурток беларускай моладзі (ГГБМ), мэтай якога была, перадусім, самаадукацыя: вывучэнне мовы, гісторыі, звычаяў свайго краю. Гурткоўцы ладзілі вечарыны, ставілі п’есы (напрыклад, [[bellit>карусь-каганец/карусь-каганец-модны-шляхцюк|«Моднага шляхцюка» Каруся Каганца]]), ездзілі з п’есамі на вёску. Сяляне да маладых актораў адносіліся вельмі прыхільна, пазычалі ім аўтэнтычныя касцюмы з бабуліных скрыняў. Гледачы чулі ад гарадскіх паненак і панічоў родную мову, на якой гаварылі штодня, вучыліся не цурацца яе.\\ +Ужо ў гімназіі далучылася да беларускага руху. Гімназісты арганізавалі Горадзенскі гурток беларускай моладзі (ГГБМ), мэтай якога была, перадусім, самаадукацыя: вывучэнне мовы, гісторыі, звычаяў свайго краю. Гурткоўцы ладзілі вечарыны, ставілі п’есы (напрыклад, [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-модны-шляхцюк|«Моднага шляхцюка» Каруся Каганца]]), ездзілі з п’есамі на вёску. Сяляне да маладых актораў адносіліся вельмі прыхільна, пазычалі ім аўтэнтычныя касцюмы з бабуліных скрыняў. Гледачы чулі ад гарадскіх паненак і панічоў родную мову, на якой гаварылі штодня, вучыліся не цурацца яе.\\ 
-Хутка Людвіка, каторая была бібліятэкаршаю ГГБМ, навязала лучнасць з «Нашай Нівай», выпісвала для бібліятэкі газету ды кніжкі, сама пісала вершы ў газету (першы з іх быў надрукаваны ў 1911 г. пад псеўданімам «Мірко»). Яна ліставалася з [[bellit>іншае/літаратары-нашаніўскай-эпохі-біяграфічны|нашаніўцамі]] Iванам Луцкевічам, [[litpers>вацлаў-ластоўскі|Вацлавам Ластоўскім,]] А. Уласавым. У 1912 г., вяртаючыся дамоў з Пецярбургу, куды Людвіка ездзіла на кансультацыю да прафесара-ларынголага (у яе ўжо тады пачаліся праблемы са слыхам), – яна коратка затрымалася ў Вільні і ўпершыню пераступіла парог рэдакцыі «Нашай Нівы». Калі пасля заканчэння гімназіі Людвіка паехала ў Варшаву на курсы агародніцтва й садаводства, В. Ластоўскі працягваў ліставацца з ёй, падтрымліваў ідэю арганізацыі Варшаўскага беларускага гуртка. (У гэты гурток, між іншым, увайшлі Гальяш Леўчык і Рамуальд Зімніцкі).\\+Хутка Людвіка, каторая была бібліятэкаршаю ГГБМ, навязала лучнасць з «Нашай Нівай», выпісвала для бібліятэкі газету ды кніжкі, сама пісала вершы ў газету (першы з іх быў надрукаваны ў 1911 г. пад псеўданімам «Мірко»). Яна ліставалася з [[творы/іншае/літаратары-нашаніўскай-эпохі-біяграфічны|нашаніўцамі]] Iванам Луцкевічам, [[постаці/вацлаў-ластоўскі|Вацлавам Ластоўскім,]] А. Уласавым. У 1912 г., вяртаючыся дамоў з Пецярбургу, куды Людвіка ездзіла на кансультацыю да прафесара-ларынголага (у яе ўжо тады пачаліся праблемы са слыхам), – яна коратка затрымалася ў Вільні і ўпершыню пераступіла парог рэдакцыі «Нашай Нівы». Калі пасля заканчэння гімназіі Людвіка паехала ў Варшаву на курсы агародніцтва й садаводства, В. Ластоўскі працягваў ліставацца з ёй, падтрымліваў ідэю арганізацыі Варшаўскага беларускага гуртка. (У гэты гурток, між іншым, увайшлі Гальяш Леўчык і Рамуальд Зімніцкі).\\
 Курсы Людвіка Сівіцкая закончыла перад самым пачаткам I Сусветнай вайны. Яна мелася ехаць на практыку ў маёнтак Лябёдка. Вайна аднак перакрэсліла ўсе планы выпускніцы курсаў: фронт падышоў пад самыя Альхоўнікі, і Людвіка з маці, уцякаючы ад вайны, апынуліся ў Менску.\\ Курсы Людвіка Сівіцкая закончыла перад самым пачаткам I Сусветнай вайны. Яна мелася ехаць на практыку ў маёнтак Лябёдка. Вайна аднак перакрэсліла ўсе планы выпускніцы курсаў: фронт падышоў пад самыя Альхоўнікі, і Людвіка з маці, уцякаючы ад вайны, апынуліся ў Менску.\\
 Менск тады быў прыфрантавым горадам, ягонае насельніцтва значна павялічылася за кошт уцекачоў. Неўзабаве А. Уласаў, спаткаўшы яе, сказаў: «О, панна Людвіка, як добра, што Вы тут. Ёсць столькі работы!» Так Людвіка апынулася ў самай гушчы беларускага жыцця. Яна працавала ў Камітэце Таварыства помачы ахвярам вайны. Менскі аддзел Таварыства быў створаны ў ліпені 1915 г. Аддзел адкрыў дзіцячы прытулак у раёне Камароўкі й Залатой горкі, начлежныя прытулкі для ўцекачоў, дзве бясплатныя й адну платную сталоўку пад назваю «Беларуская хатка» – адначасна клуб беларускай інтэлігенцыі. Людвіка загадвала сталоўкай, дзіцячым прытулкам, арганізавала курсы для ўцекачоў, стварала для іх працоўныя месцы (ткацкія майстроўні, пража ільну).\\ Менск тады быў прыфрантавым горадам, ягонае насельніцтва значна павялічылася за кошт уцекачоў. Неўзабаве А. Уласаў, спаткаўшы яе, сказаў: «О, панна Людвіка, як добра, што Вы тут. Ёсць столькі работы!» Так Людвіка апынулася ў самай гушчы беларускага жыцця. Яна працавала ў Камітэце Таварыства помачы ахвярам вайны. Менскі аддзел Таварыства быў створаны ў ліпені 1915 г. Аддзел адкрыў дзіцячы прытулак у раёне Камароўкі й Залатой горкі, начлежныя прытулкі для ўцекачоў, дзве бясплатныя й адну платную сталоўку пад назваю «Беларуская хатка» – адначасна клуб беларускай інтэлігенцыі. Людвіка загадвала сталоўкай, дзіцячым прытулкам, арганізавала курсы для ўцекачоў, стварала для іх працоўныя месцы (ткацкія майстроўні, пража ільну).\\
-Тады ў Менску Людвіка пазнаёмілася з многімі беларускімі дзеячамі: паэтам [[litpers>змітрок-бядуля|Змітраком Бядулем]] і ягонымі сёстрамі, з празаікам [[bellit>ядвігін-ш/ядвігін-ш-антон-іванавіч-лявіцкі|Ядвігіным Ш. (А Лявіцкім)]] і ягонай дачкой Вандай, з [[litpers>уладзіслаў-галубок|Уладзіславам Галубком]], Аркадзем Смолічам, У. Фальскім і [[litpers>максім-багдановіч|Максімам Багдановічам]]. Калі А. Смоліч пакінуў Менск, паміж Людвікай і ім распачалася шчырая сяброўская перапіска. Дзіўна, але ў сваіх разважаннях Смолічу ўдалося крыху зазірнуць у будучыню. Ён пісаў: «Ніхай Вам Найвышні дадае сілаў! Тое, што робіце і зрабілі Вы ў гэты глухі час, доўга памятаць будуць беларусы. Для будучыні гэта будзе абразом – сколькі можа зрабіць адзін чалавек».\\+Тады ў Менску Людвіка пазнаёмілася з многімі беларускімі дзеячамі: паэтам [[постаці/змітрок-бядуля|Змітраком Бядулем]] і ягонымі сёстрамі, з празаікам [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-антон-іванавіч-лявіцкі|Ядвігіным Ш. (А Лявіцкім)]] і ягонай дачкой Вандай, з [[постаці/уладзіслаў-галубок|Уладзіславам Галубком]], Аркадзем Смолічам, У. Фальскім і [[постаці/максім-багдановіч|Максімам Багдановічам]]. Калі А. Смоліч пакінуў Менск, паміж Людвікай і ім распачалася шчырая сяброўская перапіска. Дзіўна, але ў сваіх разважаннях Смолічу ўдалося крыху зазірнуць у будучыню. Ён пісаў: «Ніхай Вам Найвышні дадае сілаў! Тое, што робіце і зрабілі Вы ў гэты глухі час, доўга памятаць будуць беларусы. Для будучыні гэта будзе абразом – сколькі можа зрабіць адзін чалавек».\\
 Пра Максіма Багдановіча Зоська Верас напісала цікавыя, насычаныя біяграфічнымі дэталямі ўспаміны. Напрыклад, яна ўзгадвае, што Багдановіч вельмі любіў дзяцей і шкадаваў, што з-за сваёй хваробы ён не можа іх мець. (Гэтыя ўспаміны пад назовам «М. Багдановіч. 5 месяцаў у Менску» друкаваліся ў «Маладосці»).\\ Пра Максіма Багдановіча Зоська Верас напісала цікавыя, насычаныя біяграфічнымі дэталямі ўспаміны. Напрыклад, яна ўзгадвае, што Багдановіч вельмі любіў дзяцей і шкадаваў, што з-за сваёй хваробы ён не можа іх мець. (Гэтыя ўспаміны пад назовам «М. Багдановіч. 5 месяцаў у Менску» друкаваліся ў «Маладосці»).\\
-У Менску Л. Сівіцкая пісала вершы, [[slounik>імпрэсія|імпрэсіі]] й тады ж пачала карыстацца [[slounik>псеўданім|псеўданімам]] «Зоська Верас». У Менску Людвіка Сівіцкая напісала шмат якія свае імпрэсіі: «Толькі сум», «Думкі» ды іншыя, – яны часткова змешчаныя ў «Хрэстаматыі» I. Дварчаніна.\\+У Менску Л. Сівіцкая пісала вершы, [[слоўнік/імпрэсія|імпрэсіі]] й тады ж пачала карыстацца [[слоўнік/псеўданім|псеўданімам]] «Зоська Верас». У Менску Людвіка Сівіцкая напісала шмат якія свае імпрэсіі: «Толькі сум», «Думкі» ды іншыя, – яны часткова змешчаныя ў «Хрэстаматыі» I. Дварчаніна.\\
 У 1917 г. Людвіка Сівіцкая прыймала ўдзел ва Усебеларускім з’ездзе рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэлегатаў, была ягоным сакратаром. Была пасля й сыгнатарам абвешчання незалежнай Беларусі. У другой палавіне 1918 г. яна з маці вярнулася ў родную Сакольшчыну. У Менску застаўся вельмі дарагі ёй чалавек Фабіян Шантыр, юрыст, публіцыст, камісар па справах нацыянальнасці ў першым беларускім урадзе Жылуновіча. Яна яго больш не пабачыла. Ф. Шантыра ў 1920 г. расстралялі бальшавікі. А ў 1919 г. у Людвікі й Фабіяна нарадзіўся сын Антон, каторы так і не ведаў свайго бацькі.\\ У 1917 г. Людвіка Сівіцкая прыймала ўдзел ва Усебеларускім з’ездзе рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэлегатаў, была ягоным сакратаром. Была пасля й сыгнатарам абвешчання незалежнай Беларусі. У другой палавіне 1918 г. яна з маці вярнулася ў родную Сакольшчыну. У Менску застаўся вельмі дарагі ёй чалавек Фабіян Шантыр, юрыст, публіцыст, камісар па справах нацыянальнасці ў першым беларускім урадзе Жылуновіча. Яна яго больш не пабачыла. Ф. Шантыра ў 1920 г. расстралялі бальшавікі. А ў 1919 г. у Людвікі й Фабіяна нарадзіўся сын Антон, каторы так і не ведаў свайго бацькі.\\
-Людвіка Сівіцкая з сынам жыла ў фальварку свайго дзеда Людвіка Садоўскага, памагала яму ў гаспадарцы. Пісала вершы, прысвечаныя найчасцей малому сыночку. У 1922 г. Людвікін дзед памёр. Альхоўнікі давялося прадаць, а Людвіка з маці й сынам пераехала ў Вільню. Аднак Альхоўнікі яна ўспамінала праз усё сваё жыццё. У Вільні Людвіка пачала працаваць адміністратаркай у рэдакцыі грамадаўскіх гарсэтаў. Рэдакцыя месцілася тады на Віленскай, 12. Тут яна зноў спаткалася з Антонам Луцкевічам, пазнаёмілася з [[litpers>браніслаў-тарашкевіч|Браніславам Тарашкевічам]] ды іншымі беларускімі дзеячамі. Працуючы ў рэдакцыі, Людвіка Сівіцкая апекавалася таксама палітычнымі вязнямі, насіла ім харчовыя перадачы, дамагалася ў пракуратуры дазволу на перадачу кніжак, паштовай паперы. У астрозе на Лукішках тады сядзела нямала беларусаў, сярод іх Міхась Машара, Антон Войцік ды інш. Вязні пісалі Людвіцы з астрогу, а яна пісала іх родным на вёску. М. Машара прысылаў ёй свае вершы, яшчэ слабенькія, прымітыўныя. З гэтых вершаў Л. Сівіцкая адабрала лепшыя й выдала сваім коштам маленькую кніжыцу «Малюнкі». Каштавала гэтае выданне нядорага, бо наборшчыкі й сам уласнік друкарні Левін грошы за друк не ўзялі – каштавала толькі папера. Калі Машара выйшаў на свабоду, дык меў некалькі злотых на пачатак свайго жыцця.\\+Людвіка Сівіцкая з сынам жыла ў фальварку свайго дзеда Людвіка Садоўскага, памагала яму ў гаспадарцы. Пісала вершы, прысвечаныя найчасцей малому сыночку. У 1922 г. Людвікін дзед памёр. Альхоўнікі давялося прадаць, а Людвіка з маці й сынам пераехала ў Вільню. Аднак Альхоўнікі яна ўспамінала праз усё сваё жыццё. У Вільні Людвіка пачала працаваць адміністратаркай у рэдакцыі грамадаўскіх гарсэтаў. Рэдакцыя месцілася тады на Віленскай, 12. Тут яна зноў спаткалася з Антонам Луцкевічам, пазнаёмілася з [[постаці/браніслаў-тарашкевіч|Браніславам Тарашкевічам]] ды іншымі беларускімі дзеячамі. Працуючы ў рэдакцыі, Людвіка Сівіцкая апекавалася таксама палітычнымі вязнямі, насіла ім харчовыя перадачы, дамагалася ў пракуратуры дазволу на перадачу кніжак, паштовай паперы. У астрозе на Лукішках тады сядзела нямала беларусаў, сярод іх Міхась Машара, Антон Войцік ды інш. Вязні пісалі Людвіцы з астрогу, а яна пісала іх родным на вёску. М. Машара прысылаў ёй свае вершы, яшчэ слабенькія, прымітыўныя. З гэтых вершаў Л. Сівіцкая адабрала лепшыя й выдала сваім коштам маленькую кніжыцу «Малюнкі». Каштавала гэтае выданне нядорага, бо наборшчыкі й сам уласнік друкарні Левін грошы за друк не ўзялі – каштавала толькі папера. Калі Машара выйшаў на свабоду, дык меў некалькі злотых на пачатак свайго жыцця.\\
 У 1926 г. Людвіка пабралася шлюбам з Антонам Войцікам, каторы працаваў рэдактарам у беларускіх газетах, за што не аднаго разу апынаўся на Лукішках. За грошы атрыманыя ад продажу Альхоўнікаў купілі дамок і дзялянку зямлі ў Чыгуначнай Калоніі (цяпер Павільнюс).\\ У 1926 г. Людвіка пабралася шлюбам з Антонам Войцікам, каторы працаваў рэдактарам у беларускіх газетах, за што не аднаго разу апынаўся на Лукішках. За грошы атрыманыя ад продажу Альхоўнікаў купілі дамок і дзялянку зямлі ў Чыгуначнай Калоніі (цяпер Павільнюс).\\
-Працуючы ў грамадаўскіх газетах, Зоська Верас друкавала свае раней напісаныя творы ў беларускіх часопісах: у студэнцкім часопісе «Наш шлях» і «Студэнцкая думка», у часопісе «Родныя гоні». Гэта былі імпрэсіі-абразкі «Сум», «Ночы», «Вецер выў», «Мыслі», «Шкада», «Рыбкі», «Прыйдзі Хрыстос» ды інш. У зборніку выбранага Зоські Верас «Кажэння ласкі» (1985 г.) у звароце да чытача [[litpers>ніл-гілевіч|Ніл Гілевіч]] пісаў: «Лірычныя абразкі аўтаркі – гэта своеасаблівыя вершы ў прозе, у якіх тонка перададзены не толькі настроі, але й роздумы, якія вымагаюць чытання ўважлівага, засяроджанага, – тады ў іх адкрыецца глыбіня ўзаемадачыненняў са светам чалавека духоўна багатага, інтэлігентнага...» Усе гэтыя разважанні над людскімі пачуццямі, лёсам вельмі эмацыянальныя, вобразныя. Песіместычны настрой большасці з іх навеяны Першай сусветнай вайной ды рэвалюцыяй 17-га году. Але ў некаторых («Нёману») прабіваецца надзея на лепшае.\\ +Працуючы ў грамадаўскіх газетах, Зоська Верас друкавала свае раней напісаныя творы ў беларускіх часопісах: у студэнцкім часопісе «Наш шлях» і «Студэнцкая думка», у часопісе «Родныя гоні». Гэта былі імпрэсіі-абразкі «Сум», «Ночы», «Вецер выў», «Мыслі», «Шкада», «Рыбкі», «Прыйдзі Хрыстос» ды інш. У зборніку выбранага Зоські Верас «Кажэння ласкі» (1985 г.) у звароце да чытача [[постаці/ніл-гілевіч|Ніл Гілевіч]] пісаў: «Лірычныя абразкі аўтаркі – гэта своеасаблівыя вершы ў прозе, у якіх тонка перададзены не толькі настроі, але й роздумы, якія вымагаюць чытання ўважлівага, засяроджанага, – тады ў іх адкрыецца глыбіня ўзаемадачыненняў са светам чалавека духоўна багатага, інтэлігентнага...» Усе гэтыя разважанні над людскімі пачуццямі, лёсам вельмі эмацыянальныя, вобразныя. Песіместычны настрой большасці з іх навеяны Першай сусветнай вайной ды рэвалюцыяй 17-га году. Але ў некаторых («Нёману») прабіваецца надзея на лепшае.\\ 
-У гэты час Зоська Верас выступала са сваімі творамі на літаратурных вечарах, якія ладзіліся ў Вільні ці то Таварыствам беларускай школы (ТБШ), ці то Студэнцкім Саюзам. Адзін такі вечар адбыўся 12 траўня 1927 г. і пра яго ёсць зацемка ў Хроніцы часопісу «Родныя гоні»: «21 мая у Вільні у Народным Доме ТБШ быў вечар аўтараў. На вечары выступілі: [[litpers>наталля-арсеннева|Наталля Арсеннева]], Зоська Верас, Міхась Васілёк, А. Бартуль, Салагуб і іншыя. Вечар зрабіў вельмі добрае ўражанне. Публікі было мноства».\\ +У гэты час Зоська Верас выступала са сваімі творамі на літаратурных вечарах, якія ладзіліся ў Вільні ці то Таварыствам беларускай школы (ТБШ), ці то Студэнцкім Саюзам. Адзін такі вечар адбыўся 12 траўня 1927 г. і пра яго ёсць зацемка ў Хроніцы часопісу «Родныя гоні»: «21 мая у Вільні у Народным Доме ТБШ быў вечар аўтараў. На вечары выступілі: [[постаці/наталля-арсеннева|Наталля Арсеннева]], Зоська Верас, Міхась Васілёк, А. Бартуль, Салагуб і іншыя. Вечар зрабіў вельмі добрае ўражанне. Публікі было мноства».\\ 
-Пасля разгрому Грамады, калі ўсе грамадаўскія газеты былі закрытыя, Людвіка Войцік пачала выдаваць часопіс для дзяцей «Заранка». Выдавала яго на працягу 3-х гадоў, дастаючы спачатку ад Пасольскага клубу дапамогу 30 злотых. Потым і ў гэтых грошах было адмоўлена. У «Заранцы» без ганарару супрацоўнічалі М. Машара, М. Васілёк, С. Новік-Пяюн (псеўданім «малады дзядок»), Л. Бярозка (А. Смаршчок), Хв. Ільяшэвіч ды інш. Але найбольш пісалі для «Заранкі» сама Зоська Верас ды яе муж А. Войцік. Апавяданні, якія З. Верас пісала для «Заранкі» й «Пралесак», прысвечаныя выхаваўчай мэце, яны вучаць любіць і шанаваць прыроду, даюць у цікавай, даступнай для дзяцей форме шмат інфармацыі, заахвочваюць апекавацца звярамі й птушкамі, берагчы расліны, захоўваць традыцыі. Дастаткова назваць такія апавяданні, як «[[bellit>зоська-верас/зоська-верас-птушыная-ёлка|Птушыная ёлка]]», «Боцікі з крапівы й шапка з васількоў», «Чырвоныя яечкі» ды інш. Яшчэ для «Заранкі», а пасля й для «Пралесак», пісьменніца пісала навукова-папулярныя артыкулы на тэму прыроды. У гэтых часопісах друкаваліся і яе вершы для дзяцей – радасныя, поўныя глыбокага пачуцця да дзяцей і прыроды, а таксама пераклады польскіх паэтаў М. Канапніцкай і А. Асныка. Часопіс карыстаўся поспехам сярод вясковых дзяцей, каторыя прысылалі свае апавяданні, лісты. Аднак грошай не хапала, і «Заранка» перастала выходзіць. Дзякуючы ксяндзу Гадлеўскаму, пачалі былі тады выдаваць часопіс для дзяцей «Пралескі» – і ён выдаваўся нядоўга.\\+Пасля разгрому Грамады, калі ўсе грамадаўскія газеты былі закрытыя, Людвіка Войцік пачала выдаваць часопіс для дзяцей «Заранка». Выдавала яго на працягу 3-х гадоў, дастаючы спачатку ад Пасольскага клубу дапамогу 30 злотых. Потым і ў гэтых грошах было адмоўлена. У «Заранцы» без ганарару супрацоўнічалі М. Машара, М. Васілёк, С. Новік-Пяюн (псеўданім «малады дзядок»), Л. Бярозка (А. Смаршчок), Хв. Ільяшэвіч ды інш. Але найбольш пісалі для «Заранкі» сама Зоська Верас ды яе муж А. Войцік. Апавяданні, якія З. Верас пісала для «Заранкі» й «Пралесак», прысвечаныя выхаваўчай мэце, яны вучаць любіць і шанаваць прыроду, даюць у цікавай, даступнай для дзяцей форме шмат інфармацыі, заахвочваюць апекавацца звярамі й птушкамі, берагчы расліны, захоўваць традыцыі. Дастаткова назваць такія апавяданні, як «[[творы/зоська-верас/зоська-верас-птушыная-ёлка|Птушыная ёлка]]», «Боцікі з крапівы й шапка з васількоў», «Чырвоныя яечкі» ды інш. Яшчэ для «Заранкі», а пасля й для «Пралесак», пісьменніца пісала навукова-папулярныя артыкулы на тэму прыроды. У гэтых часопісах друкаваліся і яе вершы для дзяцей – радасныя, поўныя глыбокага пачуцця да дзяцей і прыроды, а таксама пераклады польскіх паэтаў М. Канапніцкай і А. Асныка. Часопіс карыстаўся поспехам сярод вясковых дзяцей, каторыя прысылалі свае апавяданні, лісты. Аднак грошай не хапала, і «Заранка» перастала выходзіць. Дзякуючы ксяндзу Гадлеўскаму, пачалі былі тады выдаваць часопіс для дзяцей «Пралескі» – і ён выдаваўся нядоўга.\\
 У тым часе Л. Сівіцкая-Войцік арганізавала ў Вільні пчалярскае таварыства «Пчала» й пачала выдаваць часопіс «Беларуская борць», у каторым збольшага друкаваліся розныя артыкулы пчалярам, агароднікам, парады для жанчын. «Пчала» шукала кантакты з украінскімі ды польскімі пчалярамі, абмен матэрыяламі, пчалярскім досведам, ладзіла продаж мёду. У «Борці», а раней у сельскагаспадарчым часопісе «Саха», рэдактарка «Борці» друкавала свае артыкулы з галіны пчалярства й агародніцтва, вяла пошту чытачоў, адказвала на іх пытанні. У гэтых часопісах яна не карысталася псеўданімам «З. Верас», а падпісвалася «Л. Войцікава» або «Л. В.»\\ У тым часе Л. Сівіцкая-Войцік арганізавала ў Вільні пчалярскае таварыства «Пчала» й пачала выдаваць часопіс «Беларуская борць», у каторым збольшага друкаваліся розныя артыкулы пчалярам, агароднікам, парады для жанчын. «Пчала» шукала кантакты з украінскімі ды польскімі пчалярамі, абмен матэрыяламі, пчалярскім досведам, ладзіла продаж мёду. У «Борці», а раней у сельскагаспадарчым часопісе «Саха», рэдактарка «Борці» друкавала свае артыкулы з галіны пчалярства й агародніцтва, вяла пошту чытачоў, адказвала на іх пытанні. У гэтых часопісах яна не карысталася псеўданімам «З. Верас», а падпісвалася «Л. Войцікава» або «Л. В.»\\
 Яшчэ ў 1924 г. Л. Сівіцкая выдала невялікі «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік». Гэта быў першы такога напрамку беларускі слоўнічак. Тагачасная польская крытыка прыхільна паставілася да ягонага выдання, звярнуўшы ўвагу на тое, якія прыгожыя ды вобразныя беларускія назовы раслін. Цяпер слоўнічак Зоські Верас – бібліяграфічная рэдкасць, адзін асобнік, між іншым, знаходзіцца ў Нью-Ёрскай нацыянальнай бібліятэцы. Вартасць працы Зоські Верас падкрэслівае й тое, што, калі выдаваўся батанічны слоўнік Кісялёва, слоўнічак З. Верас цалкам у яго ўвайшоў.\\ Яшчэ ў 1924 г. Л. Сівіцкая выдала невялікі «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік». Гэта быў першы такога напрамку беларускі слоўнічак. Тагачасная польская крытыка прыхільна паставілася да ягонага выдання, звярнуўшы ўвагу на тое, якія прыгожыя ды вобразныя беларускія назовы раслін. Цяпер слоўнічак Зоські Верас – бібліяграфічная рэдкасць, адзін асобнік, між іншым, знаходзіцца ў Нью-Ёрскай нацыянальнай бібліятэцы. Вартасць працы Зоські Верас падкрэслівае й тое, што, калі выдаваўся батанічны слоўнік Кісялёва, слоўнічак З. Верас цалкам у яго ўвайшоў.\\
Радок 36: Радок 36:
 У 1948 г. раптоўна памёр А. Войцік. Пачаліся найгоршыя гады ў жыцці Л. Сівіцкай-Войцік – гады самоты, ізаляванасці ад людзей, тугі па сыне, які бясследна згінуў у 1945 г. У1956 г. Антон Шантыр нечакана вярнуўся дамоў з сталінскіх лагероў: 10 гадоў ён быў пазбаўлены права ліставацца з маці.\\ У 1948 г. раптоўна памёр А. Войцік. Пачаліся найгоршыя гады ў жыцці Л. Сівіцкай-Войцік – гады самоты, ізаляванасці ад людзей, тугі па сыне, які бясследна згінуў у 1945 г. У1956 г. Антон Шантыр нечакана вярнуўся дамоў з сталінскіх лагероў: 10 гадоў ён быў пазбаўлены права ліставацца з маці.\\
 У 1961 г. пачаўся новы перыяд у жыцці Зоські Верас. Яе «адкрыў» малады аспірант з Менску Арсень Ліс, які ў віленскіх архівах збіраў матэрыялы да сваёй дысертацыі. 40 гадоў пазней, у 2001 г., А. Ліс расказаў, а пасля й напісаў, што яго падштурхнула на пошукі Зоські Верас. У № 12 часопісу «Кантакты і дыялогі» за 2001 г. была надрукаваная ягоная нататка «Колькі згадак пра віленчукоў», дзе А. Ліс піша: «Пасля работы ў аддзеле рукапісаў і бібліятэцы АН Літвы, вечарам, я нярэдка падаваўся па знаёмых адрасах. Можа найболей учашчаў у леснічоўку на Панарах, дзе жыла Зоська Верас, паплечніца М. Багдановіча, А. Смоліча, У. Галубка, А. Уласава, З. Бядулі. У свядомасці жыла асабістая ўдзячнасць даўгалетняй працаўніцы на беларускай культурна-грамадскай ніве. Маё дзяцінства, скупое на кніжку, у свой час акрасіў выдаваны ёю ў канцы 20-х, пачатку 30-х гадоў у Вільні часопіс для дзяцей «Заранка». Быў гэта родны, арганічны свет, створаны пісьменніцай і журналісткай Зоськай Верас і супрацоўнікамі яе выдання».\\ У 1961 г. пачаўся новы перыяд у жыцці Зоські Верас. Яе «адкрыў» малады аспірант з Менску Арсень Ліс, які ў віленскіх архівах збіраў матэрыялы да сваёй дысертацыі. 40 гадоў пазней, у 2001 г., А. Ліс расказаў, а пасля й напісаў, што яго падштурхнула на пошукі Зоські Верас. У № 12 часопісу «Кантакты і дыялогі» за 2001 г. была надрукаваная ягоная нататка «Колькі згадак пра віленчукоў», дзе А. Ліс піша: «Пасля работы ў аддзеле рукапісаў і бібліятэцы АН Літвы, вечарам, я нярэдка падаваўся па знаёмых адрасах. Можа найболей учашчаў у леснічоўку на Панарах, дзе жыла Зоська Верас, паплечніца М. Багдановіча, А. Смоліча, У. Галубка, А. Уласава, З. Бядулі. У свядомасці жыла асабістая ўдзячнасць даўгалетняй працаўніцы на беларускай культурна-грамадскай ніве. Маё дзяцінства, скупое на кніжку, у свой час акрасіў выдаваны ёю ў канцы 20-х, пачатку 30-х гадоў у Вільні часопіс для дзяцей «Заранка». Быў гэта родны, арганічны свет, створаны пісьменніцай і журналісткай Зоськай Верас і супрацоўнікамі яе выдання».\\
-Неяк у гутарцы з А. Лісам Зоська Верас сказала, што ён абудзіў яе з летаргічнага сну. І, сапраўды, гарод, гаспадарка, унук, – усе гэтыя заняткі не маглі задаволіць чалавека, які шмат ведаў, захоўваў у памяці весткі пра выдатных беларускіх дзеячаў і прывык доўгія гады займацца інтэлектуальнай працай. Са з'яўленнем А. Ліса, а пасля й іншых беларускіх літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў і, асабліва, моладзі, якая ахвотна наведвала «Лясную хатку» (так празвалі наведнікі дамок Зоські Верас у Ніжніх Панарах), – жыццё Зоські Верас перамянілася. У «Лясную хатку» шнуром пацягнуліся госці: школьнікі, студэнты, пісьменнікі, вучоныя, мастакі, – усе, каму была дарагая беларуская мова, літаратура, гісторыя. «А ў дзверы – госці, госці, госці – Навіны, клопаты, лісты. Са сталасці і маладосці, З віроў, дзе згінулі плыты», – пісаў у вершы, прысвечаным пісьменніцы, [[litpers>рыгор-барадулін|Рыгор Барадулін]]. Зоська Верас дрэнна чула, і таму госці на паперы пісалі ёй свае пытанні, праблемы. Сшыткі з такімі пытаннямі сведчаць, з аднаго боку, пра зацікаўленне беларушчынаю гасцей, з другога – пра незвычайную дасведчанасць і фенаменальную памяць Зоські Верас, каторая захавала шмат імёнаў, фактаў, рысаў людзей, падзеяў, датаў з бурлівага беларускага жыцця першай паловы XX ст. Расказвала Зоська Верас свабодна, вобразна, з шматлікімі дэталямі.\\ +Неяк у гутарцы з А. Лісам Зоська Верас сказала, што ён абудзіў яе з летаргічнага сну. І, сапраўды, гарод, гаспадарка, унук, – усе гэтыя заняткі не маглі задаволіць чалавека, які шмат ведаў, захоўваў у памяці весткі пра выдатных беларускіх дзеячаў і прывык доўгія гады займацца інтэлектуальнай працай. Са з'яўленнем А. Ліса, а пасля й іншых беларускіх літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў і, асабліва, моладзі, якая ахвотна наведвала «Лясную хатку» (так празвалі наведнікі дамок Зоські Верас у Ніжніх Панарах), – жыццё Зоські Верас перамянілася. У «Лясную хатку» шнуром пацягнуліся госці: школьнікі, студэнты, пісьменнікі, вучоныя, мастакі, – усе, каму была дарагая беларуская мова, літаратура, гісторыя. «А ў дзверы – госці, госці, госці – Навіны, клопаты, лісты. Са сталасці і маладосці, З віроў, дзе згінулі плыты», – пісаў у вершы, прысвечаным пісьменніцы, [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгор Барадулін]]. Зоська Верас дрэнна чула, і таму госці на паперы пісалі ёй свае пытанні, праблемы. Сшыткі з такімі пытаннямі сведчаць, з аднаго боку, пра зацікаўленне беларушчынаю гасцей, з другога – пра незвычайную дасведчанасць і фенаменальную памяць Зоські Верас, каторая захавала шмат імёнаў, фактаў, рысаў людзей, падзеяў, датаў з бурлівага беларускага жыцця першай паловы XX ст. Расказвала Зоська Верас свабодна, вобразна, з шматлікімі дэталямі.\\ 
-Тады ж і пачалі пісаць пра яе, шукаць парады. Напрыклад, [[litpers>уладзімір-караткевіч|Уладзімір Караткевіч]] цікавіўся «Батанічным слоўнікам» – назовы раслінаў былі яму патрэбныя да ягоных твораў. Гісторык Г. Каханоўскі зацікавіўся постаццю прадзеда Людвікі Сівіцкай [[bellit>іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/ігнат-кулакоўскі|Ігната Кулакоўскага]],\\+Тады ж і пачалі пісаць пра яе, шукаць парады. Напрыклад, [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзімір Караткевіч]] цікавіўся «Батанічным слоўнікам» – назовы раслінаў былі яму патрэбныя да ягоных твораў. Гісторык Г. Каханоўскі зацікавіўся постаццю прадзеда Людвікі Сівіцкай [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/ігнат-кулакоўскі|Ігната Кулакоўскага]],\\
 Вучні з Гудзевічаў прасілі памагчы стварыць у школьным музеі куток лекарскіх зёлак. Аднак найчасцей у сшытках з пытаннямі паўтараюцца просьбы расказаць пра Максіма Багдановіча. Зоська Верас заставалася ўжо адзіным чалавекам, каторы асабіста ведаў паэта. Пыталіся пра З. Бядулю, Ядвігіна Ш., Г. Леўчыка, – пытанняў было безліч. I Зоська Верас падрабязна адказвала, паказваючы архіўныя матэрыялы, арыгіналы лістоў I. Луцкевіча, А. Уласава, В. Ластоўскага, Ф. Шантыра, пажоўклыя, яшчэ дарэвалюцыйныя выданні кніжак, кніжкі міжваеннага часу, часопісы, фатаграфіі. Дзеля пашырэння ведаў пра беларускі адраджэнскі рух, дзеля абуджэння нацыянальнай свядомасці яна не шкадавала ні сілаў, ні часу.\\ Вучні з Гудзевічаў прасілі памагчы стварыць у школьным музеі куток лекарскіх зёлак. Аднак найчасцей у сшытках з пытаннямі паўтараюцца просьбы расказаць пра Максіма Багдановіча. Зоська Верас заставалася ўжо адзіным чалавекам, каторы асабіста ведаў паэта. Пыталіся пра З. Бядулю, Ядвігіна Ш., Г. Леўчыка, – пытанняў было безліч. I Зоська Верас падрабязна адказвала, паказваючы архіўныя матэрыялы, арыгіналы лістоў I. Луцкевіча, А. Уласава, В. Ластоўскага, Ф. Шантыра, пажоўклыя, яшчэ дарэвалюцыйныя выданні кніжак, кніжкі міжваеннага часу, часопісы, фатаграфіі. Дзеля пашырэння ведаў пра беларускі адраджэнскі рух, дзеля абуджэння нацыянальнай свядомасці яна не шкадавала ні сілаў, ні часу.\\
-Людзі, як пілігрымы да святога месца, ішлі ў яе «Лясную хатку». Кастусь Цвірка запісаў у сшытку: «Убачыў, падышоўшы, Ваш дамок і дымок з коміна, зняў шапку й пакланіўся, як некалі беларусы здымалі шапкі, калі праходзілі паўз Божага дому». У «Лясной хатцы» бывалі пісьменнікі Уладзімір Караткевіч, Яраслаў Пархута, Рыгор Барадулін, [[litpers>ларыса-геніюш|Ларыса Геніюш]], Данута Бічэль-Загнетава, [[litpers>алесь-бачыла|Алесь Бачыла]], мастакі А. Марачкін, В. Маркавец, Я. Кулік, М. Купава, В. Целеш, А. Цыркуноў, вучоныя-літаратуразнаўцы Адам Мальдзіс, Я. Саламевіч, Г. Кісялёў, В. Скалабан ды інш. Зоська Верас атрымоўвала шмат лістоў, за год збіралася іх 600-700, амаль два лісты на дзень. I на ўсе лісты яна адказвала вельмі акуратна. Калі прыпамінала яшчэ нешта, што не напісана, пісала ліст наўздагон.\\+Людзі, як пілігрымы да святога месца, ішлі ў яе «Лясную хатку». Кастусь Цвірка запісаў у сшытку: «Убачыў, падышоўшы, Ваш дамок і дымок з коміна, зняў шапку й пакланіўся, як некалі беларусы здымалі шапкі, калі праходзілі паўз Божага дому». У «Лясной хатцы» бывалі пісьменнікі Уладзімір Караткевіч, Яраслаў Пархута, Рыгор Барадулін, [[постаці/ларыса-геніюш|Ларыса Геніюш]], Данута Бічэль-Загнетава, [[постаці/алесь-бачыла|Алесь Бачыла]], мастакі А. Марачкін, В. Маркавец, Я. Кулік, М. Купава, В. Целеш, А. Цыркуноў, вучоныя-літаратуразнаўцы Адам Мальдзіс, Я. Саламевіч, Г. Кісялёў, В. Скалабан ды інш. Зоська Верас атрымоўвала шмат лістоў, за год збіралася іх 600-700, амаль два лісты на дзень. I на ўсе лісты яна адказвала вельмі акуратна. Калі прыпамінала яшчэ нешта, што не напісана, пісала ліст наўздагон.\\
 Сваіх наведнікаў яна сустракала ветліва. Улетку гутарку вяла каля стала пад сасной, увосень і ўзімку ў сваім пакойчыку, дзе й перахоўвала свае каштоўныя архівы. Гасцей уражвалі яе маладыя вочы (дый чытала яна без акуляраў), цёмныя валасы без адзінага сівога валаска, яе ўменне гаварыць і, асабліва, фенаменальная памяць.\\ Сваіх наведнікаў яна сустракала ветліва. Улетку гутарку вяла каля стала пад сасной, увосень і ўзімку ў сваім пакойчыку, дзе й перахоўвала свае каштоўныя архівы. Гасцей уражвалі яе маладыя вочы (дый чытала яна без акуляраў), цёмныя валасы без адзінага сівога валаска, яе ўменне гаварыць і, асабліва, фенаменальная памяць.\\
 Зоська Верас цікавілася сучаснай беларускай літаратурай, яе бібліятэка ўсё папаўнялася новымі кніжкамі.\\ Зоська Верас цікавілася сучаснай беларускай літаратурай, яе бібліятэка ўсё папаўнялася новымі кніжкамі.\\
Радок 46: Радок 46:
 Першым памочнікам (фактычна, сакратаром) Зоські Верас быў яе зяць Лявон Луцкевіч. Ён перадрукоўваў для яе рукапісы, перафатаграфоўваў старыя здымкі, прыводзіў і адводзіў гасцей (знайсці дарогу ў «Лясную хатку» было не так проста), памагаў у падборцы матэрыялаў.\\ Першым памочнікам (фактычна, сакратаром) Зоські Верас быў яе зяць Лявон Луцкевіч. Ён перадрукоўваў для яе рукапісы, перафатаграфоўваў старыя здымкі, прыводзіў і адводзіў гасцей (знайсці дарогу ў «Лясную хатку» было не так проста), памагаў у падборцы матэрыялаў.\\
 У 1982 г., за 4 месяцы да свайго 90-годдзя, Зоська Верас была прынята ў Саюз Пісьменнікаў СССР.\\ У 1982 г., за 4 месяцы да свайго 90-годдзя, Зоська Верас была прынята ў Саюз Пісьменнікаў СССР.\\
-У прывітальным адрасе СП адзначаліся яе незвычайная грамадская актыўнасць на працягу ўсяго жыцця й вялікая заслуга для беларускага адраджэнскага руху. Паэт Сяргей Панізнік, каторы прысутнічаў на юбілеі і якому было даручана перадаць старэйшай беларускай пісьменніцы прывітальны адрас СП, пазней пісаў: «...у апошнія гады пра пісьменніцу Зоську Верас... мы даведваемся ўсё больш і больш». I далей ён адзначае «яе нястомную і бескарысную дапамогу ўсім тым, хто вывучае нашу літаратуру, культуру», «унікальны архіў» і «выключную памяць». Можа здацца дзіўным, што СП «адкрыў» для сябе Зоську Верас толькі ў год яе 90-годдзя. Так і хочацца запытацца словамі [[litpers>янка-купала|Янкі Купалы]]: «А што ж дагэтуль вы рабілі? А дзе ж дагэтуль вы былі?» Адказам на гэтае пытанне з'яўляецца ў нейкай меры пералік у прывітальным адрасе тых нашых літаратараў, паэтаў і грамадскіх дзеячаў, з якімі на ніве адраджэння поплеч працавала З. Верас: многія з іх былі ў забыцці й адносна нядаўна зноў сталіся вядомымі, аднак толькі з умоваю, каб быў забыты спатканы імі лёс і «былое іх забыццё». Пра больш як палавіну з іх ніхто не адважыўся б успомніць. А колькі такіх яшчэ ў забыцці?\\+У прывітальным адрасе СП адзначаліся яе незвычайная грамадская актыўнасць на працягу ўсяго жыцця й вялікая заслуга для беларускага адраджэнскага руху. Паэт Сяргей Панізнік, каторы прысутнічаў на юбілеі і якому было даручана перадаць старэйшай беларускай пісьменніцы прывітальны адрас СП, пазней пісаў: «...у апошнія гады пра пісьменніцу Зоську Верас... мы даведваемся ўсё больш і больш». I далей ён адзначае «яе нястомную і бескарысную дапамогу ўсім тым, хто вывучае нашу літаратуру, культуру», «унікальны архіў» і «выключную памяць». Можа здацца дзіўным, што СП «адкрыў» для сябе Зоську Верас толькі ў год яе 90-годдзя. Так і хочацца запытацца словамі [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]]: «А што ж дагэтуль вы рабілі? А дзе ж дагэтуль вы былі?» Адказам на гэтае пытанне з'яўляецца ў нейкай меры пералік у прывітальным адрасе тых нашых літаратараў, паэтаў і грамадскіх дзеячаў, з якімі на ніве адраджэння поплеч працавала З. Верас: многія з іх былі ў забыцці й адносна нядаўна зноў сталіся вядомымі, аднак толькі з умоваю, каб быў забыты спатканы імі лёс і «былое іх забыццё». Пра больш як палавіну з іх ніхто не адважыўся б успомніць. А колькі такіх яшчэ ў забыцці?\\
 Многа ініцыятывы, настойлівасці й клопату ў справе надання З. Верас афіцыйнага пісьменніцкага статусу праявілі некаторыя сябры па пяру. З вялікай ахвотай далі ёй рэкамендацыю дзеля ўступлення ў СП У. Караткевіч, А. Мальдзіс, А. Ліс. Многа парупіўся, каб выпаўніць усе фармальнасці й пераадолець усе бюракратычныя бар’еры, Г. Каханоўскі, шчыра падтрымліваў гэтую справу й Н. Гілевіч.\\ Многа ініцыятывы, настойлівасці й клопату ў справе надання З. Верас афіцыйнага пісьменніцкага статусу праявілі некаторыя сябры па пяру. З вялікай ахвотай далі ёй рэкамендацыю дзеля ўступлення ў СП У. Караткевіч, А. Мальдзіс, А. Ліс. Многа парупіўся, каб выпаўніць усе фармальнасці й пераадолець усе бюракратычныя бар’еры, Г. Каханоўскі, шчыра падтрымліваў гэтую справу й Н. Гілевіч.\\
 У 1985 г. выдавецтва «Юнацтва» выпусціла маленькі зборнічак Зоські Верас «Каласкі». У ім сабраныя творы розных жанраў: вершы, апавяданні, лірыка-філасофскія абразкі (імпрэсіі). Уступ да зборнічка напісаў Ніл Гілевіч, а кароткі біяграфічны нарыс пад назвай «Адданасць» – Я. Саламевіч. Бальшыня ж твораў Зоські Верас і дагэтуль параскіданая па розных, пачынаючы ад «Нашай Нівы», беларускіх выданнях, а «Успаміны» так усё й чакаюць свайго выдаўцы.\\ У 1985 г. выдавецтва «Юнацтва» выпусціла маленькі зборнічак Зоські Верас «Каласкі». У ім сабраныя творы розных жанраў: вершы, апавяданні, лірыка-філасофскія абразкі (імпрэсіі). Уступ да зборнічка напісаў Ніл Гілевіч, а кароткі біяграфічны нарыс пад назвай «Адданасць» – Я. Саламевіч. Бальшыня ж твораў Зоські Верас і дагэтуль параскіданая па розных, пачынаючы ад «Нашай Нівы», беларускіх выданнях, а «Успаміны» так усё й чакаюць свайго выдаўцы.\\
Радок 71: Радок 71:
  
 ===== Падобныя старонкі ===== ===== Падобныя старонкі =====
-  * [[bellit>зоська-верас/зоська-верас-прыйшла-вясна]] +  * [[творы/зоська-верас/зоська-верас-прыйшла-вясна]] 
-  * [[bellit>зоська-верас/зоська-верас-сонейка-грэе]] +  * [[творы/зоська-верас/зоська-верас-сонейка-грэе]] 
-  * [[bellit>зоська-верас/зоська-верас-скуль-узяліся-ў-нас-бярозы-]] +  * [[творы/зоська-верас/зоська-верас-скуль-узяліся-ў-нас-бярозы-]] 
-  * [[bellit>уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-верас]] +  * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-верас]] 
-  * [[bellit>зоська-верас/зоська-верас-чароўны-край]]+  * [[творы/зоська-верас/зоська-верас-чароўны-край]]
  
постаці/зоська-верас.1755861245.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki