~~META: title = Біяграфія Віталя Вольскага &keywords = Віталь, Вольскі &abstract = Біяграфія Віталя Вольскага &iftrue = nan ~~ ====== Віталь Вольскі ====== {{/images/volski-v.jpg?200x289|Віталь Вольскі}} Віталь Вольскі (сапраўднае імя Віталій Фрыдрыхавіч Зэйдель-Вольскі (5 верасня 1901, Санкт-Пецярбург – 22 верасня 1988 г.) – беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч. Кандыдат філалагічных навук.\\ Нарадзіўся ў сям'і служачага. З 1918 г. працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. З 1919 г. – у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК (Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам). Некаторы час жыў на Койданаўшчыне, служыў у 16 пагранатрадзе. З 1926г. – старшы інспектар Галоўнага рэпертуарнага камітэта (Галоўрэперткама) БССР, у 1927г. скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі. З 1928г. – старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з 1929г. – дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікума, з 1930 г. – дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. У 1932-1936 гг. працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук (АН) БССР. З красавіка 1942 г. загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», з лістапада 1943г. – у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У 1948-1954гг. – навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934 г.).\\ Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926 г. Даследаваў народную творчасць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў – кітабы. Першая кніжка – «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» (1934). Напісаў манаграфію «Эдуард Самуйлёнак: Жыццё і творчасць» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958), адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (1948-1954).\\ Аўтар п'ес «[[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-цудоўная-дудка|Цудоўная дудка]]» (1940, пастаўлена ў 1939), «[[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-дзед-і-жораў|Дзед і жораў]]» (1946, пастаўлена ў 1939), «[[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка|Несцерка]]» (1946, пастаўлена ў 1941, аднайменны фільм па сцэнарыю аўтара, 1955), «Машэка» (1946, пастаўлена ў 1954) – усе яны ўключаны ў зборнік «П'есы» (1962), а таксама аўтар сцэнарыяў дакументальна-краязнаўчых фільмаў «Белавежская пушча» (1946), «Бярэзінскі запаведнік» (1965).\\ Напісаў кнігі краязнаўчых нарысаў і апавяданняў «Па лясных сцежках» (1948), «У лясах над Бярозай» (1955), «Месяц за месяцам» (1956), «На бабровых азёрах» (1957), «Чайкі над Нараччу» (1959), «Родны край» (1961), «Афрыканскае падарожжа» (1963), «Эль Махрыб» (1965), «Старонкі нашай гісторыі» (1966), «[[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-падарожжа-па-краіне-белар|Падарожжа па краіне беларусаў]]» (1968), «Месяц за месяцам» (1969), «Палессе» (1971), «Кніга падарожжаў» (1971), «[[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-лёс-дункана|Лёс Дункана]]» (1978), «Дзень добры, Бяроза» (1984). У 1977 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.\\ Пераклаў на беларускую мову сатырычную паэму І. В. Гётэ «Рэйнеке-Ліс» (1940), раманы В. Брэдэля «Выпрабаванне» (1937), М. Кульбака «Зельманцы» (1960).\\ Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1971). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]] * [[постаці/артур-вольскі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-коцік]]